Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Драма памежных бізнесаў

Закрыццё пункту пропуску з Беларуссю ў Баброўніках адразу ўдарыла ў прадпрымальнікаў і іх працаўнікоў, якія дагэтуль жылі з кліентаў, што перасякалі мяжу. Мытныя пункты, крамы, гуртоўні і рэстараны практычна спынілі сваю дзейнасць. Уласнікі паднялі трывогу. Былі вымушаны звальняць працаўнікоў, бо з дня на дзень не стала грошай, каб іх аплаціць. Прыходзіцца ім цяпер шукаць новай працы, а калі не знаходзяць, рэгіструюцца як беспрацоўныя.

Прадпрымальнікі яшчэ ў большай бядзе. Некаторыя на свае бізнесы набралі крэдытаў і пазбаўленыя прыбытку не маюць чым іх сплачваць. Няма грошай таксама на электраэнергію, абаграванне, ваду… Заглядае ім у вочы банкруцтва.

Каб неяк ратавацца пачалі яны дамагацца ад уладаў нейкай дапамогі, фінансавай падтрымкі. Ад іх імя войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша напісаў ліст з такой просьбай міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі. Пацярпелыя паведомілі таксама падляшскіх парламентарыяў, просячы каб заступіліся за імі ў Варшаве.

22 сакавіка прадпрымальнікі зладзілі пікет у цэнтры Беластока. Адной з удзельніц была Аліна Цітко, суўласніца спажывецкай крамы ля пагранперахода ў Баброўніках. Журналістам сказала, што да моманту закрыця пункту пропуску амаль 100 прац. яе кліентаў гэта былі кіроўцы аўтафураў і грамадзяне Беларусі на аўтамашынах. Яе крама працавала кругласутачна. Агулам было ў ёй больш як дзесяць прадаўцоў. Засталося двух, але і ім няма з чаго выплачваць зарплатаў. Крама працуе толькі ў дзень і практычна няма ў ёй руху. Да гэтага ўласнікі патрацілі больш за 50 тыс. зл., бо куплены раней мясны тавар (каля 500 кг) стаў псавацца.

Гэта драма не толькі гандлю каля Баброўнікаў. Кожны дзень страты прыносіць таксама рэстаран з гасцініцай у Валілах-Станцыі. Адсутнасць кліентаў з-за ўсходняй мяжы адчуваюць і оптавыя склады ў Беластоку, у якіх куплялі тавар уласнікі крамаў. Палічылі яны, што агулам пацярпела некалькі сотняў сем’яў.

Закрыццё пагранперахода ў Баброўніках было рэакцыяй польскага ўрада на жорсткі прысуд у Гродне актывіста польскай меншасці і журналіста Анджэя Пачобута, якому прысудзілі восем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Блажэй Пабожы ў Польскім радыё Беласток сказаў, што праблемы прадпрымальнікаў польскі ўрад бачыць і аналізуе варыянты, каб ім дапамагчы. Падкрэсліў аднак, што сітуацыя ёсць надзвычайнай, паколькі за ўсходняй мяжой адбываецца шматвектарны міжнародны канфлікт.

Трэба тут нагадаць, што паўтара года не працуе ўжо гранпераход у Кузніцы. Там таксама пацярпелі прадпрымальнікі, якія вымушаны былі ліквідаваць свае бізнесы. Баяцца гэтага і тыя, якія жылі з кліентаў, што прасякалі мяжу ў Баброўніках. Бо выглядае на тое, што сітуацыя хутка не зменіцца.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (100) – 29.04.1924г. у Вільні памёр а. Міхаіл Пліс (нар. 15.08.1858 г. на Гарадзеншчыне), праваслаўны сьвятар і грамадзка-культурны беларускі дзеяч, прыхільнік беларусізацыі праваслаўнай царквы. У 1919-1923 гг. навучаў на беларускай мове Закону Божаму ў Віленскай Беларускай Гімназіі.
  • (93) – 29.04.1931 г. у Ленінградзе памёр Яўхім Карскі (нар. 20.12.1860 г. у в. Лаша на Гарадзеншчыне), беларускі вучоны – мовазнавец, фальклярыст, літаратуразнавец. Удзельік беларускага нацыянальнага руху. Пахаваны на Смаленскіх праваслаўных могілках у Пецярбурзе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis