Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Дзённік рэдактара

Забытая, цяжкая, але важная старонка гісторыі

16 лютага 2023 г. 

Сёння ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку Лена Глагоўская прэзентавала кніжку „За Беларуссю не бачыў свету. Слова пра Хведара Ілляшэвіча – беларускага паэта, гісторыка і дзеяча”. Сустрэчу арганізавала таварыства „Русь”. Калі прачытаў я ў Фейсбуку запрашэнне, падумаў, што гэта… правакацыя. Бо ўсё яшчэ добра помню ліст у рэдакцыю „Часопіса” з дзевяностых яшчэ гадоў ад пакойнага ўжо Толіка Адзіевіча, які як прафесар фізікі быў старшынём гэтай арганізацыі. Не на жарты ён абурыўся прачытаўшы артыкул Лены пра Ілляшэвіча і Беларускі камітэт, які ўзначальваў той у Беластоку падчас нямецкай акупацыі. Для Адзіевіча быў ён ваенным гітлераўскім злачынцам, бо супрацоўнічаў з Гестапа, якое зніштажала рускіх жыхароў на Беласточчыне, паліла вёскі. Быў абураны, што Лена адкрыла яго як беларускага героя.

Цяпер таварыства „Русь” узначальвае Ала Матрэньчык з асяроддзя „Przeglądu Prawosławnego”, а дапамагае ёй сябра беларускіх арганізацый Пятро Юшчук. Яны абое магчыма нават не чулі пра варожы падыход свайго папярэдняга шэфа да навуковых зацікаўленняў Лены, бо прывіталі яе цёпла і сардэчна.

Толькі старшыня Беларускага гістарычнага таварыства (выдаўца кнігі) Алег Латышонак, які вёў сустрэчу, намякнуў, што аўтарка адважылася займацца неадназначнай тэматыкай.

На прэзентацыю кнігі Лены Глагоўскай прыйшло шмат асоб Фота Юркі Хмялеўскага
На прэзентацыю кнігі Лены Глагоўскай прыйшло шмат асоб
Фота Юркі Хмялеўскага

Пра Хведара Ілляшэвіча Лена цікава расказала як пра вялікага беларускага патрыёта. Матэрыялы і звесткі для кнігі збірала больш як дваццаць гадоў. Знайшла іх найбольш у архівах у Вільні і ў Мінску, праглянула нумары газеты „Новая дарога”, якую Ілляшэвіч рэдагаваў пры немцах у Беластоку. У Шчэціне адшукала дачку, якая перадала ёй шмат здымкаў. У тым ліку памяткі з родных Тапалян каля Міхалова.

Лена ў сваёй кніжцы, праўда, няшмат месца прысвяціла складанасцям акупацыйнага перыяду жыцця героя. Падчас сустрэчы жалілася толькі, што ў 60-х гадах „Ніва” дазволіла апублікаваць пасквіл на Ілляшэвіча. Напісаў яго – па-польску, у рэдакцыі пераклалі – Аляксандр Амільяновіч, які рэдактара „Новай дарогі” абвінаваціў у гітлераўскіх злачынствах, такіх як жудаснае спаленне вёскі Райск.

Міра Лукша ўспомніла, што ў „Ніве”, як толькі пачала яна выходзіць, свае сатырычныя вершы стаў друкаваў хлопец з Тапалян, які мабыць друкаваўся ў „Новай дарозе” пад псеўданімам „Шэршань”. Ён нават стаў працаваць у „Ніве”. Усё паказвае на тое, што быў ім Вацік (Уладыслаў) Асіповіч з Фольваркаў каля Тапалянаў. Міра вырашыла напісаць да нас пра ягоны лёс, колькі ёй удалося разведаць.

На прэзентацыю кніжкі прыйшло даволі шмат асоб. Большасць, вядома, склікала Лена, рассылаючы жменю sms-аў сям’і і знаёмым, даклаўся яшчэ і Пятро. Дарэчы, такая акцыя цяпер неабходная (таксама праз Фейсбук), інакш прыйдзе мала хто.

Мне таксама прыйшлося ўзяць голас. Перадусім таму, што амаль не згадвалася пра „Часопіс”. А менавіта ў нашым штомесячніку Лена пачала публікаваць свае артыкулы пра лёсы Ілляшэвіча і іншых забытых беларусаў. І піша іх да сёння. Выказаў я яшчэ сваё меркаванне пра беларускую актыўнасць з дазволу акупацыйнай улады Ілляшэвіча ды іншых. Я таксама як і Лена прагартаў пра гэта шмат матэрыялаў, а найбольш у Інстытуце нацыянальнай памяці (IPN). Сапраўды Ілляшэвіч за Беларуссю не бачыў свету, паколькі пайшоў нават на супрацоўніцтва з акупантам. Так трэба чытаць загаловак і ўсю гэтую надта вартасную кніжку, у якой, жаль, не хапае трагічных для беларусаў паслядоўнасцей такога выбару.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com