Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    14. „Janeczak”

    Za Niemca wielmi niŭdziacznym było być sołtysam wioski. Naznaczali ich akupanty, kab życielam pieradawali ŭsiakija zahady nimieckaj administracji i Gestapa. Sałtyse byli asabisto adkaznyja za wykonwannie hetych kamandaŭ. Pieradusim mieli abawiazak dapilnawać, kab haspadare addawali Niemcam nałożanyja na ich kantyhienty zboża, miasa ci małaka i...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

ЗАПІСЫ ЧАСУ (II.2022)

Грандыёзны палітычны спектакль

Аляксандр Лукашэнка заракаецца, што Беларусь ніколі ваяваць з Украінай не будзе. Кажа, што адтуль яго карані, праўдападобна па дзеду.

Амаль трохгадзіннага выступлення Аляксандра Лукашэнкі пакорліва слухала 2,5 тыс. дэлегатаў з усёй краіны

Аляксандр Лукашэнка заракаецца, што Беларусь ніколі ваяваць з Украінай не будзе. Кажа, што адтуль яго карані, праўдападобна па дзеду.

28 студзеня Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі вытупіў з пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу. У залу з усёй Беларусі прывезлі 2,5 тыс. асоб. Гэта былі вобласныя дэлегацыі, высокага рангу дзяржаўныя чыноўнікі, дэпутаты парламента (таксама мінулых скліканняў), дыпламаты, кіраўнікі рэлігійных канфесій і журналісты.
Выступленне Лукашэнкі доўжылася 2,5 гадзіны і ў жывым эфіры транслявалася на ўсіх рэспубліканскіх радыё- і тэлеканалах. Ён чытаў раней падрыхтаваны тэкст, які кранаў актуальную сітуацыю ва ўсіх галінах жыцця краіны, але часта дабаўляў шмат ад сябе. Па-гаспадарску выказваўся пра такія дробязі, як паломаныя ветрам дрэвы ў лясах. З трыбуны загадаў падуладным, каб „пакуль зіма прыбраць гэтае багацце і вывезці яго ў тартакі, мебельныя фабрыкі і дрэваапрацоўчыя станкі”.
Лукашэнка шмат увагі прысвяціў стану інфраструктуры ў краіне. Паводле яго важнейшыя дарогі ўжо пабудаваныя. Трэба цяпер будаваць іх вакол раённых цэнтраў і рамантаваць вуліцы ў гарадах. Так як у сталіцы мадэрнізуюць цяпер масты і падзямельныя пешыя пераходы. – Трэба іх узмоцніць, – сказаў дыктатар. – бо па вайне, калі ішлі такія будовы, магчыма работнікі кралі цэмент…
Лукашэнка абвясціў, што будзе будавацца хуткая чыгунка з Мінска ў Маскву. Дазволіць гэта даехаць у расійскую сталіцу за 3-4 гадзіны. Сказаў ён таксама, што Беларусь будзе будаваць другую атамную электрастанцыю. Прызнаўся, што хацеў, каб на гэты раз паставіць яе на ўсходзе краіны, аднак спецыялісты пераканалі яго, што значна танней будзе дабудаваць два блокі каля Астраўца.
Падчас сваіх папярэдніх пасланняў Лукашэнка заўсёды запэўняў аб росце зарплатаў. Цяпер гэта прамаўчаў, паколькі рэальныя даходы насельніцтва – у параўнанні з цэнамі тавараў і паслуг – увесь час зніжаюцца.
Гаворачы пра міжнародную сітуацыю выказаўся пра напружанасць у свеце вакол Украіны. Заракаўся, што Беларусь ваяваць з ёю ніколі не будзе. Сказаў, што адтуль яго карані, праўдападобна па дзеду.
Пасля выступлення Лукашэнка адказваў яшчэ на пытанні ад некаторых прысутных. Але гэта было рэжысераванае, бо – што можна было заўважыць – загадзя ведаў ён пытанні і меў на картачках падрыхтваныя адказы. Хтосьці запытаў, як разумець па-беларуску дэмакратыю. – Але ж я – дыктатар, – смяючыся адказаў Лукашэнка, – я ж супраць дэмакратыі… Але ўжо сур’ёзна паясніў, што ён прыхільнік простай дэфініцыі – хто не працуе, той не есць. – Вось і ўся дэмакратыя, – падсумаваў.
Заявіў, што ў наступных прэзідэнцкіх выбарах кандыдаваць ён ужо не будзе. Але калі трэба, ахвотна дапаможа парадамі і сваім досведам.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis