Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Пачуваўся грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага

9 красавіка на 93-цім годдзе жыцця ў шпіталі ў Сувалках памёр прафесар Анджэй Струміла. Быў выдатным мастаком – маляваў карціны, рысаваў графікі, фатаграфаваў, выконваў ілюстрацыі да кніжак, таксама праектаваў іх графічна. Шмат падарожнічаў па ўсім свеце як супрацоўнік Польскай гандлёвай палаты, для якой рыхтаваў канцэпцыі выставачных павілонаў.  Некалькі гадоў працаваў пры Арганізацыі аб’яднаных нацый у Нью Ёрку як кіраўнік установы ад прэзентацыі графікі. Пісаў таксама вершы. Выдаў шмат кніжак са сваіх вандровак па свеце.

Праф. Анджэй Струміла, Сакрат Яновіч і старшыня Фонду Пагранічча Кшыштаф Чыжэўскі падчас прэзентацыі „Кнігі Вялікага княства літоўскага” ў траўні 2009 г. у Беластоку Фота Юркі Хмялеўскага
Праф. Анджэй Струміла, Сакрат Яновіч і старшыня Фонду Пагранічча Кшыштаф Чыжэўскі падчас прэзентацыі „Кнігі Вялікага Княства Літоўскага” ў траўні 2009 г. у Беластоку
Фота Юркі Хмялеўскага

Анджэй Струміла меў літоўска-беларускі радавод. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 г. у Вільні. Вырастаў у Свянцянах, якія лічыў „сэрцам краіны Нальша, дзе калісці шумеў святы гай вайдэлотаў”. Гэта гістарычная Аўкштота – раён сённяшняй Літвы, родная зямля маці (бацька быў з Міншчыны). У 1950 г. закончыў Акадэмію мастацтваў у Кракаве. Пасля буйной прафесійнай працы за мяжою ў 1984 г. вярнуўся ў Польшчу. Вырашыў асесці як найбліжэй роднай Літвы – у вёсцы, якая напамінала б атмасферу з дзяцінства. Такое прыстанішча знайшоў у Мацькавай Рудзе над Чорнай Ганьчай на Сувальшчыне. Сваёй актыўнай дзейнасці і творчай працы аднак не спыніў. Вёў заняткі для студэнтаў, ладзіў мастацкія летнія пленеры з удзелам такасама моладзі з Беларусі (фундаваў ім стыпендыі). Завёў таксама гадоўлю арабскіх коней.

У 2004 г., калі Польшча ўступала ў Еўрапейскі саюз, Анджэй Струміла супольна з Чэславам Мілашам і Томасам Венцлавам падпісаў інтэнцыйны ліст пра намер выдання „Кнігі Вялікага Княства Літоўскага” – на трох мовах, польскай, літоўскай і беларускай. Мэтай было нагадаць, што „паўсталая стагоддзі таму на велізарнай тэрыторыі Усходняй Еўропы дзяржава літоўцаў, палякаў і русінаў стала месцам першай спробы суіснавання народаў, культур і рэлігій на прынцыпах роўнасці і талерантнасці”. Тоўстая кніга выйшла ў 2008 г. Выдаў яе Фонд Пагранічча з Сейнаў (Струміла быў членам яго управы). Кніга змяшчае эсэ аўтараў і артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы. Багата ілюстравана яна гістарычнай іканаграфіяй, даўнімі фатаграфіямі і малюнкамі. Адным з аўтарам быў Сакрат Яновіч, з якім Струміла сябраваў. У 2011 г. прафесар прыехаў у Крынкі на бэнефіс пісьменніка з нагоды яго 75-годдзя. На чыстай беларускай мове сказаў тады:

„Дарагой браток, мая пашана і падзяка табе. Герою барацьбы за беларускую мову, за традыцыю беларускай спадчыны. Ты жывёш у маленькіх Крынках, но ты вялікі Сакрат Яновіч!”.

Анджэя Струмілу пахавалі 15 красавіка. Спачыў на могілках у Магдаленове, сем кіламетраў ад Мацькавай Руды.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (873) – паход  у 1151 г. гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча зь іншымі князямі на Кіеў.
  • (140) – 5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча.  Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у  1907-1909 гг.
  • (100) – у кастрычніку 1924 г. у Менску быў заснаваны музычны тэхнікум.
  • (86) – 5.10.1938 г. памёр прафэсар Мар’ян Здзяхоўскі (нар. 30.04.1861 г. у Ракаве), літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis