Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Za rasstreł kaniec kancoŭ nikoho nie abwinawacili

    Potym Jurczeniu na UB dapytwali jaszcze czatery razy. Na kaniec pry prysustwi prakuratara. Jurczenia szczacielno raskazwaŭ, jak zaŭdawaŭ Niemcam ludziej, jakich pośle rasstralali. Nadto nie piareczyŭ toża, kali pytali jaho, ci heto praŭda, szto świedczyli ludzi. Na kaniec 15 stycznia 1953 r. pryznaŭso da winy,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    14. Chto vpravo, chto vliêvo, chto v błudy

    Posłuchavšy v radivi 13 hrudnia 1981 promovu generała Jaruzelśkoho razy dva-try, my z Gienikom R. i Janom G. vyryšyli, što nam u Varšavi nema sensu zmahatisie ni za socijalizm, ni proti socijalizmu, i postanovili evakuovatisie na Biłostôčynu. Zreštoju, šče pered południom toho samoho dnia administracija domów studenta ohołosiła zarządzenie, što studenty povinny pokinuti akademiki i jiêchati dochaty. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Зварот беларусаў Польшчы

Мы, беларусы Польшчы, супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву!

Незалежна ад таго, ці то нашыя продкі стагоддзямі жылі на Падляшшы і нашай Радзімай з’яўляецца Польшча, ці то мы тут нядаўна знайшлі свой другі дом, а часта і прытулак – сёння мы адчуваем сябе адзіным народам і разам гаворым НЕ ВАЙНЕ!

Агрэсія супраць Украіны – гэта непрымальнае злачынства. Гэта таксама пагражае бяспецы ў Еўропе і ў свеце. Гэта парушэнне ўсіх дэмакратычных законаў і прынцыпаў. Мы таксама катэгарычна супраць таго, каб дзеянні нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі былі названыя „беларускімі”.

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, розных нацыянальнасцяў, зрабілі свой выбар у 2020 годзе – Лукашэнка страціў права прадстаўляць нашую дзяржаву. Таксама мы, беларусы – польскія грамадзяне, нязгодныя з такім вобразам нашай нацыі! Трэба называць рэчы сваімі імёнамі – гэта не беларусы ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны, а дыктатар і яго прыхвастні незаконна прадставілі тэрыторыю Беларусі, якая выкарыстоўваецца рускімі акупантамі супраць мірнай і дэмакратычнай Украіны і ўркаінскага народу. Гэта не расейцы агрэсары, а службы Пуціна, гэта не чачэнцы ваююць з украінцамі, але кадыраўцы.

Мы заклікаем усе міжнародныя арганізацыі, усе дзяржавы, зрабіць усё што магчымае, што ад іх залежыць, каб спыніць злачынцаў. Мы таксама просім СМІ растлумачыць сітуацыю Беларусі ў гэтым канфлікце. Сотні тысяч беларусаў па ўсім свеце кожны дзень выходзяць на вуліцы, каб пратэставаць супраць гэтай вайны, як раней яны пратэставалі супраць дыктатуры ў Беларусі.

Тысячы з іх цяпер актыўна ўдзельнічаюць ў дапамозе Украіне і далучаюцца да груп валанцёраў, арганізоўваючы дапамогу і ахвяруючы грошы Украіне. Трэба паказаць рэальны вобраз беларусаў!

Браты-ўкраінцы! Мы заўсёды падтрымлівалі вашыя намаганні жыць у дэмакратыі і міры ў вашай уласнай краіне. І мы ніколі не спынім гэта рабіць! Мы былі, ёсьць і будзем падтрымліваць Вас і змагацца разам з Вамі за незелажную і дэмакратычную Украіну!

Бо свабодная Украіна – гэта таксама незалежная Беларусь і бяспечны свет!

Слава Україні!

Жыве Беларусь!

Białoruskie organizacje w Polsce / Беларускія арганізацыі Польшчы:
Fundacja TUTAKA (Białystok) / Фонд TUTAKA (Беласток)
Rada Programowa Tygodnika Białorusinów w Polsce “Niwa” / Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”
Związek Białoruski w RP / Беларускі Саюз у РП
Stowarzyszenie Na Rzecz Dzieci i Młodzieży Uczących się Języka Białoruskiego „AB-BA” / Аб’яднанне Ў Карысць Дзяцей І Моладзі Якія Вывучаюць Беларускую Мову „АБ-БА”
Białoruskie Towarzystwo Historyczne / Беларускае Гістарычнае Таварыства
Fundacja Kamunikat.org / Фонд Kamunikat.org
Fundacja Białoruś 2020 (Białystok) / Фонд Беларусь 2020 (Беласток)
Centrum Edukacji i Promocji Kultury Białoruskiej w Szczytach / Цэнтр Адукацыі і Прамоцыі Беларускай Культуры ў Шчытах
Białoruskie Zrzeszenie Studentów / Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў
Fundacja Villa Sokrates (Krynki) / Фонд Villa Sokrates (Крынкі)
Fundacja „Białorusini w Łodzi” / Фонд “Беларусы ў Лодзі”
Sustainable Strategies Network Białoruska Diaspora Białegostoku / Беларуская Дыяспара Беластока
Fundacja “Za Wolność Waszą i Naszą” (Wrocław, Polska) / Фонд “За Вольнасць Вашую і Нашую” (Уроцлаў, Польшча)
Fundacja ONI – TO MY/ Фонд ЯНЫ – ГЭТА МЫ
Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskich w Polsce / Асацыяцыя беларускіх журналістаў у Польшчы
Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku / Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку
Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach / Асацыяцыя „Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах”
Fundacja Żywy (Warszawa) / Фонд “Żyvi” (Варшава)
Inicjatywa FreeShop Partyzantka (Warszawa) / Iнiцыятыва “FreeShop Partyzanka” (Варшава)
Stowarzyszenie Białoruski Związek Solidarności (Wrocław) / Cуполка беларусаў Ўроцлава (Уроцлаў)
Inicjatywa Partyzanka / Инициатива Партизанка
Stowarzyszenie Białorusinów Poznania/ Товарищество белорусов в Познани
Białoruskie Towarzystwo Kulturalne „Chatka” / Беларускае культурнае таварыства “Хатка”
Białorusini Kujawsko-Pomorskie / Беларусы Куяўска-Паморскага ваяводства
Inicjatywa Obywatelska Szczecin 646 / Грамадская ініцыятыва Шчэцін 646
Centrum Białoruskiej Solidarności / Цэнтр Беларускай Салідарнасці
Białoruski Dom w Warszawie / Беларускі Дом у Варшаве
Fundacja “Strana dlia Zyzhni” / Фонд “Краіна для жыцця”
Беларускае грамадскае культурнае таварыства

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У сакавіку

    – забойства язычнікамі ў 1250 г. ігумена Лаўрышаўскага манастыра, прападобнага Елісія, кананізаванага як сьвяты Беларусі. – 31.03.1785 г. у Варшаве памёр Антоні Тызэнгаўз (нар. у 1733 г. у Новаельні на Гродзеншчыне), палітычны і грамадзкі дзеяч ВКЛ, асьветнік, з 1765 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (161) – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.
  • (104) – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis