Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (3)

    Na UB u Sakołcy i pośle ŭ sudzie ŭ Biełastoku abvinavaczanych i śviedkaŭ asablivo szczacielno raspytvali pra sąd doraźny, jaki Niemcy pierad rasstrełam zrabili ŭ vadzianym mlinie ŭ Nietupie. Hety dzieravianny budynak staić i dziś nad reczkaj pry szasie da Kruszynianaŭ nidaloko vioski Biełahorcy. Daŭno…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • „Ja choču byti bliźka ludiam”

    Rozhovôr Jana i Haliny Maksimjukov z poetkoju Zojoj Sačko

    Jan: Čy pomniš, koli v tebe zjavivsie impuls, kob napisati peršy viêrš? I na jakôj movi tobiê napisałosie? Zoja: O, ja dumała, što ty tak i načneš… Ja učyłaś u školi v Parcievi, de była prykładnoju učenicieju. Pan od pôlśkoji movy skazav prynesti viêršyki pud… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Выбары ў цяні каронавіруса

Рад выбарчых плакатаў насупраць супраскага манастыра Фота Юркі Хмялеўскага
Рад выбарчых плакатаў насупраць супраскага манастыра
Фота Юркі Хмялеўскага

У чэрвені ўся Польшча жыла не так ужо пагрозай каронавіруса, колькі кампаніяй перад прэзідэнцкімі выбарамі.

Да пандэміі грамадзяне паспелі неяк прывыкнуць, як і да нязменных, на жаль, дадзеных пра лік захварэўшых, які штодзень перадаецца міністэрствам аховы здароўя. Паколькі не пачаў ён узрастаць, улады вырашылі адмяніць жорсткія абмежаванні. Таму людзі крыху супакоіліся і сталі нават ігнараваць надалей абавязваючыя законы, як абавязак уваходзіць у масках у крамы і іншыя будынкі, у якія заходзіць шмат людзей. Рэдка хто звяртае ўжо ўвагу на тое, каб захоўваць двухметровую дыстанцыю ад іншых асоб. Так пэўна будзе да восені, калі паводле спецыялістаў COVID-19 можа выклікаць другую хвалю пандэміі.

У такой сітуацыі штораз большую ўвагу грамадства сталі прыцягваць назначаны на 28 чэрвеня прэзідэнцкія выбары. Меліся яны адбыцца 10 траўня, аднак жорсткія тады меры каранціна гэта надта ўскладнілі. Яшчэ на пачатку красавіка дэпутаты ад кіруючай краінай партыі Права і Справядлівасць прагаласавалі ў Сейме законапраект аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у гэтым тэрміне праз пошту. ПіС, нягледзячы на сітуацыю з каронавірусам, як мага хутчэй хацела правесці выбары, каб пераабраць свайго дзейнічаючага прэзідэнта Анджэя Дуду на наступны тэрмін. Тым больш, што тады меў ён высокі рэйтынг і мог выйграць ужо ў першым туры.

Апазіцыя ад пачатку дамагалася прасунуць выбары на восень ці яшчэ на пазнейшы тэрмін. Яраслаў Качынскі і яго партыя на гэта не пагаджаліся, прадчуваючы, што непазбежныя эканамічныя наступствы пандэміі могуць спрычыніцца да паменшання іх электарату, у выніку чаго Дуда мог бы прайграць. Гэта абазначала б блакаду заканадаўчай палітыкі Права і Справядлівасці. Поўную свабоду ў гэтым кіруючая партыя мела чатыры гады – з 2015 па восень 2019 г. Тады правая кааліцыя на чале з ПіС мела большасць так у Сейме, як і ў Сенаце, а да таго ж свайго прэзідэнта. Парламенцкія законы ад кіруючай партыі працэдуру праходзілі маланкава, бывала нават у дзень-два.

Пасля парламенцкіх выбараў 2019 году, калі ў Сенаце выйграла апазіцыя, такой свабоды ўжо не стала. Але і так, маючы свайго прэзідэнта, ПіС можа надалей уводзіць свае законы амаль бесперашкодна. Хаця Сенат мае права ўносіць папраўкі ці нават адкідаць законапраекты прынятыя Сеймам, то і так апошняе слова належыць да дэпутатаў кааліцыі Права і Справядлівасці. Варунак, каб так было надалей – мусіць быць свой прэзідэнт, значыць – Анджэй Дуда.

Сенат скарыстаў аднак са свайго права прытрымаць месяц часу прыняты Сеймам законапраект аб карэспандэнцыйных прэзідэнцкіх выбарах. Тым самым у практыцы заблакаваў іх травеньскі тэрмін. А былі ўжо нават надрукаваны выбарчыя бюлецені, на што страчана аграмадныя грошы з бюджэту дзяржавы (амаль удвая больш чым на год для нацыянальных меншасцей).

Іншая рэч, што перад 10 траўня ў практыцы не было ніякай выбарчай кампаніі. У тэлебачанні і іншых медыях прысутны быў толькі Анджэй Дуда, як дзейнічаючы прэзідэнт. Кандыдатка ад Грамадзянскай платформы Малгажата Кідава-Блоньска наогул спыніла кампанію, заклікаючы палякаў да байкоту выбараў.

Уканцы ўдалося перамагчы гэты палітычны крызіс і быў вызначаны іх чарговы тэрмін на 28 чэрвеня. Замест Малгажаты Кідавы-Блоньскай Грамадзнская платформа выставіла прэзідэнта Варшавы Рафала Тшаскоўскага. Яго рэйтынг хутка вырас, калі ў Анджэя Дуды панізіўся. Усё паказвае на тое, што яны сустрэнуцца ў другім туры. У выбарах балатуецца яшчэ дзясятак іншых кандыдатаў. Амаль усе яны ў апазіцыі да дзейнічаючага прэзідэнта.

Наша меншасць, як і іншыя ў Польшчы, гэта вядома невялічкая жменька выбаршчыкаў. Таму кандыдаты ў прэзідэнты завельмі да іх і іхніх праблем не адклікаюцца. Анджэй Дуда у чэрвені падчас свайго візіту на Падляшшы наведаў таксама супрасльскі манастыр, дзе пакланіўся ля магілы архіепіскапа Мірана, які загінуў у смаленскай авіякатастрофе. Насупраць манастыра штаб Дуды павесіў доўгі рад яго плакатаў. Адразу на тым жа плоце з’явіліся плакаты і Тшаскоўскага.

Тэма меншасці выплывала аднак у выбарчай кампаніі. Але не нацыянальных, толькі асяроддзя LGBT. Непрыхільныя яму словы выказалі асобы з атачэння Анджэя Дуды, які за імі таксама гэта паўтараў. Правадыром на гэтым фоне аказаўся дэпутат ПіС Пшэмыслаў Чарнэк, былы люблінскі ваявода. Той самы, якому праваслаўныя вернікі год таму у лісце да Сабору Епіскапаў у Варшаве запатрабавалі адбраць прызнаны Царквою ордэн св. Марыі Магдаліны.

Непрыхільныя словы ў адрас асяроддзя LGBT напаткалі негатыўную рэакцыю палітыкаў і асабліва інтэлектуалістаў, таксама вядомых асоб у галіне культуры ў Польшчы і ў свеце. Безумоўна, паўплывала гэта на паніжэнне рэйтынгу Анджэя Дуды.

Тэма Беларусі ў выбарчай кампаніі не падымалася, хаця сітуацыя ў суседняй краіне павінна быць важнай для польскай замежнай палітыкі, у тым ліку для прэзідэнта краіны. Трэба спадзявацца, што такая тэма з’явіцца ў дэбатах перад другім турам. Тады магчыма і два кандыдаты звернуць большую ўвагу на нацыянальныя меншасці, таксама нашу беларускую на Падляшшы.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў кастрычніку

    1005 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце. 710 – 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак. 625 – 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (87) – 22.10.1937 г. расстраляны Лукаш Калюга (Канстанцін Вашына), нар. 27.09.1909 г. у Скварцах каля Койданава, пісьменьнік.
  • (87) – 22.10.1937 г. расстраляны Флярыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр (нар. 28.10.1884 г. у Менску). Закончыў драматычную школу ў Варшаве (1902), арганізаваў беларускія спектаклі і Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў 1917 г. У 20-ыя гг. быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам Беларускага Дзяржаўнага Тэатру (БДТ-1) у Менску. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на прымусовую працу на Беламорканал.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis