У канцы сакавіка рэжым Лукашэнкі стаў масава лавіць грамадзян, якія невыгодныя цяпер для таталітарнай ўлады ў краіне. Ініцыятары жудаснай акцыі на чале з самім прэзідэнтам-узупрпатарам, маючы досвед мінулагодніх пратэстаў, дасканала ведаюць, што супраць сябе маюць большасць грамадзян і каб не дапусціць пасля зімы да новай хвалі аграмадных мірных маніхвестацый, усіх пацыфікаваць не змогуць. Таму вырашылі ўдарыць у адзінкі, каб запалохаць народ. Такімі жудаснымі паводзінамі Лукашэнка намагаецца таксама адвярнуць увагу грамадства ад штораз горшай эканамічнай сітуацыі ў краіне. Зарплата ў Беларусі стала цяпер адной з ніжэйшых на постсавецкай прасторы і наогул у Еўропе.
Невыпадкова ўздым рэпрэсій наступіў перад святам 25 Сакавіка, якога ідэалы і сымбалі – найбольш бел-чырвона-белы сцяг – яднаюць масы, дамагаючыся змены ўлады ў краіне.
Цяпер разгорнуты ў Беларусі шалёныя атакі спецслужбаў і сілавікоў у масках-балаклавах, пад якіх жорсткія дзеянні можа трапіць абсалютна любы чалавек. Таму шмат хто мае па два тэлефоны і некалькі месцаў жыхарства. Людзі як і дзе толькі могуць абвяшчаюць пагрозу для сябе і іншых нават на выпадак крымінальнага арышту. На парадку дня цяпер затрыманні, ператрусы ў кватэрах, арышты і судовыя працэсы, што не дазваляюць спакойна жыць мірным грамадзянам Беларусі і іх сем’ям. Але вядома што гэта прынясе толькі адваротны скутак. Таму рэжым дапускаецца аграмаднай памылкі, бо замест пайсці на дыялог з народам, аб’явіў яму вайну.
Юрка Хмялеўскі
Фота Радыё Свабода