Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    9. Miastu H. na do widzenia

    Jeszcze mi tylko spacer pozostał Wąską aleją przez zielony park Wiatr w drzewach szemrze ledwie przebudzony Tak jak wczoraj, przedwczoraj, od lat Tak dziwna ta chwila brakuje słów… (Budka Suflera, „Memu miastu na do widzenia”, 1974) Nedaleko od mojoho liceja byv neveliki park, utisnuty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

„Ubi concordia, ibi victoria”

Медалі з такім надпісам („дзе ёсць гармонія, ёсць перамога”) ад прэзыдэнта горада Гданьска атрымоўвалі сужонствы, якія пражылі разам прынамсі 50 гадоў! Наш доктар псыхіятр Казімір Катовіч атрымаў такі медаль з рук Паўла Адамовіча два месяцы таму назад, пражыўшы з жонкай 55 гадоў разам. Прынёс яго паказаць на калядня-навагоднюю сустрэчу Беларускага культурнага таварыства «Хатка», якая адбылася ў суботу 26 студзеня ў Сопаце. Марыся Палюховіч успомніла візыты Паўла Адамовіча ў Гданьскай праваслаўнай царкве пасьля яе рамонту, калі адкрыта казаў пра наведваньне гэтай царквы ў дзяцінстве з бабуляй. Вельмі яго ўражвалі сьвечкі, калі яны запальваліся, гарэлі і тухлі. Памяць раптоўна трагічна памерлага 14 студзеня прэзыдэнта Гданьска прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчаньня.

26.06.2007. Прэзыдэнт Гданьска прамаўляе на адкрыцьці каменя ў гонар Янкі Купалы ў Гданьску-Аліве. Сказаў тады м.інш., што 2/3 жыхароў Гданьска мае беларускія карані. Побач гарадзкая „Cappella Gedanensis”

Сустрэча была нагодай да ўспамінаў пра Паўла Адамовіча, які падтрымліваў на працягу гадоў нашыя ініцыятывы. Калі стаў прэзыдэнтам Гданьска ў 1998 г., патранаваў 4. Фэстывалю нацыянальных меншасьцяў, які што два гады з 1993 г. арганізавалі гданьскія меншасныя арганізацыі. Яшчэ ў 2001 г. удалося зрабіць 5. фэстываль. Аднак грамадзкім чынам арганізаваць такія маштабныя мерапрыемствы было не пад сілу. Калі ў 2004 г. Польшча ўвайшла ў Эўразвяз, Прэзыдэнт Гданьска разам з меншаснымі арганізацыямі пачаў арганізаваць Дні нацыянальных меншасьцяў «Гданьскія біяграфіі». Важным для нас было фінансаваньне горадам усіх мерапрыемстваў, за якія адказвалі асобныя арганізацыі. Так у мінулым годзе адбыліся 15. «Біяграфіі». Павал Адамовіч не прысутнічаў у гэтых мерапрыемствах, але 19 кастрычніка 2014 г. прыйшоў у Шэкспіраўскі тэатр, каб уручыць асабіста мне узнагароду Прэзыдэнта горада Гданьска ў галіне культуры «za caoksztat pracy twrczej i dziaalno na rzecz rozwoju kultury biaoruskiej oraz innych mniejszoci w Gdasku». Гэта была для мяне сапраўдная неспадзяванка!

Варта згадаць, што віцэ-прэзыдэнтам Гданьска быў Мацей Лісіцкі, сябра беларусаў, які нам вельмі спрыяў. Маючы такія ўлады, у 2003 г. мы вырашылі з нагоды 85. угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі адкрыць выстаўку прац Пётры Сергіевіча ў Дворы Артуса ў Гданьску. Горад даў малыя грошы на каталог – 5000 злотых, што невядомa было ці яго рабіць, ці адмовіцца ад такіх грошай. Выстаўку адкрываў прэзыдэнт Павал Адамовіч, пад бел-чырвона-белым сьцягам і пры гімне «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які выканала гарадзкая «Cappella Gedanensis». Праўда, раней прыйшлося ў габінэце прэзыдэнта доўга талкаваць пра Беларусь і яе незалежнасьць.

Праз год – у 2004 – 25 сакавіка якраз адбывалася сесія гарадзкой рады, на якой Павал Адамовіч выступіў фармальна з праектам пастановы пра названьне адной з гданьскіх вуліц імем Лукі Дзекуця-Малея. Вядома, не была гэта яго асабістая ініцыятыва, толькі баптысцкай царквы і БКТ «Хатка», але хутка яна рэалізавалася. На ўрачыстай сесіі горада прысутнічалі Данель Дзекуць-Малей з дачкой Альжбетай, Міраслаў Паталён – прэсьвітар баптысцкай царквы ў Гданьску і я як старшыня БКТ «Хатка». Пастанова была прынтая аднагалосна. З той пары ў Гданьску маем вуліцу Лукі Дзекуця-Малея!

Паколькі ў Гданьску здаўна была вуліца Янкі Купалы, вырашылі мы неяк адзначыць постаць яе патрана. Прыдумалі паставіць камень у гонар Янкі Купалы. Ідэю падтрымалі віцэ-прэзыдэнт Гданьска Мацей Лісіцкі і генеральны консуль Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык. 26 чэрвеня 2007 г. Павал Адамовіч адкрываў гэты камень у Гданьску-Аліве. Тады прамаўляючы сказаў, што 2/3 жыхароў Гданьска мае беларускія карані.

Камень у гонар Янкі Купалы ў Гданьску-Аліве адкрываў Павал Адамовіч

Калі ў Гданьск пачаў прыязджаць на навучаньне беларускі ліцэй з Менска, вучняў і настаўнікаў у Ратушы прыймаў Павал Адамовіч. Падчас адной такой сустрэчы была сьведкам, як прэзыдэнт захапляўся парадкам у Беларусі, аказваў дапамогу разагнанаму ліцэю.

Паўла Адамовіча можна было сустрэць звычайна на вуліцы. Жыў у Старым Горадзе і на працу хадзіў пехатой. Затрымліваўся, вітаўся, размаўляў…

Неяк у 2017 г. у квартальніку «Znad Wilii» (№ 1) я прачытала артыкул Антаніны Адамовіч пра свайго дзеда Рышадрда і выправу з ім і з бацькам Паўлам у 2015 г. у Вільню ў пошуках каранёў. Чытаючы пра дзеда я даведалася, што яго маці Пелагея была праваслаўная і яна вадзіла сына ў царкву ў Вільні. Аднак найбольш сэнсацыйнай інфармацыяй была звестка, што Рышард Адамовіч у 1943 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію і правучыўся ў ёй да прыходу саветаў. Чакала нагоды, каб распытаць пра гэта прэзыдэнта Гданьска. Калі сустрэлася з ім, дык пачала пытаць пра ўспомнены факт. Аднак Павал Адмовіч аднекваўся, што ён нічога пра тое не ведае і трэба пра гэта пытаць або яго дачку або бацьку.

На адкрыцьці выстаўкі мастацтва Пётры Сергіевіча 25 сакавіка ў Дворы Артуса ў Гданску. Злева направа: віцэпрэзыдэнт Гданьска Мацей Лісіцкі, прэзыдэнт Гданьска Паваў Адамовіч, дырэктар Музэя Гісторыі Гданьска Адам Кпэркевіч, старшыня Таварыства „Хатка” Лена Глагоўская

Хаця сустрэчы з Паўлам Адамовічам былі рэдкімі, і нашае таварыства памешканьне атрымала ў Сопаце ад прэзыдэнта Яцэка Карноўскага, а не ў Гданьску, аднак астаўся ён у памяці беларусаў як «наш» чалавек.

Знамянальна, што яго жыцьцё закончылася ў Новы Год па старым стылі, а пахаваньне адбылося ў праваслаўнае Вадохрышча.

Дзякуем Прэзыдэнту Паўлу Адамовічу за ўсе яго добрыя справы на карысьць беларусаў і іншых нацыянальных меншасьцяў. Вечная Яму памяць!

Лена Глагоўская

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў траўні

    770 – у 1254 г. быў падпісаны мірны дагавор паміж вялікім князем Міндоўгам і галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам. 740 – разгром у 1284 г. войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войск каля вёскі Магільна. 530 – у 1494 г. у Гародні …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (483) – у 1541 г. быў створаны паляўнічы запаведнік у Белавежскай пушчы.
  • (404) – пачатак пабудовы ў 1620 г. касьцёла кармэлітаў у Бераставіцы  (непадалёк сучаснай мяжы з Польшчай). З 1866 г. праваслаўная царква.
  • (318) – у Амстэрдаме ў 1699-1706 гадах беларускі кнігавыдавец і асьветнік Ілья Капіевіч склаў ды выдаў каля 20 сьвецкіх навуковых кніг.
  • (122) – 5(20).05.1902 г. у в. Каралішчавічы Менскага пав. нар. Язэп Пушча (сапр. Іосіф Плашчынскі, пам. 14.09.1964 г. у Менску), паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднаньня „Узвышша”. У 1930 г. будучы студэнтам быў арыштаваны савецкімі ворганамі бясьпекі і сасланы ў Сібір. У 1941 г. мабілізаваны ў савецкую армію. Пражыў вайну, змог паявіцца ў Беларусі толькі пасьля 1956 г. Пахаваны на могілках у родных Каралішчавічах.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis