Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Старое фота

Камандзіры атрадаў імя Кастуся Каліноўскага

У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца рэдкі фотаздымак, які ў 1971 годзе музею падараваў пісьменнік з Гродна Аляксей Карпюк (1920-1992). З адваротнага боку здымка рукою Аляксея Нічыпаравіча напісаны па-беларуску тэкст, што гэты фотаздымак пісьменнік падараваў Дзятлаўскаму музею 28 красавіка 1971 года. А таксама на фотаздымку Аляксеем Карпюком занатавана, хто сфатаграфаваны на фотаздымку: “Камандзір атрада імя Кастуся Каліноўскага Аляксей Карпюк і камандзір атрада імя Кастуся Каліноўскаса (Літва), Герой Савецкага Саюза Бронюс Урбановічус, падпольная клічка Валодзя Курчаліс на месцы казні Кастуся Каліноўскага ў Вільнюсе (Лукішкі) летам 1970 года”.

Сапраўды, у Вільні сустрэліся два камандзіры атрадаў імя Кастуся Каліноўскага, якія ваявалі супраць гітлераўскіх акупантаў. Браніслаў Урбановічус (1918-1993) з сакавіка 1944 года камандаваў патрызанскім атрадам імя Касуся Каліноўскага. Пад яго камандаваннем і пры асабістым удзеле партызаны пусцілі пад адхон 37 нямецкіх эшалонаў. Ён прымаў удзел у вызваленні станцыі Ігналіна, садзейнічаў паспяховаму наступленню часцей Першага Прыбалтыйскага фронту. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 ліпеня 1945 года Браніслаў Урбановічус за “паспяховае выкананне баявых заданняў у тыле ворага і асаблівыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ў Літве і Беларусі” атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля Другой сусветнай вайны Браніслаў Урбановічус жыў у Вільні, займаў розныя дзяржаўныя пасады. Ён шчыра сябраваў з Аляксеем Карпюком, часта з ім сустракаўся ў Вільні і ў Гродне.

Аляксей Нічыпаравіч у час выканання адной дыверсіі на чыгунцы ў канцы 1942 года быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Восенню 1943 года ён уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 годзе Аляксей Карпюк з’яўляўся камандзірам партызанскага атрада імя Кастуся Каліноўскага на Гродзеншчыне. Потым удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы быў паранены. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Яго імем названа ад з вуліц у Гродне. А ў 2019 годзе на будынку № 49 па вуліцы Элізы Ажэшка ў Гродне была адкрыта мемарыяльная шыльда. Сёлета 14 красавіка спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Карпюка.

Сяргей Чыгрын

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (414) – пачатак пабудовы ў Менску ў 1611 г. Петрапаўлаўскай царквы, выдатнага помніка архітэктуры барока. Пабудова была завершана ў 1613 годзе.
  • (268) – 3.06.1757 г. у Несьвіжы пам. Ян Пашакоўскі (нар. 14.02.1684 г. у Шэдуве Шаўляйскага пав.), пэдагог і выдавец. Вучыў сыноў Міхала Радзівіла «Рыбанькі», на працягу 1737-1749 гг. выдаў у Вільні 20 „Палітычных каляндарыкаў”, якія запачаткавалі пэрыядычны друк у Вільні.
  • (162) – 3.06.1863 г. адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі вайскамі пад Мілавідамі каля Слоніма.
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).
  • (90) – 3.06.1935 г. у Мачулішчы Крупскага раёна нар. Васіль Зуёнак, паэт, пачаў друкавацца з 1954 г., аўтар зборнікаў паэзіі, м. інш.: „Крэсіва” (1960), „Нача” (1975), „Маўчанне травы” (1980), „Світальныя птушкі” (1982), „Жніўны дзень: Выбранае” (1985), „Лета трывожных дажджоў” (1990).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com