Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    20. Szpieg z pastarunku milicji ŭ Szudziałavie

    Kali ŭ żnivo 1944 r. krasnaarmiejcy asvabadzili tutejszyja ziemli ad hitleraŭcaŭ, kala Szudziałava ażyvilisa katoliki, jakija jaszcze za Niemca zapisalisa da Armii Krajovaj. Takuju jaczejku ŭ Kazłovym Łuzie sarhanizavaŭ vosieniu 1942 r. Adolf Filipowicz z susiedniaho Biełaha Łuha. U AK ŭstupiŭ miż inszym Adolf Ogilba…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    4. Hajnuvka zbliźka

    To był maj, pachniała Saska Kępa / Szalonym, zielonym bzem – spivała Maryla Rodowicz u radivi kirovcy autobusa, kotorym my, dvadceť učenikôv škoły v Horodčyni i jeji dyrektorka pani Renia, voročalisie dochaty z vyciečki do Varšavy…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Вялікі гонар таксама для нас – беларусаў

Фота Юркі Хмялеўскага
Фота Юркі Хмялеўскага

22 чэрвеня праф. Лявон Тарасэвіч атрымаў пачэснае званне доктара honoris causa Універсітэту ў Беластоку. Гэта вялікая прэстыжная падзея таксама для нашага беларускага асяроддзя, паколькі ёсць ён адным з нас і надта прыслужыўся сваім мастацтвам і шматлікімі грамадскімі ініцыятывамі дзеля беларускасці на Беласточчыне.

Мастак з Валілаў каля Гарадка, дзе жыве, у сваім жыцці зрабіў вялікую кар’еру ў Польшчы і на свеце. Беластоцкі ўніверсітэт уганараваў цяпер яго за „безупынныя пошукі новых мастацкіх выклікаў, пераадольванне культурных, гістарычных і палітычных бар’ераў і межаў”.

Урачыстасць была вельмі шматлюднай. Апрача ўніверсітэцкага асяроддзя прысутнічалі сябры і знаёмыя мастака з Падляшша і Польшчы. Былі таксама палітыкі, але чамусьці толькі з апазіцыі. Прыехаў нават шэф Грамадзянскай платформы Дональд Туск.

Праф. Лявон Тарасэвіч як Ганаровы доктар меў свой даклад, у якім дзяліўся думкамі і рэфлексіямі пра мастацтва і культуру ў Польшчы, на Падляшшы і ў свеце. Накaнец сказаў пра свае мары, спадзяванні і пастулаты. Адным з іх было жаданне, каб Універстэт у Беластоку пераназваць на Універсітэт Зыгмунта Аўгуста. Мінулай восенню прапанова прысвоіць імя польскага караля і князя Вялікага Княства Літоўскага, на жаль, не атрымала дастатковай колькасці галасоў ва ўніверсітэцкім сенаце.

Суправаджэннем урачыстасці прысваення ганаровага звання мастаку была выстава яго працаў пачынаючы са школьных гадоў па карціны, якія прэзентаваліся ў галерэях Варшавы, Стакгольму, Нью-Ёрку і Дубаю.

Дагэтуль званне доктараr honoris causa беластоцкага ўніверсітэту было прысвоена 22 асобам, між іншым Ежы Максімюку і уладыку Саве.

Віншуем. Дзякуем, Лёнік!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў снежні

    760 – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска. 755 – 9.12.1268 г. быў забіты галіцкім князем Львом Данілавічам Войшалк, князь наваградзкі, вялікі князь ВКЛ (1263 – 1267) 735 – Пасьля …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (786) – 1237 год. Разгром войскамі князя Данілы Раманавіча крыжацкіх рыцараў пад Драгічынам на Бугу.
  • (122) – 3.12.1901 г. у  в. Кубельнікі каля Бераставіцы на Гарадзеншчыне нар. Мікола Марцінчык (пам. 23.05.1980 г.), нацыянальна-палітычны дзеяч, лекар. Скончыў Віленскі Унівэрсытэт у 1927 г., зьяўляўся адным з кіраўнікоў Беларускага Студэнцкага Саюзу, быў рэдактарам часопіса „Студэнцкая Думка”, дзеячам Грамады, Таварыства Беларускай Школы. Настаўнічаў у Віленскай Беларускай Гімназіі. Некалькі разоў быў арыштаваны польскай паліцыяй, у 1931 г. сасланы зь Вільні пад нагляд паліцыі. Працаваў лекарам у Нараўцы на Беласточчыне. У 1948 г. арыштаваны органамі савецкай бяспекі. 12.08.1949 г. прыгавораны на 10 гадоў лагераў, сасланы ў Варкуту. У 1956 г. вярнуўся ў Гародню, дзе і памёр. Пахаваны на Алекшыцкіх могілках на Гарадзеншчыне.
  • (54) – 3.12.1969 г. памерла Рыта Млодак (нар. 27.02.1906 г. у Менску), сьпявачка сапрана. Закончыла музычны тэхнікум у Віцебску (1928 г.) і Беларускую студыю оперы і балета (1933), у 1933-1959 гг. салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР у Менску.
  • (29) – 3.12.1994 г. у Менску памерла Ірына Ждановіч (нар. 27.09.1906 г. у Менску), актрыса, дачка акцёра і рэжысёра Флярыяна Ждановіча. Сцэнічную дзейнасьць пачала ў Першым беларускім таварыстве драмы і камэдыі, з 1920 г. працавала ў Тэатры імя Янкі Купалы. Пахаваная на Усходніх могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis