Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Доўгачаканая развіртуалізацыя

20 лістапада 2022 г.

Матфей Стырчуля і рэд. Андрэй Байгуз Фота з Фейсбука
Матфей Стырчуля і рэд. Андрэй Байгуз
Фота з Фейсбука

Ізноў у беластоцкай „Zmianie Klimatu” нядзельным вечарком адбыліся там дзве аўтарскія сустрэчы. Меў я ўрэшце нагоду асабіста пазнаёміцца з Матфеем Стырчулям, які супрацоўнічае звыш дзесяці гадоў з „Часопісам”. Гэта ён – як другі – прэзентаваў сваю дэбютную кніжку пра перасяканне межаў. Выйшла яна нядаўна ў выдавецтве „Paśny Buriat”. У кніжку ўвайшлі рэпартажы з Польшчы, Балканаў, Эфіёпіі, Усходняй Еўропы, Каўказу і Святой Зямлі. Большасць з іх была апублікаваная раней у „Часопісе”.

Сустрэчу вёў Андрэй Байгуз – журналіст Польскага Радыё Беласток. Яго бацькі родам з Паўночнага Вострава, што па-суседску з маёй роднай вёскай. Я не ведаў, што Матфей надта займальны расказчык. Ён распавёў пра свае падарожжы па Польшчы, усходняй і паўднёвай Еўропе, Азіі і Афрыцы. Яго выснова – межы хутка не знікнуць. Наадварот, шмат якія дзяржавы жорстка аддзяляюцца ад суседзяў высокімі і шчыльнымі мурамі. Польшча, Літва, Латвія, Украіна, Ізраіль ад Палестыны…

Аднёсся ён таксама да папярэдняй размовы сяброўкі з радыё Андрэя Байгуза, Дароты Сакалоўскай, з Войцехам Каранкевічам, які прэзентаваў сваю трэцюю кніжку „У гэтым садзе не збіраюць яблыкаў” пра паслядоўнасці пагромаў яўрэяў у Радзілаве, Шчучыне і Ядвабным. Матфей заўважыў, што на жудасныя злачынствы паўплывалі перадусім сімпатыі насельніцтва ломжынскага наваколля ў міжваенны час да польскай эндэцыі.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com