Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Драма памежных бізнесаў

Закрыццё пункту пропуску з Беларуссю ў Баброўніках адразу ўдарыла ў прадпрымальнікаў і іх працаўнікоў, якія дагэтуль жылі з кліентаў, што перасякалі мяжу. Мытныя пункты, крамы, гуртоўні і рэстараны практычна спынілі сваю дзейнасць. Уласнікі паднялі трывогу. Былі вымушаны звальняць працаўнікоў, бо з дня на дзень не стала грошай, каб іх аплаціць. Прыходзіцца ім цяпер шукаць новай працы, а калі не знаходзяць, рэгіструюцца як беспрацоўныя.

Прадпрымальнікі яшчэ ў большай бядзе. Некаторыя на свае бізнесы набралі крэдытаў і пазбаўленыя прыбытку не маюць чым іх сплачваць. Няма грошай таксама на электраэнергію, абаграванне, ваду… Заглядае ім у вочы банкруцтва.

Каб неяк ратавацца пачалі яны дамагацца ад уладаў нейкай дапамогі, фінансавай падтрымкі. Ад іх імя войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша напісаў ліст з такой просьбай міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі. Пацярпелыя паведомілі таксама падляшскіх парламентарыяў, просячы каб заступіліся за імі ў Варшаве.

22 сакавіка прадпрымальнікі зладзілі пікет у цэнтры Беластока. Адной з удзельніц была Аліна Цітко, суўласніца спажывецкай крамы ля пагранперахода ў Баброўніках. Журналістам сказала, што да моманту закрыця пункту пропуску амаль 100 прац. яе кліентаў гэта былі кіроўцы аўтафураў і грамадзяне Беларусі на аўтамашынах. Яе крама працавала кругласутачна. Агулам было ў ёй больш як дзесяць прадаўцоў. Засталося двух, але і ім няма з чаго выплачваць зарплатаў. Крама працуе толькі ў дзень і практычна няма ў ёй руху. Да гэтага ўласнікі патрацілі больш за 50 тыс. зл., бо куплены раней мясны тавар (каля 500 кг) стаў псавацца.

Гэта драма не толькі гандлю каля Баброўнікаў. Кожны дзень страты прыносіць таксама рэстаран з гасцініцай у Валілах-Станцыі. Адсутнасць кліентаў з-за ўсходняй мяжы адчуваюць і оптавыя склады ў Беластоку, у якіх куплялі тавар уласнікі крамаў. Палічылі яны, што агулам пацярпела некалькі сотняў сем’яў.

Закрыццё пагранперахода ў Баброўніках было рэакцыяй польскага ўрада на жорсткі прысуд у Гродне актывіста польскай меншасці і журналіста Анджэя Пачобута, якому прысудзілі восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Блажэй Пабожы ў Польскім радыё Беласток сказаў, што праблемы прадпрымальнікаў польскі ўрад бачыць і аналізуе варыянты, каб ім дапамагчы. Падкрэсліў аднак, што сітуацыя ёсць надзвычайнай, паколькі за ўсходняй мяжой адбываецца шматвектарны міжнародны канфлікт.

Трэба тут нагадаць, што паўтара года не працуе ўжо гранпераход у Кузніцы. Там таксама пацярпелі прадпрымальнікі, якія вымушаны былі ліквідаваць свае бізнесы. Баяцца гэтага і тыя, якія жылі з кліентаў, што прасякалі мяжу ў Баброўніках. Бо выглядае на тое, што сітуацыя хутка не зменіцца.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (261) – У 1762 г. нар Мікалай Вольскі (пам. у 1803 г. у Беластоку), мысьліцель, гісторык, літаратар. Выхаванак Галоўнай Школы Вялікага Княства Літоўскага. Супрацоўнік астранома М. Пачабута, бібліятэкар І. Храптовіча ў Шчорсах, быў прысутны пры ягонай сьмерці. Аўтар папулярна-навуковых публікацый, панэгірычных вершаў, рэляцый пра апошнія гады жыцьця Станіслава Аўгуста.
  • (203) – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў.
  • (102) – 6.12.1921 г. у Маскве пам. Мікола Янчук (псэўданімы Н. Корніцкій, Białorusin; нар. 29.11.1859 г. у Корніцы на паўднёвым Падляшшы), вучоны-слявіст, дасьледчык літаратуры, фальклярыст, этнограф, мовазнавец, антраполяг, музыказнавец, драматург, пісьменьнік, кампазітар. Асабліва цікавіўся беларускім нацыянальным адраджэньнем, падтрымліваў цесныя кантакты з рэдакцыяй „Нашай Нівы”. З 1921 г. быў прафэсарам катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. Пахаваны на Новадзевічых могілках у Маскве.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis