Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вялікі поспех

Кніга нашай сяброўкі Ганны Кандрацюк (на здымку) „У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” атрымала галоўную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2023 г. – была прызнана журы лепшай з беларускамоўных кніг, выдадзеных у 2022 г. 

Цырымонія прайшла 25 лістапада ў Двары Артуса ў Гданьску. Ганна Кандрацюк пасля ўручэнні ёй гэтай прэстыжнай прэміі сказала:

– Адчуваю такую спакойную радасць і хачу сказаць, што гэтую ўзнагароду ўспрымаю, як прызнанне для маіх герояў і для Белавежскай пушчы. Гэта проста доказ, што мы яшчэ не выдахаліся, што мы маем свае ідэі, маем свае тэмы. Перш за ўсё мы людзі, якія любяць літаратуру, якія любяць мастацтва. Так што мы рэалізуем сябе так, як іншыя людзі ў кожным іншым цывілізаваным месцы. Тое, што робім гэта ва ўмовах нацыянальнай меншасці, дае для нас пазітыўны зарад, што варта захаваць сваю душу, што варта быць верным свайму паходжанню і мове.

Прэмія за найлепшую беларускую кнігу імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 г. з ініцыятывы Пасольства Польшчы ў Мінску і яе Польскага інстытуту. Арганізатарам з’яўляюцца беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Сярод лаўрэатаў мінулых гадоў былі такія вядомыя аўтары, як Уладзімір Някляеў і Зміцер Бартосік. У 2019 г. другое месца атрымаў Міхал Андрасюк з Гайнаўкі за кнігу „Поўня”, якую таксама, як і кнігу Ганны Кандрацюк, выдаў тыднёвік „Ніва”.

У сувязі з палітычнай сітуацыяй у Беларусі і рэпрэсіямі з боку рэжыму Лукашэнкі прэмія імя Ежы Гедройца ад некалькіх гадоў уручаецца ў Польшчы.

Шчыра віншуем нашу сяброўку з атрыманай ёю прэстыжнай ўзнагародай!

Фота Радыё Рацыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (94) – 17.05.1931 г. памёр у турме у Маскве мітрапаліт менскі й беларускі Мелхісэдэк (Міхаіл Паеўскі, нар. у 1878 г. у в. Вітулін непадалёк Белай Падляшскай, Сядлецкай губэрні). Быў актыўным прыхільнікам абвяшчэньня Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
  • (91) – 17.05.1934 г. у Менску расстраляны Алесь Салагуб (нар. 18.10.1906 г. у Зарудзічах каля Смаргоні), паэт. Закончыў Віленскую Беларускую Гімназію (1927), у 1928 г. нелегальна перайшоў у БССР, у 1931 г. закончыў Беларускі Дзяржаўны Унівэрсытэт

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com