Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Фотарэпартаж

Мы пераможам!

(Дзень Волі ў Беластоку)

25 сакавіка 105-ыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Беластоку супольна адзначылі беларусы з Падляшша і беларуская дыяспара. Як кажа адзін з суарганізатараў, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства праф. Алег Латышонак, „хаця інтэграцыя яшчэ не адбылася, яшчэ пабачым, як яно будзе, то гэтае свята яднае ўсіх беларусаў у свеце”.

Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 30 метраў
Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 30 метраў

 

Гучыць гімн БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”
Гучыць гімн БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”

З раніцы на балконе Гасціннага палаца па вул. Кілінскага ўладамі горада былі вывешаны тры гістарычныя бел-чырвона-белыя сцягі. Праграма Дня Волі пачалася з ускладання кветак перад Следчым ізалятарам па вул. Каперніка, дзе верагодна ў 1939 г. саветамі быў закатаваны Макар Краўцоў, аўтар гімну БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Вядучая Ілона Карпюк
Вядучая Ілона Карпюк

На мітынгу на Рынку Касцюшкі сабралася каля 500 чалавек. Былі патрыятычныя прамовы, песні, лозунгі – „Жыве Беларусь!”, „Быць нам разам!”, „Верым, можам, пераможам!”. Узгадваліся палітычныя вязні рэжыму ў Мінску. Хвілінай маўчання былі ўшанаваныя беларусы і ўкраінцы, якія загінулі ў вайне ва Украіне.

Відэазварот старшыні Рады БНР Iвонкі Сурвілы
Відэазварот старшыні Рады БНР Iвонкі Сурвілы

 

Алег Кабзар
Алег Кабзар

Пасля пікету адбыўся святочны канцэрт, які прайшоў у Усходнееўрапейскай акадэміі прыкладных навук. Спярша выступіў беластоцкі (родам з Гомеля) бард, оперны спявак і мастак Алег Кабзар, а пасля знакаміты сямейны гурт „Бартосікі”. Канцэрт завяршыўся супольным праспяваннем гімну „Магутны Божа”.

Сямейны гурт „Бартосікі”: Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал, аўтарка песень), Геральд Бартосік (вакал), Зміцер Бартосік (гітара, вакал, аўтар песень)
Сямейны гурт „Бартосікі”: Таццяна Карпіловіч (баян), Юстына Карпіловіч (гітара, вакал, аўтарка песень), Геральд Бартосік (вакал), Зміцер Бартосік (гітара, вакал, аўтар песень)

Фота Юркі Хмялеўскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com