Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Наша архітэктура

Драўляныя дамы прыязныя чалавеку

У маёй роднай вёсцы Новае Ляўкова Нараўчанскай гміны Гайнаўскага павета яшчэ стаяць 43 драўляныя дамы. Яны найбольш прыязныя для чалавека. У іх свойскі клімат. Хаты найчасцей былі пабудаваны з тоўстых сасновых бярвёнаў (хто ж не любіць паху духмянага сасновага лесу). Пры іх будавалі ганачкі (яны як дэкаратыўная чаcтка хаты і як месца адпачынку пасля працы). Архітэктурная разьба выступала каля калонак, на падстрэшніку, шчыце, вятроўках. Гэтыя дэкаратыўныя элементы – працяг агульнага знешняга ўпрыгожання хаты.

Дамы мелі трохшыбавывя вокны ды маленькія 1-2 акенцы ў шчытах. Вокны ўпрыгожвалі пры дапамозе шалёўкі, ліштваў і аканіц. Знізу былі падаконнікі, па якіх сцякае з вакон вада. У пасляваенны перыяд дахі дамоў былі крыты цэмента-вапнавай шэрай або аранжавай керамічнай чарапіцай. Вуглы дамоў шалявалі гладкімі дошкамі і на іх набівалі арнамент, геаметрычныя фігуры, элементы раслін, кветкі або птушкі – усё ў суровай сіметрыі. Багацейшыя жыхары Новага Ляўкова куплялі на вуглы дэкарацыйныя драўляныя рэзьбы. Некаторыя дамы былі абабітыя шалёўкай. Зімой у ашаляваных хатах было куды цяплей унутры.

Зараз бацькоўскія дамы перанялі іх дзеці і яны перабудоўваюць іх па-свойму. Важна, што іх аднаўляюць. Інакш нічога бы не асталося. Гэтак сталася з дзевяцю хатамі. Яны зніклі бясследна. На месцы сядзіб можна сустрэць яшчэ старыя пладаносныя дрэвы (яблыні, слівы і грушы), кусцікі бэзу, язміну або чаромхі. А ёсць і так, што месцы колішняй сялянскай сядзібы зараслі кустамі, буйнай травой, палыном, лопухамі, крапівой ды ўсялякім іншым пустазеллем. 

Адзін з нядаўна адрамантаваных дамоў у Новым Ляўкове Фота Янкі Целушэцкага
Адзін з нядаўна адрамантаваных дамоў у Новым Ляўкове
Фота Янкі Целушэцкага

Гэтыя дамы з канца мінулага стагоддзя асталіся ў маёй памяці. Былі яны прыгожыя, некаторыя з ганачкамі. Вельмі арыгінальны быў ганачак пры хаце на скрыжаванні дарог. Знаходзіўся ён пры самай вуліцы. На ганачак мог зайсці кожны, каму з пешаходаў спатрэбілася крыху адпачыць з дарогі. Бывала тут збіралася моладзь пад вечар у святочныя дні. Пры хатах раслі высокія дрэвы: ліпы, бярозы, ясені, вязы і вербы. Восенню было асабліва калярова. Лісця нападае цэлыя гурбы. Калі дзьмуў вецер яно так ціхенька шапацела на галінах дрэў ды ішоўшаму пад нагамі.

Цяпер у маёй вёсцы над Баброўкай пустуе васямнаццаць драўляных дамоў, у тым ліку адна хата апусцелая пасля пажару. Апошнім часам памерлі чатырнаццаць старэйшых чалавек. Сяло пусцее і пусцее. Зімой жыццё ў вёсцы замірае. Становіцца пуста і глуха. Заміраюць панадворкі, бо на іх ужо няма кароў, коней, авечак ды хатняй птушкі. Ніхто не выходзіць на панадворак, няма мітусні як калісьці. Не прылятае нават дзікая птушка. 

Dom z okładki. Ten dom znajduje się w gminie Dubicze Cerkiewne i jest pięknym przykładem zachowania podlaskiej tradycyjnej architektury drewnianej i przystosowania jej do współczesnych standardów użytkowych. Jego właściciele – Paulina i Wojciech Siegieniowie trzy lata temu przewieźli zbudowany w 1948 r. budynek ze wsi Saki pod Bielskiem. Belki ścienne były w tak dobrym stanie, iż nie wymagały uszczelnienia. Dom został ocieplony z zewnątrz wełną skalną i obity nową szalówką w tradycyjnym układzie mocowania. Pomieszczenia wewnątrz zostały gustownie wykończone. Dom ogrzewany jest dwoma piecami kaflowymi. Fot. Paulina Siegień
Dom z okładki. Ten dom znajduje się w gminie Dubicze Cerkiewne i jest pięknym przykładem zachowania podlaskiej tradycyjnej architektury drewnianej i przystosowania jej do współczesnych standardów użytkowych. Jego właściciele – Paulina i Wojciech Siegieniowie trzy lata temu przewieźli zbudowany w 1948 r. budynek ze wsi Saki pod Bielskiem. Belki ścienne były w tak dobrym stanie, iż nie wymagały uszczelnienia. Dom został ocieplony z zewnątrz wełną skalną i obity nową szalówką w tradycyjnym układzie mocowania. Pomieszczenia wewnątrz zostały gustownie wykończone. Dom ogrzewany jest dwoma piecami kaflowymi.
Fot. Paulina Siegień

Зараз мне сняцца колішнія людныя прыгожыя драўляныя дамы ў Новым Ляўкове ды і ў суседніх вёсках. Успамінаю сваё дзяцінства і працу ў школе ў вёсцы Старое Ляўкова, у якой настаўнічаў. Памятаю старыя і ўсё ж прытульныя дамы, панадворкі і прыхатнія садочкі аднавяскоўцаў. Шмат з іх зараз няма ў нашым ціхім сяле. Адышлі ў нябыт таксама драўляныя лавачкі, якія стаялі пры хатах і каля платоў на вуліцы.

Я цяпер жыву ў даволі вялікай хаце маіх бацькоў. У ёй дзевяць вакон. Калі дом пабудавалі 90 гадоў таму, жылі ў ім дзве сям’і. Апрача ўсяго мелі дзве кухні. Потым старэйшы брат майго бацькі пабудаваў сабе прыгожую новую драўляную хату (накрыў яе аранжавай дахоўкай) на калёніі, дзе меў сваё поле і вялікае пасбішча, і туды пераехаў жыць з сямёй. З часам каля дому дзядзька развёў садочак. Раслі ў ім перш-наперш грушы, яблыні, вішні і слівы. Цяпер на калёніі няма ані следу па ягоных хаце, стадоле і хляве. Нічога не асталося з агароджы. Ужо тут растуць вечназялёныя сасонкі. 

Драўляны бацькоўскі дом, у якім жыве аўтар артыкула Фота Янкі Целушэцкага
Драўляны бацькоўскі дом, у якім жыве аўтар артыкула Фота Янкі Целушэцкага

Няма ўжо ў жывых маіх бацькоў. Я на пенсіі і прыехаў з горада, з Беластока ў Новае Ляўкова і тут дажываю. Зрабіў сякі-такі рамонт хаты, паставіў новую агароджу. Хаты не ашаляваў. Яна на колішні лад. Па архітэктуры нічым не розніцца ад іншых тутэйшых хат. Звонку сям-там блішчыць як бурштын смала на сценах з сасновага бярвення. У сваім драўляным доме і сваім асяроддзі я адчуваю сябе найлепей.

Янка Целушэцкi

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (761) – Першыя пісаныя зьвесткі (1263 г.) пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які размяшчаўся ў Лешчы (прадмесьці Пінска).
  • (312) – У 1712 г. нар. Сьцяпан Аскерка (год сьмерці невядомы, паходзіў зь сям’і заможнага шляхціца з Наваградчыны), дарадчык прускага караля Фрыдрыха ІІ. Напісаў і прадставіў яму выдатнае наватарскае эканамічнае дасьледаваньне „Плян, які не зьяўляецца нормай”.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis