Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Шмат залежыць ад Расіi

Ілюстрацыя: embassybel.ru
Ілюстрацыя: embassybel.ru

На маштабны закалот у Беларусі вельмі ўважліва паглядае Расія. Усё паказвае на тое, што Крэмль кантралюе сітуацыю ў суседняй краіне, хаця напэўна разглядае розныя сцэнарыі. Зразумела, карысныя для сябе. Беларусь надта цесна звязана з Расіяй эканамічна і палітычна, залежная ад паставак расійскага газу, іншых энергетычных рэсурсаў, сыравіны і тавараў. Пры гэтым аграмадная колькасць беларускай вытворчасці трапляе на расійскі рынак, звыш 60 прац. усяго экспарту. Палітычна абедзве краіны ёсць зінтэграваныя – праўда, пакуль даволі свабодна – у саюзнай дзяржаве.

Паколькі Беларусь у многіх галінах амаль поўнасцю залежная ад Расіі, падаецца што ключы да вырашэння беларускага крызісу ляжаць у Маскве, а не ў Бруселі. І Еўропа на гэта пагадзілася. Разумеюць тое і пратэстуючыя ў Беларусі, пазбягаючы антырасійскай рыторыкі. Дамагаюцца толькі скінуць з пасады нелегітымнага кіраўніка дзяржавы і распісаць новыя свабодныя выбары.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін добра гэта разумее, але да сітуацыі падыходзіць асцярожна. Не падтрымаў бы ён цяпер Лукашэнкі, калі б была іншая альтэрнатыва. Таму пакуль вымушаны даваць яму інструкцыі і парады. Выглядае на тое, што Лукашэнка ўсе важнейшыя свае палітычныя крокі і рашэнні падымае ў паразуменні з Пуціным.

Расія не дапусціць некантраляванага развіцця сітуацыі ў Беларусі. На выпадак пераўтварэння мірных дэманстрацый ў вулічныя замешкі Пуцін згадзіўся на просьбу Лукашэнкі выдзеліць з расійскай арміі кантынгент, які, калі ўзнікне такая патрэба, будзе перакінуты ў Беларусь.

У цяперашняй сітуацыі Расія не ўвядзе туды войскі. Гэта выклікала б незадавальненне саміх расіян, якія беларусаў вельмі паважаюць, больш як украінцаў. У канцы верасня нечакана даволі цёпла пра пратэстуючых у Беларусі выказаўся нават Міхаіл Гарбачоў. Таму ў выпадку сілавой інтэрвенцыі Масквы ў Беларусі пратэсты як у Хабараўску хутка распаўсюдзіліся б на ўсю Расію.

Расія, аднак, як толькі можа выкарыстоўвае для сябе сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, пра што ні ў Польшчы, ні ў свеце чамусьці не гаворыцца. На пачатку верасня ў Мінск прыляцелі – двума самалётамі! – амаль увесь урад Расіі на чале з прэм’ер-міністрам і прадстаўнікі многіх расійскіх канцэрнаў. Хуценька былі ўзгодненыя многія дамовы, на якія раней Лукашэнка так лёгка не пагадзіўся б.

Расійскія тэлеканалы сітуацыі ў Беларусі прысвячаюць шмат увагі. У найбольш прапагандысцкай перадачы „Вечар з Уладзімірам Салаўёвым” кожны дзень ідзе дыскусія пра падзеі ў Мінску. Так як падчас кіеўскага Майдану ў 2014 г. і вайны ў Данбасе. Але паколькі тады ўсе выказванні пра падзеі былі адназначна варожыя, так цяпер беларускія пытанні разглядаюцца таксама з пункту гледжання пратэстуючых. Сам вядучы не скрывае часам антыпатыі да Лукашэнкі. Але і не падтрымлівае яго апанентаў. У адным з выпускаў паказаў фрагмент выказвання Святланы Ціханоўскай, якая тады была ў Вільні. На пытанне пра анексію Крыму, адказала яна, што наступіла гэта „з парушэннем дэмакратычных стандартаў”. „Усё! Больш нічога не трэба” – Салаўёў спыніў далейшую дыскусію пра Ціханоўскую як эвентуальна новага прэзідэнта Беларусі.

Пакуль Масква вырашыла на карысць Лукашэнкі, але надыдзе час і падтрымае кагосьці іншага. Зразумела, карыснага для сябе.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (773) – у 1251 г. на землі старабеларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага напалі дружыны Галіцка-Валынскага Княства (якое тады знаходзілася ў падданстве ў ханаў Залатой Арды). Барацьба працягвалася некалькі гадоў ды закончылася паражэньнем агрэсараў.
  • (647) – у траўні 1377 г. памёр вялікі князь Аляксандар Альгерд (нар. каля 1296 г.), у манастве прыняў імя Аляксей.
  • (578) – у 1446 г. быў складзены Беларуска-літоўскі летапіс – першы агульны летапісны збор старабеларускай дзяржавы, які дайшоў да нашых дзён.
  • (409) – выданьне ў 1615 г. сацыянальна-палітычнага трактату беларускага гуманісты ды мысьліцеля Міхалона Літвіна „Аб норавах татараў, літоўцаў й масквіцян”.
  • (370) – расійскія войскі ў колькасьці 80-ці тысяч чалавек  на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам у траўні 1654 г. пачалі знішчальны наезд на землі Вялікага Княства Літоўскага. Частка расійскіх войск дайшла да тэрыторыі Беласточчыны. Паводле

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis