Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    13. Jak zhinuŭ „Tiszka”

    Szkoła ŭ Haradku ad 20 wieraśnia 1970 r. maje imia bratoŭ partyzantaŭ Michała i Alaksandra Chrenoŭskich z niedalokaha Dzierniakowa. Jak maładych jaszcze kawaleraŭ zastrelili ich Niemcy padczas abławaŭ u tutejszych lasach. Dla miascowych życielej stalisa jany hierojami. Na staroncy szkoły ŭ Internecie pra patronaŭ jest...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Ne može byti!

    Pameť na trochu dovš

    Тварь ли я дрожащая или право имею… (Ф.М. Достоевский) – Ja svoju mamu pometaju słabo, – tichim hołosom načała rozkazuvati Lila. – Dobre, što maju para zdymkuv, to choč znaju, jak vyhladała. Ale rozkažu tobiê jeji historyju, to može takim sposobom pameť ob jôj ostanetsie...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

„Прабачце мне, грэшнаму…”

Мітрапалітарны сабор у Вашаве Фота з Вікіпедыі
Мітрапалітарны сабор у Вашаве
Фота з Вікіпедыі

Гэта абсалютна не павінна было здарыцца. Ліст мітрапаліта Савы з віншаваннямі Маскоўскаму патрыярху Кірылу, які адкрыта падтрымоўвае расійскую агрэсію ў Украіне, выклікаў паўсюднае абурэнне і супраціў у Польшчы і ў свеце. Вялікую шкоду прынёс ён праваслаўным грамадзянам Рэчы Паспалітай, у тым ліку нам – беларусам. Сапраўды мусіць „Вораг веры”, значыць д’ябал-сатана, якога згадвае ў лісце уладыка Сава, да гэтага спрычыніўся. На вялікі жаль палякі – католікі, у моры якіх жывем, і то жывем урэшце даволі згодна, адчулі раптам пэўную насцярожанасць да сваіх братоў і сясцёр у Хрысце. Нейкае здзіўленне, чаму іх пастыр мог такі шкодны ім ліст напісаць.

Мітрапаліт Сава, якому ўжо амаль 85 гадоў, гэта хутка заўважыў. Тым больш, што некаторыя вернікі паднялі яўную крытыку свайго пастыра. Адкрыты ліст у такім духу напісяў вядомы праваслаўны тэолаг і польскі дыпламат Міхал Клінгер.

Праз пару дзён на афіцыйным сайце польскай Царквы было апублікаванае камюніке, у якім мітрапаліт Сава пакаяўся і прасіў прабачэння за свой віншавальны ліст маскоўскаму патрыярху. Тлумачыў, што ён як і ўсе праваслаўныя ў Польшчы стаіць на баку ўкраінскага народа ў яго „імкненні вярнуць свабоду, суверэнітэт і цэласнасць Украіны”.

Камюніке поўнасцю было зачытанае падчас нядзельнай літургіі ў некаторых царквах. У тым ліку ў Слупску, адкуль транслявалася набажэнства на канале TVP Kultura.

Ветэраны польскага ўзброенага падполля, не прызнаючы шчырасці ў пакаянні мітрапаліта Савы, выступілі з ініцыятывай пазбаўлення яго генеральскага звання, прысвоенага яму, калі ў 1994-1998 быў праваслаўным ардынарыем Польскага войска. Пад заявай у гэтай справе да прэзідэнта Анджэя Дуды падпісалася 500 асоб.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (158) – 23.03.1865 г. у Валожыне, Ашмянскага павету нарадзіўся Стары Улас (Уладыслаў Сівы-Сівіцкі), паэт, празаік, зьбіральнік беларускага фальклёру. З 1907 г. друкаваўся ў „Нашай Ніве”, потым у заходнябеларускіх выданьнях. Памёр 30.09.1939 г. у Шашэльгішках на Віленшчыне. Пахаваны на могілках у Сужанах.
  • (128) – 23.03.1895 г. у Лугавой каля Капыля нар. Васіль Сташэўскі, драматург і празаік. Закончыў Несьвіжскую настаўніцкую сэмінарыю (1914) і Менскі настаўніцкі інстытут (1924). Працаваў настаўнікам у Оршы, з 1927 г. – адказным сакратаром літаратурнага аб'яднаньня "Маладняк", з 1929 г. –  аб'яднаньня „Полымя”. У гг. 1928-1929 працаваў у газэце „Савецкая Беларусь”. У 1937 г. рэпрэсіраваны і прыгавораны да вышэйшай меры
  • (98) – 23.03.1925 г. у в. Мора на Беласточчыне нарадзіўся Віктар Швед, паэт, актыўны дзеяч беларускага руху на Беласточчыне. Друкуецца з 1957 г. Дэбютаваў у „Ніве” вершам „Я беларус”. Аўтар многіх зборнікаў вершаў, сааўтар падручнікаў на беларускай мове. Жыве ў Беластоку. Віншуем Вас, спадар Віктар!
  • (45) – 23.03.1978 г. у Менску памёр Рыгор Шырма (нар. 8(20).01.1892 г. у в. Шакуны, Пружанскага  павету), харавы дырыжор, фальклярыст, грамадзкі дзеяч. Актыўна ўключыўся ў беларускі рух у 1922 г., дзейнічаў у Беларускім Выбарчым Камітэце. Пасьля стаў настаўнікам сьпеву ў Віленскай Беларускай Гімназіі, выхавацелем у інтэрнаце гімназіі. Грамадзка працаваў у Таварыстве Беларускай Школы. Выдаваў зборнікі беларускіх песьняў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis