Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

105-ыя ўгодкі БНР у Гданьску

25 сакавіка сьвяткаваньні пачаліся ад імшы за Беларусь ў Каралеўскай капліцы ў Гданьску. Пасьля на Гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска Беларусы і віцэпрэзыдэнт Гданьска Пётр Крышэўскі склалі кветкі на магілах Лукі Дзекуь-Малея і яго жонкі Сэрафіны, (глядзіце здымак) а таксама мастака Козьмы Чурылы. Пастар царквы хрысьціян баптыстаў Робэрт Мікса прачытаў на польскай мове фрагмент евангельля сьв. Яна пра свабоду, а Лена Глагоўская тое-ж самае на беларускай.

Побач могілак сабралася вялікая грамада Беларусаў, якія пражываюць на Памор’і. Прынесьлі з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі. Праз ронда Ахвяр Катыня сабраныя перашлі маршам у Эўрапейскі Цэнтр Салідарнасьці. Па дарозе ў падтрымку трубілі машыны, якія праязджалі па вуліцы, а будаўнікі, якія працавалі на шматпавярховіку крычалі: «Жыве Беларусь!» У Эўрапейскім Цэнтры Салідарнасьці (ЭЦС) адбыўся мітынг, падчас якога прамаўляў Раман Шчэрбаў – намесьнік старшыні Беларускага Культурнага Таварыства «Хатка» ў Гданьску, Уладзімір Мазур – сакратар БКТ «Хатка». Мітынг вёў Кацпэр Дзекан з ЭЦС. Выступіў таксама паэт Андрэй Хадановіч, які прачытаў свае новыя вершы і выканаў славутыя «Муры» з рэпертуару Яцка Качмарскага.

Адбыўся таксама кірмаш кніг фонду «Камунікат», упрыгожваньняў, маек прысьвечаных БНР, прац мастака Сяргея Русака. На дудзе іграў Яўген Барышнікаў, а жанчыны і мужчыны танцавалі ў такт музыкі беларускія народныя танцы.

Пасьля абеду ў бібліятэцы ЭЦС адбылася дыскусія прысьвечаная спадчыне БНР, у якой выступілі пісьменьнікі Андрэй Хадановіч і Уладзімір Арлоў і гісторык Лена Глагоўская. У 16 гадзін выступіў «Вольны хор» з багатай праграмай беларускіх патрыятычных песень. На заканчэньне дня ў студэнцкім клубе «Жак» выступілі The Superbullz i Belarusian True Story.

Сьвяткаваньне 105. угодкаў БНР у Гданьску сабрала вельмі шмат людзей, якія ўвесь дзень прысьвяцілі дзеля юбілею сваёй незалежнасьці.

Арганізатарамі сьвяткаваньня былі: Беларускае Культурнае Таварыства «Хатка», ЭЦС, Горад Гданьск.

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (453) – 23.06.1572 г. у Кнышыне на Беласточчыне памёр Зыгмунт Аўгуст (нар. 1.08.1520 г.), апошні кароль Польшчы ды Вялікі князь літоўскі з роду Ягелёнаў.
  • (79) – 23.06.1946 г. заснаваньне ў Рэгенсбургу (Нямеччына) Крывіцкага Навуковага Таварыства імя Пранцішка Скарыны, якога старшынёй стаў др. Янка Станкевіч. Таварыства між іншым публікавала навуковы часопіс „Веда”.
  • (33) – 23.06.1992 г. у Варшаве быў падпісаны старшынёй Вышэйшай Рады Рэспублікі Беларусь Станіславам Шушкевічам і прэзыдэнтам Рэчыпаспалітай Польскай Лехам Валэнсам польска-беларускі Трактат пра добрае суседзтва і сяброўскае супрацоўніцтва

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com