Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Журналісцкія майстар-класы па-беларуску для вучняў

25-29 верасня ў аграсядзібе Бора-Здруй у Новым Ляўкове прайшлі 34-ыя „Сустрэчы „Зоркі”. Гэта журналісцкія майстар-класы для вучняў пачатковых школ на Беласточчыне, што вывучаюць беларускую мову. Ладзіць іх з 1995 г. штотыднёвік „Ніва”, у якім з самога пачатку – з 1956 г. – ёсць дадатак „Зорка” для школьнікаў. Ужо дваццаць восем гадоў рэдагуе яго Ганна Кандрацюк-Свярубская, якая прыдумала і арганізуе такія сустрэчы.

Сёлетнія майстар-класы адбыліся пасля двухгадовага перапынку з прычыны пандэміі. Дзеткі з ахвотай вучыліся пісаць карэспандэнцкія допісы і складалі сваю газетку. Апрача журналісцкіх заняткаў мелі шмат сустрэчаў з цікавымі асобамі. Міра Лукша чытала ім свае вершы і расказвала як узнікае яе паэзія. Адбылі таксама віртуальнае падарожжа ў Іспанію з журналістам Польскага Радыё Беласток, Міхалам Сцепанюком. Фатограф Юры Раецкі прэзентаваў здымкі людзей і краявідаў Падляшша. З дзеткамі сустрэўся таксама вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў, які зачытаў фрагмент сваёй кнігі „Адкуль наш род”. Галоўны рэдактар „Нівы” Яўген Вапа прывёз даўнія падшыўкі штотыднёвіка і паказаў вучням як выглядала„Зорка” з дзяцінства іхніх бабуляў і дзядуляў.

Удзельнікі майстар-класаў адбылі таксама экскурсію ў Белавежскую пушчу.

Фота Радыё Рацыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com