Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзень Волі падчас пандэміі

Святкаванне 102 гадавіны з моманту заснавання Беларускай народнай рэспублікі было, бадай, найбольш дзіўным за доўгі час. Галоўнае дзівацтва – не перашкоды з боку ўладаў (хоць і без гэтага і не абышлося), але пандэмія. З-за эпідэміі COVID-19 было адмоўлена ад афіцыйнага публічнага святкавання. Але ў Менску Дзень Волі адбыўся – хоць і ў змененым фармаце.

Святкаванне анлайн

Калі толькі з’явілася навіна аб адмене святкавання Дня Волі ў Горадні з-за каронавірусу, спачатку гэта выглядала смешна. Маўляў, такія захады мусяць адбывацца ў Італіі ці ў Гішпаніі, дзе колькасць хворых перавысіла дзясяткі тысячаў. Беларусі з ейнымі некалькімі тады дзясяткамі пацверджаных выпадкаў, баяцца няма чаго.

Але далей падзеі развіваліся так хутка, што стала відавочна: адзначыць свята ў звычайным фармаце ледзь немагчыма. Таму канцэртную праграму было вырашана перанесці ў анлайн-фармат. Культурніцкая сядзіба symbal.by зладзіла святочны канцэрт, які з-за перашкодаў уладаў быў паказаны ў запісаным выглядзе.

На тэлеканале «Белсат» была арганізавана адмысловая ўрачыстая трансляцыя. Апроч канцэрту распавядалі цікавосткі пра БНР і Дзень Волі. Разынка – інтэрв’ю са старшынёй рады БНР Івонкай Сурвілай, дзеля якой журналісты тэлеканалу адправілася ў доўгае падарожжа ў Канаду.

Захоўваем традыцыі

Але група энтузіястаў ці, калі заўгодна, аматараў беларушчыны, не спынілася, і вырашыла сабрацца ў традыцыйны час у традыцыйным месцы – славутай менскай чабурэчнай. Месца было абранае невыпадкова. Менавіта ў гэтым будынку ў цэнтры беларускай сталіцы па адрасе Валадарскага 9, якраз насупраць сумнавядомага СІЗА, была падпісаная трэцяя ўстаўнага грамата.

Сёння там знаходзіцца звычайны бар, які належыць менскаму райпо. Напэўна, у звычайныя дні туды часта зазіраюць супрацоўнікі міністэрства ўнутраных спраў ці СІЗА, але раз на год, 25 сакавіка, да 23 вечара, там гучна іграюць песні Лявона Вольскага ды Dziecіuki, размаўляюць па-беларуску і прыгадваюць славутых айцоў-заснавальнікаў БНР.

«Я ведаю, што зараз пандэмія і рэкамендуецца не выходзіць у людныя месцы, але мне цяжка адмовіцца ад звычак», – кажа Павал Кузьміч, які традыцыйна адзначае Дзень Волі ў Чабурэчнай.

«Жыве Беларусь!». Тост за БНР Фота Ксеніі Тарасевіч
«Жыве Беларусь!». Тост за БНР
Фота Ксеніі Тарасевіч

Сапраўды, нягледзячы на засцярогі ад медыкаў (не наведваць шматлюдныя публічныя прасторы!), у Чабурэчнай было больш за сорак чалавек. Апрацоўваючы рукі антысептыкам, яны ахвотна бралі куфлі з півам і падпявалі класіцы беларускага нацыянальнага рока.

Але былі і тыя, якія ў самаізаляцыі засталіся ў хаце.

«Я засталася ў хаце, бо ўжо два тыдні не выходжу з хаты на розныя мерапрыемствы ці ў кавярні. Нават жадання не было выходзіць – настолькі я карані пусціла. Сказала ціхенька «Жыве» і ўсё», – кажа Саша Кузьміч, праектная менеджарка ў некамерцыйнай арганізацыі.

Класічная праграма

Падчас гэтага Дня Волі была выкананая абсалютна ўся класічная праграма. Быў зачытаны тэкст Трэцяй устаноўчай граматы БНР. Ахвотныя чыталі свае вершы, прамаўлялі тосты і, канешне, крычалі «Жыве Беларусь!».

Але нават у такім камерным фармаце не абышлося без правакацыяў. Калі «маладафронтаўцы» і абаронцы Курапатаў фатаграфаваліся на фоне культавага месца з бел-чырвона-белым сцягам, па іншым баку дарогі іх фатаграфавалі і здымалі на камеру супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Традыцыі мусяць захоўвацца…

Маладафрантоўцы Фота Ксеніі Тарасевіч
Маладафрантоўцы
Фота Ксеніі Тарасевіч

У гэты неспакойны час, калі паўсюль закрытыя межы, каранціны, забаронена выходзіць лішні раз з хаты, важна мець нешта стабільнае і пільнае. Магчыма, для Беларусі Дзень Волі – гэта ледзь не адзінае, што можа гэтую стабільнасць падтрымліваць.

Жыве Беларусь!

Ксенія Тарасевіч

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis