Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    19.Szalony kamandant z Sannikoŭ

    Pośle taho, jak letam 1944 r. Krasnaja Armia prahnała ad nas hitleraŭcaŭ, z zaniatych viosak na front brali maładych mużczyn. Tak mabilizavali miż inszym Kola K. z Sannikoŭ – apuściełaj cipier vioski pad Krynkami, pamiż Kruszynianami i Szaciłami. Jon naradziŭso ŭ 1916 r. Za polskim…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

RSS і Facebook

ў кастрычніку

1000 – 1019 г. першая згадка ў летапісах пра Бярэсьце.

705 1314 г. князь Давыд Гарадзенскі разбіў вялікі паход крыжакоў на Наваградак.

620 1399 г. паражэньне ад татараў арміі Вялікага Княства Літоўскага на чале зь князём Вітаўтам на рацэ Ворксле.

500 – 1519 г. беларускі новалацінскі паэт Мікола Гусоўскі пачаў складаць славутую паэму „Песьню пра зубра”.

135 –  5.10.1884 г. у Новым Двары на Беласточчыне нар. кс. Францішак Грынкевіч, брат лекара псіхіятра і беларускага дзеяча Станіслава Грынкевіча.  Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, у Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Пецярбурзе. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1907 г., у  1907-1909 гг. вучыўся ў Інсбруку і ў Мюнхене. З 1909 г. навучаў закону божага ў гімназіі ў Гародні, дзе сарганізаваў Гродзенскі гурток беларускай моладзі, з якога выйшла шмат сьведамых беларусаў і пазьнейшых беларускіх дзеячаў. Служыў пробашчам пры кляштары брыгітак. Супрацоўнічаў з газэтай „Biełarus” (1913-1915). Пасьля І сусьветнай вайны адышоў ад беларускай дзейнасьці. Памёр 26.07.1933 г. Пахаваны ў Гародні побач капліцы на старых каталіцкіх могілках.

135 – 13.10.1884 г. ва Улянах на Віленшчыне нар. кс Баляслаў Пачопка, каталіцкі і ўніяцкі беларускі дзеяч. З 1905 г. вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, якую пакінуў пасьля 2 гадоў вучобы. Выехаў у Пецярбург, у 1911 г. здаў матуру ў гімназіі ў Шаўлях. У 1913-1915 гг. працаваў у Вільні ў каталіцкім тыднёвіку „Biełarus”, апрацаваў і выдаў кніжкі „Miatawyja listočki” (1914), „Žyćcio papieža Piusa X” (1914), „Čaławiek na wyžšynie swajej hodnaści” (1915), малітоўнік „Boh z nami” (1915). У 1916-1918  гг. вучыў беларускай мовы ў Беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Сьвіслачы. Тады апрацаваў першую беларускую граматыку (1918). У 1920-1926 гг. працаваў настаўнікам пачатковых школ у Ваўкавыскім пав. З 1922 г. вучыўся завочна ў грэкакаталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Львове. У 1926 г. быў высьвячаны на грэкакаталіцкага сьвятара і стаў пробашчам грэкакаталіцкай парафіі ў Бабровічах на Палесьсі, дзе пабудаваў уніяцкую царкву і вёў набажэнствы на беларускай мове. Супрацоўнічаў з беларускімі выданьнямі: „Беларуская Крыніца”, „Хрысьціянская Думка”, „Да злучэньня”. Памёр 26.12.1940 г. у шпіталі ў Тэлеханах на Палесьсі. Пахаваны на каталіцкіх могілках у Тэлеханах.

135 – 28.10.1884 г. у Менску нар. Флярыян Ждановіч, беларускі акцёр і рэжысёр. Закончыў драматычную школу ў Варшаве (1902), арганізаваў беларускія спэктаклі і Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі ў 1917 г. Быў першым мастацкім кіраўніком і акцёрам БДТ-1 у 20-ыя гады. У 1930 г. арыштаваны і сасланы на прымусовую працу на Беламорканал. У 1938 г. арыштаваны паўторна і расстраляны.

130 – 3.10.1889 г. у Празароках Дзісенскага пав. нар. Міхал Пятроўскі, беларускі каталіцкі ксёндз. Пасьвячоны ў сьвятары ў 1912 г., служыў у Даўгінаве, Шаркаўшчыне. У 1925 г. быў абвінавачаны ў беларускай агітацыі і сасланы на службу на Падляшша. Памёр 26.07.1931 г. у Віннай, дзе і пахаваны на мясцовых могілках.

120 – 14.10.1899 г. у Слабадзе-Кучынцы Слуцкага пав. нар. Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік і крытык. Закончыў Мінскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне, у 1922–1927 гг. вучыўся на этноляга-лінгвістычным аддзяленьні Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэта і працаваў у рэдакцыі газэты „Савецкая Беларусь”. Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў „Маладняк” і „Узвышша”, з 1928 г. быў асыстэнтам на катэдры беларускай літаратуры БДУ. 24.07.1930 г. арыштаваны па справе Саюза Вызваленьня Беларусі і сасланы на 5 гадоў у Слабодскі Вяцкай вобласьці, дзе працаваў бухгальтарам. У 1937 г. арыштаваны паўторна і расстраляны 10.10.1938 г. У 1925 г. выйшла ў Менску яго кніга „Апавяданьні”.

100 – 18.10.1919 г. у в. Старое Сяло на Меншчыне нар. Усевалад Кароль – палітычна-грамадзкі дзеяч. У 1928-1929 гг. вучыўся ў беларускай гімназіі ў Радашковічах. З 1929 г. вучань Віленскай Беларускай Гімназіі, якую закончыў у 1936 г. Пасьля студэнт мэдычнага факультэту Віленскага Унівэрсытэту. Быў апошнім кіраўніком Беларускага Студэнцкага Саюзу. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Баранавічах лекарам, належаў да падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі. У 1944 г. арыштаваны НКВД. Атрымаў прысуд 10 гадоў зьняволеньня. Памёр 4.10.1984 г. у Баранавічах, пахаваны на Русіноўскіх могілках.

95 – у кастрычніку 1924 г. у Менску быў заснаваны музычны тэхнікум.

90 – 9.10.1929 г. у Варшаве памёр кс. Адам Лісоўскі (нар. у 1882 г. у Карандах Ашмянскага пав.), адзін з пачынальнікаў беларускага хрысьціянскага руху. Закончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні ў 1903 г., пасьля вучыўся ў Духоўнай Каталіцкай Акадэміі ў Пецярбурзе, высьвячаны на ксяндза ў 1907 г. Служыў у розных парахвіях на беларускіх землях: у Магілёве, Менску, Гарадзішчы, Ігумені, Анопалі. У 1922 г. узначаліў Менскі дэканат, 31.05.1922 г. арыштаваны савецкай уладай, атрымаў пакараньне 5 гадоў турмы. Сядзеў у Менску, Маскве і ў Яраслаўлі. 28.04.1924 г. у выніку абмену палітычнымі вязьнямі трапіў у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы каля Пінска і ў Віннай на Падляшшы. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты сьв. Паўла. Пахаваны ў Кляшчэлях на Беласточчыне па сваім жаданьні побач са сваім духовым апекуном кс. Адольфам Пласкавіцкім. Кс. Адам Лісоўскі адыграў станоўчую ролю ў лёсе кс. Адама Станкевіча і яго беларускай нацыянальнай сьвядомасьці.

90 – 13.10.1929 г. пуск трамвая ў Менску.

80 – 10.10.1939 г. перадача Літве Вільні і часткі былога Віленскага ваяводзтва (якія пасьля 17.09.1939 г. далучаны былі да БССР) на аснове дагавору паміж СССР і Літвой.

80 – 28-30.10.1939 г. у Беластоку праходзіў Народны Сход Дэпутатаў, які вырашыў пра далучэньне заходнебеларускіх зямель да СССР.

75 – 26.10.1944 г. на фронце ва Усходняй Прусіі загінуў Алесь Мілюць, беларускі паэт. Нар. 6.10.1908 г. у Скорычах каля Карэлічаў. Друкаваўся з 1928 г. у заходнебеларускіх газэтах і часопісах. Летам 1944 г. мабілізаваны ў Савецкую Армію.

55  – 17.10.1964 г. каля Рэчыцы адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі.

40 – 13.10.1979 г. памёр Дзьмітры Лукас, кампазітар. Нар. 16.06.1911 г. у Сьвянцянах, у 1941 г. закончыў Беларускую кансэрваторыю – клас В. Залатарова. Сярод яго твораў: опера „Кастусь Каліноўскі” (1947), вакальныя цыклы „Мэлёдыі” на вершы Лесі Украінкі, „Поры года” на вершы Эдзі Агняцьвет, музыка да спектакляў, м. ін. „Пінская шляхта” (1954) у Тэатры імя Янкі Купалы.

35 – 19.10.1984 г. у Варшаве была зарэгістравана Агульнапольская Рада Культуры Студэнтаў Нацыянальных Меншасьцяў пры Галоўнай Радзе Культуры Задзіночаньня Польскіх Студэнтаў (ZSP), у рамках якой дзейнічала Рада Культуры Студэнтаў Беларускай Нацыянальнасьці.

30 – 15.10.1989 г. у Менску памерла Вера Пола, актрыса. Нар. у Менску 7.02.1901 г., у 1922-1977 гг. працавала ў тэатры імя Янкі Купалы. Найбольш значныя ролі: Агата ў „Паўлінцы” Я. Купалы, Маланьня ў „Кар’еры таварыша Брызгаліна” Е. Міровіча, Карміліца ў „Рамэо і Джульета” Уільяма Шэкспіра.

30 – 29.10.1989 г. мітынг у Курапатах у памяць загінуўшых там ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Апрацавалі Вячаслаў Харужы і Лена Глагоўская

 

Календарыюм

Гадоў таму

  • у верасні

    1040 – У 983 г. вялікі князь Уладзімір на чале дружын, аснову якіх складалі дрыгавіцкія і крывіцкія воі, рушыў супраць яцьвягаў. Армія перайшла па землях сёньняшняй Беласточчыны і паводле „Повести временных лет” як напісана „Въ лето 6491 иде Володимир на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (113) – 23.09.1910 г. у Юраўшчыне каля Маладэчна нар. Юльян Сергіевіч, паэт і настаўнік (памёр 4.10.1976 г. у Ленкаўшчыне каля Маладэчна).
  • (99) – 23.09.1924 г. у Койданаве Мінскай вобласьці нар. Артур Вольскі, беларускі пісьменьнік. Вучыўся ў Віцебскім Мастацкім Вучылішчы (1938 – 1941), у час вайны служыў на Далёкім Усходзе. У 1952 г. дэмабілізаваўся. Працаваў у рэдакцыях газэт і часопісаў „Чырвоная зьмена”, „Бяроўка”, „Вясёлка”, рэдактарам у выдавецтве „Юнацтва”. Публікаваў з 1937 г., выдаў зборнікі паэзіі м. ін. „Водбліскі далёкіх маякоў” (1958), „Дабрата” (1966), „Наваселле дроў” (1990),

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis