Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Вандроўка па былым маёнтку Вірыёнаў

12 жніўня 2024 г.

Удзельнікі вандроўкі па былым маёнтку Вірыёнаў у Крынках Фота Юркі Хмялеўскага
Удзельнікі вандроўкі па былым маёнтку Вірыёнаў у Крынках
Фота Юркі Хмялеўскага

Пазаўчора пабываў я на вандроўцы ў Крынках, у якой прыняло ўдзел паўсотні асоб. Мясцовых, прыезджых і турыстаў. Гэта была ўжо трэцяя такая сустрэча, што на вакацыях ладзіць Гурток вясковых гаспадынь „Łapiczanki” з падкрынскіх Лапічаў, на што атрымаў дафінансаванне ад маршалка Падляшскага ваяводства. Мэтай вандровак па мястэчку ёсць расказаць удзельнікам пра яго багатую гісторыю, бо гэтае паселішча ў пісаных крыніцах згадваецца ўжо на пачатку XV стагоддзя. 

Пра мінулае Крынак на такіх шпацырах распавядае мясцовая даследчыца Цэцылія Бах-Шчавінская. На гэты раз правяла яна ўдзельнікаў па сядзібе былога маёнтку Вірыёнаў. Пра яго мала хто цяпер ведае. Маляўнічае месца на ўскраіне канца Касцельнай вуліцы і павятовай дарогі да майго Паўднёвага Вострава зарасло кустамі і густым самасейным маладняком.

Акрамя рэштак векавых дрэў пры былых алеях, колішніх брукаваных сцежак і руін каменна-цаглянага гаспадарчага будынка, сёння практычна не засталося і слядоў дворскага комплексу, апланаванага ў 1760-х гадах рэфарматарам Антонам Тызенгаўзам.

Даследчыца Цэцылія Бах-Шчавінская паказала нам даўнія планы, карты, архіўныя дакументы і толькі некалькі фотаздымкаў, бо больш іх або не захавалася, або яшчэ яны не знойдзены.

Тады я ўспомніў пра фотаздымкі, зробленыя на ўскраіне гэтага месца ў 1938 г. Былі яны надрукаваныя ў 2003 г. у  „Часопісе” і паралельна ў штомесячніку „Tutaj”, які я тады адначасова рэдагаваў і выдаваў у Крынках. Гэтыя невядомыя нікому фатаграфіі даслала мне Лена Глагоўская, якая ў сваю чаргу атрымала іх ад жонкі Віктара Ярмалковіча – міжваеннага беларускага дзеяча, які памёр у 1987 г. у Варшаве. У 1938 г. скончыў ён Віленскую беларускую гімназію і паступіў на юрыдычны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У верасні-кастрычніку 1938 г. праходзіў ён студэнцкую практыку ў Крынках.

На фотаздымках ён разам з мясцовай моладдзю. Дзяўчаты і юнакі склалі свае подпісы на адваротным баку фота, м. інш. Зіна Яновіч, Жэня Кандратовіч, Таня Лаўрынцеў, Ганна Ганацкая, Юлек Хаецкі. Моладзь зняў фатограф з майстэрні Ластоўскага з Гродзенскай вуліцы ў Саколцы. Месцам той фотасесіі была тэрыторыя вакол цяперашняга вадасховішча ля парку-сядзібы маёнтка Вірыёнаў. Вадасховішча пабудавана ў 1980-я гады шляхам пашырэння велізарнай сажалкі, выкапанай яшчэ ў часы Антона Тызенгаўза, якая была часткай гэтага інавацыйнага сельскагаспадарчага комплексу. 

З аповедаў і ўспамінаў колішніх жыхароў Крынак ведаю, што ў міжваенны час людзі сюды – у бок маёнтку – любілі прыходзіць, асабліва ў нядзелю і святам. Другім такім месцам для адпачынку – перад усім для яўрэяў – былі лугі і лясы на супрацьлеглым баку, ля дарогі ў Парэчча, якое пасля вайны засталося ў савецкай Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў адным з раздзелаў кнігі „Pinkas Krinki”.

А куды можна прайсціся ў нядзельку ў Крынках цяпер? Парк унутры славутай кальцавой развязкі ў цэнтры асабліва нікога не прыцягвае. Гэта проста нязручнае месца для адпачынку, калі кругом ездзяць аўтамашыны. І наогул няма ўжо звычкі такіх прагулак. Але, каб было тут штосьці накшталт бульвараў, тады хто ведае…

Пра гэта ўсё я напісаў таксама па-польску на старонцы Вострава-Крынак у Фейсбуку. Паставіў, вядома, і тыя перадваенныя фотаздымкі, якія былі ўспрыняты проста як сенсацыя. Многія імі вельмі захапляліся.

Юрка Хмялеўскі, Галоўны рэдактар

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у траўні

    – у 1085 г. дружыны Полацкага княства на чале з князем Усяславам Чарадзеем абаранілі беларускія землі ад захопніцкага нашэсьця князя кіеўскага Усяслава Манамаха. Захопнікі зьнішчылі Менск. Як пісаў кіеўскі летапісец „Не засталося ні чалавека, ні жывёлы”. – напады крыжакоў у …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (771) – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам.
  • (649) – у 1376 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князямі Кейстутам, Ягайлам, Любартам зваявалі Любліншчыну і Сандамершчыну і падышлі аж пад Кракаў. Вярнуліся зь вялікай здабычай дамоў.
  • (431) – 1494 г. – атрыманьне горадам Высокае самакіраваньня паводле магдэбургскага права.
  • (221) – 1.06.1804 г. у Наваспаскім на Смаленшчыне нар. Міхал Глінка, кампазітар, заснавальнік рускай клясычнай музыкі. Найбольш вядомыя яго творы: оперы „Жыцьцё за цара” (1836), „Руслан і Людміла” (1842), „Вальс-фантазія” (1839), скерца для аркестра „Камарынская” (1848). Памёр 15.02.1857 г. у
  • (132) – 1.06.1893 г. у Варшаве памёр Аляксандр Валіцкі (нар. 27.01.1826 г. у Вільні), кнігар, выдавец, музычны крытык і сьпявак, выканаўца песень Станіслава Манюшкі і першы ягоны бібліёграф (у 1873 г. выйшла яго кніга пра С. Манюшку).
  • (88) – 1.06.1937 г. з вакна будынку Народнага Камісарыята Унутраных Спраў БССР у Менску выкінуўся Мікалай Галадзед (нар. 21.05.1894 г. у Старым Крыўцы каля Новазыбкава), дзяржаўны дзеяч БССР, у 1927-1937 гг. старшыня СНК БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны ў Маскве і накіраваны ў Менск.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com