Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Лягчэйшы колас і фарбаваныя туі

Рыхтуючыся да абласных дажынак камунальнікі у Ганцавічах пафарбавалі засохлыя туі Фота з Фейсбука
Рыхтуючыся да абласных дажынак камунальнікі у Ганцавічах пафарбавалі засохлыя туі
Фота з Фейсбука

У палове жніўня дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла, што сёлета да гэтага дня ў Беларусі намалацілі 5,2 млн тон збожжа і ўраджай сабралі з 65,8 прац. палёў. Прагназуемы ўвесь збор збожжа, уключаючы рапс і кукурузу, складзе крыху больш за 9 млн тон. Гэта менш чым у мінулым годзе.

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з аграрнікамі напомніў, што па ўраджаю 2023 года „была пастаўлена задача замацавання на ўзроўні прыкладна 9,5-10 млн тон збожжа ўсіх відаў”, аднак з-за ўплыву надвор’я „колас у гэтым годзе будзе лягчэйшы на 10-15 прац.”.

Лукашэнка заявіў пра неабходнасць скарыстацца момантам і закупіць па нізкіх коштах збожжа ў Расіі. „Цана пакуль блізкая сабекошту нашага збожжа, гэта значыць яно таннае,” – сказаў. Адначасова раскрытыкаваў ён беларускіх аграраў за недагляды падчас уборачнай кампаніі – нізкія тэмпы работ, недастатковы ўзровень падрыхтоўкі тэхнікі, неўкамплектаванне механізатарскага складу. „І самае гадкае – крадзеж і п’янства. Жніво толькі пачалося, а за крадзяжы паліва і збожжа было ўзбуджана 61 крымінальную справу і выяўлена амаль 2,2 тыс. адміністрацыйных правапарушэнняў. Канфіскавана 30 тон скрадзенага паліва, каля 40 тон збожжа і амаль 5 тон угнаенняў. Падчас кантролю выяўлены 831 нецвярозы працаўнік! Працверазіце іх так, каб больш не схацелася,” – загадаў Лукашэнка.

На Гродзеншчыне. Грузавікі звозяць зерне на сушку, скідаючы яго пад голым небам не зважаючы на дажджы Фота з Фейсбука
На Гродзеншчыне. Грузавікі звозяць зерне на сушку, скідаючы яго пад голым небам не зважаючы на дажджы
Фота з Фейсбука

Тым часам у краіне рыхтуюцца ўжо да дажынак. На Берасцейшчыне пройдуць яны як абласныя ў раённым гарадку Ганцавічы. Як паведаміла Радыё Рацыя, рыхтуючыся да свята камунальнікі пафарбавалі там дзве засохлыя туі. Яны выразна адрозніваюцца ад жывых сясцёр.

Такія метады напамінаюць фарбаванне травы ў Савецкім Саюзе на прыезд высокага начальства. У тыя часы ў мястэчку Малеч на Берасцейшчыне дзень перад прыездам Брэжнева пасадзілі бярозы, якія паваліліся пры пасадцы верталёта. 

У Беларусі, аказваецца, робіцца такое і цяпер перад прыездам Лукашэнкі. Пры галоўнай вуліцы, якою ён праязджае, напрыклад фарбуюць старыя абшарпаныя дамы толькі ад фронту.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (192) – 21.04.1833 г. у Мастаўлянах нар. Віктар Отан Каліноўскі (пам. 6.11.1862 г.), родны брат Кастуся Каліноўскага. Вучыўся ў Сьвіслачы, Гародні, Маскве, Пецярбургу. Вывучаў старадаўнія беларускія і літоўскія рукапісы. Сабраў каля 5000 рукапісаў і кніг, прысьвечаных Старабеларускай дзяржаве. Памёр на сухоты.
  • (122) – 21.04.1903 г. у Барысаве нар. Мікола Аляхновіч, літаратурны крытык ад 1926 г. Закончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэта БДУ, працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытуту Літаратуры і Мастацтва АН БССР. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, у ссылцы на Калыме (1938 – 1942), у Іркуцкай і Карагандзінскай абласьцях. У 1957 г. рэабілітаваны, жыў у Ленінградзе. Памёр 9.04.1959 г.
  • (102) – 21.04.1923 г. памёр Ігнат Канчэўскі, паэт, філёзаф і публіцыст (нар. у 1896 г. у Вільні), аўтар эсэ „Адвечным шляхам” (Вільня 1921) пра драматызм гістарычнага лёсу Беларусаў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis