Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Калісь пісалі

Жарты з заходнебеларускага часопіса „Маланка”

Над чым смяяліся беларусы амаль сто гадоў таму? Давайце пагартаем старыя падшыўкі заходнебеларускага ілюстраванага сатырычнага часопіса „Маланка” і ўсе разам пачытаем. Часопіс гэты на беларускай мове выходзіў у Вільні. Першы нумар „Маланкі” з’явіўся 15 студзеня 1926 года. Выдаваўся ён да 1928 года. Выйшла разам 43 нумары.

Фінансавала „Маланку” Беларуская сялянска-работніцкая Грамада. Першым рэдактарам часопіса быў беларускі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік і мастак Янка Маразовіч (1895-1938), які меў псеўданімы Янка Маланка і Ляо Дзэ. Свайму часопісу Янка Маланка нават прысвяціў верш „Маланцы”:

Цераз горы, праз даліны

Ты ляціш да родных стрэх,

Ты нясеш для беларуса

Свой жывы, здаровы смех.

Столькі радасці, пацехі

Ты да нас з сабой нясеш!

Ты усё, усё падгледзіш,

Ўсё апішаш, асмяеш.

Ты змагаеш перашкоды,

Безупынна йдзеш ўпярод!

Знаю я, табе – удзячны

Беларускі наш народ!

Сапраўды, „Маланка” выступала ў абарону інтарэсаў народа Заходняй Беларусі, садзейнічала фармаванню яго нацыянальнай і палітычнай свядомасці, асуджала палітыку сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту польскімі ўладамі. Часопіс публікаваў мастацкія творы (вершы, байкі, апавяданні, фэльетоны, эпіграмы, гумарэскі, жарты, смяшынкі), публіцыстычныя артыкулы, допісы. У „Маланцы” друкаваліся творы Міхася Васілька, Янкі Маразовіча, Міколы Засіма, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Гальяша Леўчыка, Макара Касцевіча (Звончыка), Янкі Пачопкі (Башкіра), Ігната Дварчаніна, Язэпа Драздовіча (Народніка), сатырычныя вершы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа. 

Рэдакцыя часопіса Маланка, 1926 г.
Рэдакцыя часопіса Маланка, 1926 г.

Карыкатурамі і гумарыстычнымі малюнкамі чытачоў радавалі мастакі Язэп Горыд, Язэп Драздовіч, Янка Маразовіч і іншыя беларускія аўтары. Асобныя нумары „Маланкі” былі канфіскаваныя, але замест іх выходзілі аднадзёнкі „Пякучая маланка” і „Новая маланка”. 

Найбольш у „Маланцы” друкавалася жартаў і смяшынак. І былі яны на самыя розныя тэмы: гэта і палітыка, і адносіны дзяцей і бацькоў, мужа і жонкі, на рэлігійныя тэмы і г.д. Некаторыя жарты стогадовай даўніны не састарэлі і сёння. Давайце хоць трохі ўсміхнемся разам з нашай „Маланкай” з тых далёкіх 1920-х гадоў.

Сяргей Чыгрын

 

Жарты з „Маланкі”, 1926-1928 гг.

 

У пекле лепш

На Куццю перад Калядамі забабонныя бабы стаўляюць на ноч на стол стравы, верачы, што душы нябожчыкаў-сваякоў прыходзяць у госці і частуюцца. Да адной такой бабы залез ноччу ў хату злодзей і частуецца. Прачнулася баба і бачыць, нехта за сталом сядзіць.

– Гэта ты, Васіль? – спыталася яна, думаючы, што гэта яе нябожчык-муж.

– Я…

– А як жа табе на тым свеце?

– Добра, лепш нават, як з табой разам.

– То ты, пэўна, у небе?

– Не, у пекле.

 

Што ж цяпер зраблю?

– Што ж ты гэтакі сумны?

– Быў бы і ты гэтакі сумны, каб з табой сталася тое, што са мной.

– Ну, а што?

– Бачыш ажаніўся я: узяў кабылу і жонку.

– Ну!..

– Ну: кабыла здохла, а жонка жыве. І што ж я цяпер зраблю.

 

Ніколі 

– Лепей з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці, – кажа сусед Пятрук, а сусед Янук адказвае:

– З разумным ніколі не згубіш, а з дурнем ніколі не знойдзеш.

 

У школе

– Курачка, скажы ў якім годзе памёр Францішак Скарына?

– Гм… Скарына… Скарына…Скарына…

– Ты, Барковіч, скажы…

– Скарына? Скарына яшчэ не памёр, бо я яшчэ не чуў, каб ён быў хворы.

 

Добры зяць

Цешча назаўсёды перабралася да зяця і кажа яму:

– Даражэнькі зяць! Пасля смерці маёй застанецца табе ўся наша гаспадарка, а ты за гэта справіш мне ўрачыстае пахаванне (хаўтуры).

– О, з вялікай прыемнасцю, дарагая цешча. Гатоў нават сёння…

 

На вуліцы

– Трымайся, сынок, за маю сукенку, а то згубішся на вуліцы.

– Калі ж, мамка, сукенка вельмі кароткая, – я не дастану.

 

Гадзіннік мой

– Ах, вось бяда, дык бяда!

– Якая?

– Ды вунь у таго пана, што ў зялёным капелюшы, жулік нядаўна залаты гадзіннік выцягнуў.

– Ну, а табе што да гэтага, чаго бядуеш?

– Як чаго? Гэта гадзіннік павінен быў быць мой.

– Якім чынам?

– Дык я хацеў яго першы ўкрасці.

 

Яшчэ не снедаў

– Ці ты ўжо снедаў?

– Не, яшчэ не снедаў.

– Чаму?

– Ды вось хадзіў дадому, а снедаць не было чаго. Дык я з’еў краюху хлеба і два кавалкі сала. Вось яно і ўсё. Гэтак цяпер і хажу не снедаўшы. 

 

Добра адказаў

Беларус заходзіць у польскую кнігарню і просіць „Беларускі лементар”.

– Мы гэткім таварам не гандлюем.

– А чым?

– Дурнямі.

– Эге, мусіць добры торг ідзе, калі толькі адзін дурань застаўся, – сказаў селянін, паказваючы пальцам на кнігара.

 

На ўроку стараславянскай мовы

Настаўнік:

– Калі мы выкінем са слова „старана” першае „а”, то тады будзе стараславянскае „страна”. Падобнае дзеяцца і са словам „варона” і г.д.

Вучань:

  1. А як будзе, пане настаўнік, са словам „сарока”?

Настаўнік:

– Сядзі, дурань!

 

Неспадзявана наткнуўся

– Чаго гэта твой лоб увесь у сіняках?

– Учора я позна вярнуўся дахаты і… неспадзявана наткнуўся…

– На вушак?

– Не, на жонку!..

 

Каштоўнейшы за пана

– Дурань ты, я цябе сто разоў магу прадаць і купіць! – крычыць пан на парабка.

– Бо я нешта варты, калі купляюць. Вось пана, каб хоць сто разоў насіў на кірмаш, дык ні разу не прадаў бы, бо гультай нікому не патрэбны.

 

У фельчара

– Вось, цётка, будзеш даваць гэта лякарства свайму старому па дзесяць лыжак у дзень.

– А, Божа ж мой! Дзе ж я вазьму столькі лыжак? У мяне толькі чатыры ёсць! 

 

Няхай сабе ідзе

Бацька паслаў малога Міхаську паклікаць суседа на вяселле. Міхаська, баючыся суседавага сабаку, падыйшоў да акна і пытаецца:

– Дзядзька, а дзядзька, ці сабака ваш дома?..

– Дома, дзетка, дома.

– Дык татка клікаў на вяселле.

– Няхай сабе ідзе, я ж яму не забараняю.

 

Нашы дзеці

– Хадзеце, дзеткі, дахаты, сёння холадна на дварэ. Вось у мяне зуб на зуб не пападае.

– У цябе, бабка, і на печы зуб на зуб не пападзе. Бо ты ніаднюсенькага зуба не маеш.

 

На дачы

Селянін-пасланец просіць доктара:

– Паночку, будзьце ласкавы, збірайцеся хутчэй, жонка…

– Не здохне твая жонка. Прывязеш заўтра. Сёння не маю часу.

– Не, жонка нашага пана запрашае вас на паляванне…

– Ужо, ужо… Скажы ёй, што праз хвіліну буду. 

 

 

У судзе

– Абвінавачаны назваў вас кароваю. Гэта слова я не лічу знявагаю.

– Дык у такім выпадку вы, пане суддзя, бык…

 

Розніца

– Адгадай мне, Яўхім, чым розніцца блыха ад падаткаў?

– Ніякай розніцы: блыха кусаецца і падаткі кусаюцца.

– Не, не ведаеш! Ёсць розніца: падатак грызе чалавека ўвесь дзень, а блыха – усю ноч.

 

Добры рахунак

– Пазыч мне сто злотых.

– Добра! Але я маю толькі 60 злотых.

– Нічога! Дай мне іх, а 40 будзеш вінаваты.

 

Пайшоў у суд

– Куды спяшаешся?

– Лячу ў суд.

– Дык мы з табой ужо не хутка ўбачымся?

– Чаму, я хутка вярнуся.

– Не, братка, не варта ручацца. Мой адзін знаёмы пайшоў у суд на пару гадзін, а вярнуўся праз два гады.

 

 

Дакладна ведае

Афіцэр пытаецца ў навабранца:

– Дзе нарадзіўся?

– Не ведаю добра. Матка казала, што ў сваёй хаце.

– Я пытаюся ў якім месцы.

– На печы ў самым куточку.

 

Чулая вага

– Скажы мне, Янка, няўжо я важу пяць пудоў?

– Зусім магчыма, характар у цябе дужа цяжкі.

 

Добрая дачка

– Мама, паднясі за мной партфель з кніжкамі ў школу. Хай людзі думаюць, што мы трымаем служанку.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (873) – паход  у 1151 г. гарадзенскага князя Барыса Усеваладавіча зь іншымі князямі на Кіеў.
  • (140) – 5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча.  Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у  1907-1909 гг.
  • (100) – у кастрычніку 1924 г. у Менску быў заснаваны музычны тэхнікум.
  • (86) – 5.10.1938 г. памёр прафэсар Мар’ян Здзяхоўскі (нар. 30.04.1861 г. у Ракаве), літаратуразнавец.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis