Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вечарына з калядкамі Віктара Шведа

Дарафей Фіёнік з сябрамі Фота Юркі Хмялеўскага
Дарафей Фіёнік з сябрамі
Фота Юркі Хмялеўскага

22 снежня ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшла перадкалядная сустрэча прымеркаваная да творчасці вядомага паэта Віктара Шведа, які памёр 22 кастрычніка 2020 г. Вечарына была зладжана па ініцыятыве ўладыкі Якава. Падрыхтавала яе жонка паэта Валянціна Швед пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы.

Марта Драль і Янка Хоха Фота Юркі Хмялеўскага
Марта Драль і Янка Хоха
Фота Юркі Хмялеўскага

Сустрэчу вялі дзяўчынкі з Пачатковай шклы н-р 4 у Беластоку, якія дэкламавалі таксама вершы Віктара Шведа. Сышлося шмат народу. Дарафей Фіёнік з Музея Малой айчыны ў Студзіводах расказаў як калісь рыхтавалі і праводзілі каляду на Бельшчыне і ў родным старонні Віктара Шведа на Гайнаўшчыне. З сямейным гуртом з калектыву „Жэмэрва” выступіў таксама з кароткім канцэртам калядак. Жонка паэта з дапамогай сваіх сяброў падрыхтавала традыцыйнае каляднае застолле. Падчас вечарыны прагучалі калядкі на словы Віктара Шведа – аўтарскія і папулярныя ў нас у яго перакладзе са славянскай, рускай і ўкраінскай моваў. Між іншым былі гэта творы, запісаныя на пачатку дзевяностых гадоў гуртом „Анонім”. Падчас вечарыны можна было іх пачуць у выкананні дзетак з беларускага прадшколля ў Беластоку, дуэту Ала Каменская і Анна Бабік, Янкі Хохі з дачкою Монікай і Мартай Драль.

Дзеткі з Самаўрадавага прадшколля н-р 14 у Беластоку Фота Юркі Хмялеўскага
Дзеткі з Самаўрадавага прадшколля н-р 14 у Беластоку
Фота Юркі Хмялеўскага

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com