Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

XXVIІ фестываль „Беларуская песня – 2020”

Свята беларускай песні

У канцы студзеня і ў лютым як штогод на Беласточчыне адбыўся марафон беларускай песні. Беларускае грамадска-культурнае таварыства ўжо 49-ы раз сарганізавала такія агляды, 27-раз як фестываль.

Спярша прайшлі раённыя слуханні ў Сямятычах, Дуброве-Беластоцкай, Гайнаўцы, Орлі і Беластоку. 16 лютага на цэнтральным аглядзе ў беластоцкай філармоніі на сцэне выступіла агулам каля 500 асоб. 20 лютага лаўрэаты – пераважна першых месцаў у сваіх катэгорыях – прынялі ўдзел у гала-канцэрце ў Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.

Зацікаўленне фестывалем БГКТ не меншае так сярод выканаўцаў-самадзейнікаў як і гледачоў. Падчас раённага агляду ў Беластоку намеснік арганізацыі Васіль Сегень, убачыўшы поўную залу публікі, сказаў са сцэны, што такая шматлюдная прысутнасць даказвае, што беларуская культура, беларуская песня, вельмі людзям па душы, патрэбная і яна жыве і развіваецца.

Як  штогод можна было пачуць розныя стылі і музычныя формы, народныя і сучасныя песні сола і з інструментальным акампанементам на жыва або з падкладу. Апрача пастаянных выканаўцаў з’явіліся і новыя калектывы. Гэта м.інш. моладзевы рок-гурт „Немаральная прапанова” з Беластока (выступіў ужо трэці раз) і хор „Солятыюм” з Дубровы-Беластоцкай які прыгожа на высокім узроўні праспяваў акапэла народную песню „Ой, рана на Івана”. На жаль надалей пераважае нетутэйшы рэпертуар, імпартаваны з-за ўсходняй мяжы найчасцей музычнымі кіраўнікамі падляшскіх калектываў, якія даязджаюць з Беларусі. Аднак можна было пачуць таксама песні на словы аўтараў з Беласточчыны, у тым ліку „белавежцаў”. Некаторыя выканаўцы нават самі пішуць словы і музыку беларускіх песень. Вось у гэтым годзе вялікае ўражанне зрабіў беластоцкі калектыў „Сувенір” з песняй „Хуліганы”. Аўтарам тэксту і музыкі з’яўляецца кіраўнік калектыву Янка Хоха, які родам з Тыльвіцы ў Міхалоўскай гміне. Хаця па-беларуску не гаворыць (дарэчы як большасць выканаўцаў), беларускае слова надалей носіць глыбока ў душы.

На сёлетнім гала-канцэрце сярод запрошаных гасцей былі прадстаўнікі мясцовых уладаў, падляшскія дэпутаты польскага парламенту ды беларускія дыпламаты. Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Уладзімір Чушаў сказаў, што „Беларусь ганарыцца культурнымі дасягненнямі беларусаў Польшчы”. „Вы, – хваліў, – неад’емная частка агульнай беларускай нацыі. Частка нашай з вамі любай Беларусі. Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць сваіх суайчыннікаў за мяжой”.

Нягледзячы на даволі сціплы арганізацыйны характар і фармат фестывалю (з увагі найперш на адносна невялікі бюджэт, пад 90 прац. якога гэта датацыя Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі), для ўдзельнікаў найважнейшая яго атмасфера, поўная радасці, шчасця, усмешкі. Гэта сапраўднае свята беларускай песні.

Фота Юркі Хмялеўскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (263) – 6.05.1761 г. у в. Ясенцы, Лідзкага павету нар. Станіслаў Юндзіл, адзін зь першых дасьледчыкаў флёры й фаўны ў Беларусі.
  • (222) – 6.05.1802 г. у Дварцы каля Кобрына нар. Станіслаў Горскі (пам. 3.05.1864 г.), прыродазнавец, мэдык, пэдагог. Выкладаў ва ўнівэрсытэце, а потым у мэдыка-хірургічнай акадэміі ў Вільні. Як адзін з першых апісаў расьліннасьць Белавежскай пушчы.
  • (180) – у 1844 г. пасьля 108 гадоў дзейнасьці былы зачынена ў Слуцку мануфактура вядомых шаўковых паясоў.
  • (120) – 6.05.1904 г. у Нізку каля Узды нар. Паўлюк Трус, паэт. Закончыў Беларускі Пэдагагічны Тэхнікум у Менску (1927), вучыўся ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце. У 1925 г. выйшаў зборнік яго вершаў „Вершы”. Памёр 30.08.1929 г. у Менску, пахаваны на Вайсковых могілках.
  • (119) – 6.05.1905 г. у Слуцку нар. Юрка Гаўрук, перакладчык м.інш. драмаў У. Шэкспіра на беларускую мову: „Сон у летнюю ноч” (1925), „Гамлет” (1935), „Атэла” (1954), „Канец – справе вянец” (1964), „Кароль Лір” (1974), „Антоній і Клеапатра”, якія ставіліся ў беларускіх тэатрах. Закончыўшы Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут у Маскве ў 1925 г., выкладаў замежную літаратуру ў Горацкай Сельскагаспадарчай Акадэміі і ў Магілёўскім
  • (98) – 6.05.1926 г. памёр у Вільні Казімір Сваяк (кс. Кастанты Стэповіч), сьвятар, грамадзка-нацыянальны дзеяч, паэт (нар. 19.02.1890 г. у в. Барані Сьвянцянскага павету). Пахаваны ў Вільні на Росах.
  • (90) – 6.05.1934 г. пам. у Празе Мікалай Вяршынін (Верамей). Нарадзіўся ў 1878 г. у Налібоках, Наваградзкага павету. З 1918 г. быў консулям БНР у Чэхаславаччыне. Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis