Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Ратунак ад заразы

На святой Гары Грабарцы па ініцыятыве Царкоўнга брацтва Трох Святых Іерархаў быў усталяваны крыж для выратавання нашай краіны ад эпідэміі каранавіруса. Асвячэнне крыжа здзейсніў айцец архімандрыт Ігнацій, капелан з манастыра Святых Марфы і Марыі на св. Гары Грабарцы. У слове пасля ўсталявання крыжа, спасылаючыся на евангелічнае чытанне другой нядзелі Вялікага посту, ён распавёў пра важнасць веры дзеля  іншых людзей (аздараўленне Хрыстом паралізавана ў Капернауме). Айцец Ігнацій таксама падкрэсліў важнасць крыжа для нашай асабістай веры і гэтага месца для праваслаўя ў Польшчы.

Якім чынам давалі сабе рады з заразай у мінулым? Апоўначы голыя «чыстыя дзявіцы» абворвалі плугам вясковыя межы. Гэтак распавядае Марта Дамахоўская, этнолаг з Этнаграфічнага музея імя Марыі Знямяроўскай-Пруферовай з Торуні. Такім чынам, яшчэ сто гадоў таму людзі прабавалі справіцца з чумой. Маліліся таксама да… святой Кароны. Дамахоўская тлумачыць, што хваробы для жыхароў еўрапейскіх вёсак на мяжы 19 і 20 стагоддзяў былі ўсё яшчэ „загадкавымі небяспекамі”. – Тыя, што распаўсюджвалісяся ад чалавека да чалавека, часта былі звязаны з уплывам „моравага паветра” – фактару, які выклікае эпідэміі чумы, воспы, халеры ці тыфу, – тлумачыць этнолаг. Пасылкі абвявалі дымам пахучых зёлак, грошы абмаквалі воцатам. Улады прымянялі прэвентыўныя меры, напрыклад, забаранялі ўезд замежнікам, падарожнікаў закрывалі ў карантыне і нават забаранялі адпраўляць лісты. Пасылкі абкаджвалі, грошы паласкалі ў воцаце.

– Людзі хутчэй верылі ў эфектыўнасць звышнатуральных сіл, якія, як і ў любой іншай нядолі, павінны былі абараніць oris interior – нашу вёску, парафію, дом, сям’ю – ад невядомай пагрозы. „Пан Бог найлепшы доктар”, тлумачылі.

Улады прэвентыўна закрывалі, сярод іншых храмы, школы і рынкі. Марэк Павел Чаплінскі, апісваючы дзеянні прускіх улад ва ўмовах эпідэміі халеры ў Сілезіі ў другой палове ХІХ стагоддзя, узгадвае пра закрыццё храмаў, школ і кірмашоў, а Леакадыя Баневіч у сваіх успамінах пра чуму на мяжы 19 і 20 стагоддзяў расказвае пра забіванне дошкамі дамоў, у якіх прабывалі хворыя. Забаранялася перамяшчанне, каб пазбегнуць зборышчаў, памерлых хавалі ноччу, пазначалі ізаляваныя халерныя могілкі.

Памагаў, быццам бы, моцны алкаголь і абкурванне тытунём. Людзям таксама рэкамендавалі ў мінулым весці здаровы лад жыцця. Рэкамендавалася праветрыванне або нават дэзінфікцыя хат і пазбяганне моцных «эмацыйных узрушэнняў» (такіх як трывога, смутак і страх), падаючы да публічнага ведама дакументы ці лістоўкі тыпу «Інструкцыя, як навучыцца паводзіць сябе пры паморку» ці «Навука для падтрымання здароўя і аддаленасці ад хваробы званяй халера марбус, калі б яна пракралася да нас». Моцная кава павінна была дапамагчы лекарам абараніць сябе ад заражэння. Лекарам раілі, каб беручы на сябе абавязкі, не пасціліся, падмацоўваліся кавай, гарбатай ці спецыяльна прыгатаванымі каранёвымі спітрнымі настойкамі, а калі збіраліся да пацыентаў, апраналі белыя фартухі і часта іх мылі. Людзям, якія кантактавалі з пацыентамі, рэкамендавана мыцца мылам або, напрыклад, у растворы хлараванай вапны. Сярод тыповых прэзерватываў ад паморку ўжываліся моцныя прыправы, пара ад воцату і курэнне тытуню. Аднак чытаць не ўсе маглі, і непісьменныя людзі абаранялі сябе вядомымі стагоддзямі спосабамі, напрыклад, ставіўшы прыдарожныя крыжы і капліцы. Калі паяўлалася чума, былі прадпрынятыя вельмі канкрэтныя дзеянні. Напрыклад у поўнач голыя дзявіцы і бабулькі абворвалі межы вёскі. У гэтых спецыяльных месцах, побач з адмыслова пастаўленымі асінавымі крыжамі, сеялі лён або мак, спальвалі ядловец.

Выкарыстоўваліся і іншыя метады. Спосабам на выганне чумы з вёскі таксама магло быць «красанне новага агню». Раней патушыўшы стары агонь ва ўсіх хатах, на світанні, галодныя гаспадары распальвалі новы агонь, які потым пераносілі ў дамы ўсіх суседзяў.

Людзі таксама звярталіся да веры і яе сімвалаў. Спецыяльным відам абярэгу былі вядомы ва ўсёй Еўропе, выкарыстоўваныя між іншых падчас эпідэміі халеры ў 1852 г. каравакі (ад назвы іспанскага горада Каравака-дэ-ла-Крус), званыя таксама крыжамі заразнымі або моравымі ці крыжамі святога Захарыя. Гэтыя крыжы з дзвюма папярочнымі бэлькамі, верхняя частка якіх карацейшая, размешчвалі на межах вёскі ці могілак, – яны павінны былі прадухіліць распаўсюджванне небяспечных інфекцыйных хвароб. Папулярныя былі паштоўкі з надрукаванымі каравакамі, якія прадаваліся на кірмашах і ў паломніцкіх месцах. На іх было пастаўлена 18 літар (пачатковыя літары малітваў ці благаслаўленняў святога Захарыя) і 7 крыжыкаў. Іх можна было наляпіць на дзверы дома альбо насіць ў якасці абярэга, хаця такія практыкі былі забаронены рымскім папам. Таксама былі манеты, якія людзі насілі як абярэгі. Падчас эпідэміі ў Кракаве ў 1707 г. манета, вырабленая з «сямі планетных металаў», мае на аверсе – св. Юрыя што змагаецца з цмокам, а на рэверсе – караваку і кабалістычную сімволіку. За 3 грошы за штуку можна было купіць яе ў прадаўца на ярмарцы святой Альжбеты ва Вроцлаве ў 1735 годзе. Папулярнай была прымаўка, якая сёння вядома толькі часткова: „Крыжык табе на дарогу, а каравачка на папас”.

Акрамя крыжыкаў, медалікаў і ахоўных брашур, спужаныя заразай людзі насілі з сабой і іншыя абярэгі. Падчас эпідэміі чумы ў 17-м стагоддзі тыя, хто хацеў пазбегчы гэтай смяротнай хваробы, насілі на шыі шарыкі, зробленыя па адмысловым рэцэпце з жывога срэбра, вердзігрысу, вінаграднай солі і воцату, загорнутыя ў шоўк. Чырвоны колер матэрыялу павінен быў яшчэ больш узмацніць эфект кудменя. Змяненне колеру тканіны на сіні было прыкметай таго, што прадмет пераняў хваробу. Падчас чумы 1625 года ў Торуні можна было купіць такі абярэг за 12 грошаў. У сваю чаргу жыхары вёскі стараліся есці і мець пры сабе зубчыкі часнаку, белага зелля альбо карані дзікага аніса. Яўрэі ад моравага паветра елі, насілі за пазухай і вешалі ў вокнах сваіх дамоў цыбулю. Людзі ахвотна акружаліся прадметамі з сакральнай сферы. Межы паміж домам і навакольным светам, паміж парадкам вядомага свету і хаосам, ахоўваліся завешванымі на дзвярах кропельнічкамі са свянцонай вадой, а выявы святых апекуноў размяшчаліся на сценах дамоў. За рамы ікон закладваліся зялёныя «галінкі жыцця» і зёлкавыя вяночкі, якіх ахоўная сіла памнажалася фактам пасвячэння ў храме.

Міра Лукша

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (52) – 25.04.1972 г. пам. у ЗША Віктар Войтанка (нар. 6.11.1912 г. у фальварку Мачульня, Наваградзкага павету), грамадзкі дзеяч, лекар, сьвятар. Выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу. Заснавальнік, падчас нямецкай акупацыі, мэдычнай школы ў Баранавічах. Пасьля вайны жыў у ЗША. У 1969 г. стаў сьвятаром Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis