Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Бельскім „Васілёчкам” – 55!

Юбіляраў віншуюць ваявода падляшскі Багдан Пашкоўскі ды бургамістр Бельска Яраслаў Бароўскі (Фота Радыё Рацыя)
Юбіляраў віншуюць ваявода падляшскі Багдан Пашкоўскі ды бургамістр Бельска Яраслаў Бароўскі
(Фота Радыё Рацыя)

23 лістапада юбілей 55-годдзя адзначыў славуты беларускі хор «Васілёчкі» з Бельска-Падляшскага. З увагі на тое, што будуецца новы будынак Бельскага дома культуры, урачыстасці адбыліся ў Пачатковай школе н-р з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча. Прысутныя былі м.інш. ваявода падляшскі Багдан Пашкоўскі, дэпутат Сейма Яўген Чыквін, віцэ-маршалак ваяводства Марэк Маліноўскі, бургамістр Бельска Яраслаў Бароўскі і войт Бельскай гміны Раіса Раецкая. Апрача юбіляраў на сцэне выступілі калектыў «Вечарына» з Кобрына і «Арляне» з Орлі.

Калектыў «Васілёчкі» існуе з 1964 г. Пад такой назвай выступае з 1973 г. Яна ад песні «Расцвіталі ў полі васілёчкі» беларускага кампазітара Міколы Куліковіча, які жыў тады ў ЗША. Гэту песню знайшоў Сяргей Лукашук, шматгадовы мастацкі кіраўнік хору. Цяпер, таксама ўжо шмат гадоў, з’яўляецца ім Мікалай Фадзін, які даязджае з Гродна, а яго жонка Галіна ў калектыве з’яўляецца харэографам. Арганізацыйна кіруе ім Ніна Бялецкая. Цяпер у хоры спявае каля 30-ці асоб. Дагэтуль даў ён звыш 1200 канцэртаў у Польшчы і па-за межамі краіны.

З юбілеем, «Васілёчкі!»

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (161) – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.
  • (104) – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis