Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

За асаблівыя заслугі для беларускай справы

25 сакавіка падчас Дня Волі ў Беластоку традыцыйна былі ўручаны бел-чырвона-белыя букеты кветак асобам ды ўстановам і арганізацыям, што праявілі ў мінулым годзе асаблівыя заслугі для беларускай справы. Журналістка „Нівы” Ганна Кандрацюк-Свярубская (на здымку другая злева) такі букет атрымала „за шматгадовае, універсальнае і выдатнае вандраванне з бязмежным, беларускім пісьменствам на старонках Нівы і сваіх рэпарцёрска-літаратурных кніжных выданнях. Мінулагодняя кніжка «У прысценках строга лесу» – гэта не проста расказ пра людзей з Белавежскай пушчы паабапал мяжы, але захаванне для беларускай нацыянальнай памяці супольнасці лёсу і гісторыі не аднаго пакалення беларусаў, падзеленых жалезнымі і візавымі занавесамі і мурамі , што раздзяляюць нашу духоўную еднасць”.

Чарговай лаўрэаткай стала Кацярына Дзерман (з мікрафонам) – прадстаўніца Беларускай дыяспары Беластоку, „за актыўную дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны. За спалучэнне сілы духа і жаночай вытрымкі ў нялёгкіх выкліках беларускай справы. Таксама гуманнасць і ўзаемадапамога спадарожнічаюць спадарыні Кацярыне ў яе штодзённых агульначалавечых выкліках. За супольнае дзеянне ўсіх беларусаў разам у нашай беластоцка-падляшскай рэальнасці ў Польшчы”.

Букет быў уручаны таксама Змітру Косціну (першы злева) як прадстаўніку Фонду Тутака, за тое, што гэтая арганізацыя „цягам мінулага года даказала сваёй ініцыятыўнасцю, што Тутака ў Беластоку і на Падляшшы з’яўляецца ўстановай з аб’ядноўваючай, беларускай культурнай прапановай усім беларусам. Фонд даказвае, што нашае фальклорнае і сучаснае павінны ісці з сабою нераздзельна разам, каб захаваць менавіта нашу тоеснасць. Новыя ініцыятывы і новыя формы мерапрыемстваў дазваляюць кожнаму беларусу на Падляшшы адшукаць для сябе цікавае, але таксама і карыснае для духоўнага развіцця”.

Чацвёрты букет атрымаў Ігар Лукашук  як дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (крайні справа з прадстаўнікамі школы). Такое прызнанне кіраваная ім асветніцкая ўстанова атрымала за „супольную дзейнасць настаўнікаў, бацькоў і вучняў, якая дазваляе вытрымоўваць разам і ў неспрыяльных вятрах, што дзьмуць і на панадворку беларусаў Гайнаўшчыны і Падляшша. Крэатыўнасць, дальнабачнасць, сямейная атмасфера дазваляе гаварыць усім пакаленняў выпускнікоў Беларускага ліцэя пра сваю школу – проста як Наш ліцэй”.

Фота Юркі Хмялеўскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (91) – 18.12.1934 г. памёр у Вільні Альбін Стэповіч (нар. 18.03.1894 г. у Баранях Сьвянцянскага пав.), музыколяг, беларускі грамадзкі дзеяч і публіцыст, дэпутат польскага Сэйму у 1928-1930 гг. Пахаваны на Росах у Вільні побач брата кс. Кастуся Стэповіча (Казіміра Сваяка). 25 гадоў таму назад стараньнем братанкаў
  • (56) – 18.12.1969 г. у Менску памёр Пятро Глебка (нар. 6.07.1905 г. у Вялікай Усе каля Узды на Меншчыне), беларускі паэт. У 1930 г. закончыў Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт, друкаваўся з 1924 г. У 1927 г. выйшаў яго першы зборнік лірыкі „Шыпшына”. Збор твораў выдадзены ў Менску ў 4 тамах у 1984-1986 гг. Пахаваны на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com