Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Валер Дранчук: „Краявід краіны – гэта рынкавая каштоўнасць”

Валер Дранчук
Валер Дранчук

Валер Дранчукадзін з таленавітых беларусаў, якім мы сёння можам ганарыцца. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, працаваў у раённых газетах Беларусі, у газецеЗвязда”, у сакратарыяце Вярхоўнага Савета і Кабінеце міністраў Беларусі, у часопісахБеларусьіРодная прырода”. Выкладаў курс фотарэжысуры на факультэце журналістыкі, праводзіў пленэры, прысвечаныя маляўнічай Бацькаўшчыне, рэдагаваў экалагічную газетуБелавежская пушчаі шматшмат яшчэ ажыццяўляў на ніве экалогіі і прыроды. Ёнпісьменнік, журналіст, фотаграфік, дызайнер, выдавец, эколаг, вандроўнік і проста цікавы і вельмі адукаваны чалавек.

Валер Дранчук у 1999 годзе быў узнагароджаны нацыянальнай прэміяй Генры ФордаЗа захаванне культурнай спадчыны і навакольнага асяроддзяі літаратурнай прэміяй імя Алеся Адамовіча ў 2001 годзе.

Сёння спадар Валер Дранчук пагадзіўся адказаць на пытанні карэспандэнта нашагаСzasopisa”.

Спадар Валеры, давайце пачнем нашу гутарку з Астравецкай АЭС. Вы выступаеце супраць будаўніцтва і ўвядзення ў эксплуатацыю гэтай АЭС. Чаму? У Францыі АЭС шмат, і ніхто там не крычыць, не трывожыцца. Чаму мы павінны хвалявацца? Можа гэта нейкі страх пасля Чарнобыльскай АЭС?

Мая пазіцыяхвалявацца і трывожыцца не толькі за Астравецкую, але за ўсе да адной, дзе б яны ні стаялі. Я супраць усіх і паўсюль. Францыя альбо Польшча, Нямеччына ці Турэччына, Японія ці Расія. Гэта смяротная пастка. Пагроза і небяспека жыццю. Прорва для будучыні. Для Беларусі, якая больш, чым хто, глынула радыяцыі, – перадусім яе прыклад. Я выступаў і выступаю, каб мы заставаліся чыстымі ад АЭС, не будавалі і ніякім чынам не пашыралі экспансіімірнагаатаму. Ад самага пачатку спрабаваў перавесці акцэнт зсіндрому Чарнобыляна патрыётыку і мараль, на выбар высакародных прыярытэтаў, як стрыжнявы маральнаэтычны момант дзяржаўнай постчарнобыльскай палітыкі. Я пісаў пра гэта і дзе мог даводзіў сваю пазіцыю.

Гутарка са школьнікамі
Гутарка са школьнікамі

Цяпер відавочна, якую Беларусь мы страцілі. Антыядзерную, антыатамную, патэнцыяльна альтэрнатыўную (што да відаў энергіі) дзяржаву ў цэнтры Еўропы. Як відавочна і тое, што ў краіне аўтакратыі гэта ўявіць немагчыма. Вядома, не толькі гэты, маральнаэтычны, аспект я меў на ўвазе, матывуючы недапушчэнне АЭС у краіне. Беларусь падпісала Орхускую канвенцыю, паводле якой будаўніцтва роўню АЭС павінна шырока і шматбакова абмяркоўвацца, а гэта не абыякая працэдура, да яе аніяк не была гатовая ўлада. Тут конь не валяўся. Больш за тоеЛукашэнка стукаў кулаком аб стол і гразіўся ўсіх нязгодных запісаць уворагі народа”. Мабыць, я быў першым у спісе, бо яшчэ задоўга да прыняцця рашэння аб будаўніцтве ўсяляк ствараў нагоды папярэдзіць грамадства аб нашэсці ганьбы і пошасці.

І сёння лічу, што тое рашэнне прынятае незаконна, яно супярэчыць правам чалавекапершнаперш праву на жыццё (артыкул 6 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ад 1948 года), не кажучы пра іншыя міжнародныя пагадненні, згодна з якімі будаўніцтва Астравецкай АЭС неправамоцнае.

І таму, як толькі заматляўся на беларускіх даляглядах прывід АЭС , я пачаў выказвацца ўголас: найперш пра асаблівую адказнасць Беларусі як найбольш пацярпелай краіны ў загульваннях з атамным лобі, а падругое, пра абавязак перад Орхускай канвенцыяй. Пра астатняе казалі іншыя. Супрацьстаяць было немагчыма ва ўмовах аўтарытарнага антыбеларускага кіравання. Сёння мы твар у твар з ядзернай індустрыяй на сваім падворку. Пакуль гэты кацялок не запрацаваў, лічу, няпозна сумленным дасведчаным людзям рашуча агучваць пратэсты. Апошні час яны рэгулярна чуюцца толькі з боку суседняй Літвы. Мушу зрабіць своеасаблівы камплімент літоўцам: яны бачаць свойінтарэсі шмат робяць за нас, беларусаў. Праўда, падчас апошняй выбарчай кампаніі асобныя нашы апазіцыйныя прэтэндэнты на месца ўпарламенцезамаўлялі гэты пратэстны антыатамны пунктсупраць уводу ў эксплуатацыю БелАЭС. І гэта ўжо няблага.

Вы былі заснавальнікам газетыБелавежская пушча”. Якую ролю сыграла газета ў нашай гісторыі, у экалагічных праблемах? Чаму газета спыніла сваё існаванне? Ці яна проста выканала сваю місію?

Пачну з канца. Мяркую, ролю сваю газета выканала большай часткай у агучванні канцэптуальных, агульна гуманістычных, блізкіх да міжнародных, падыходаў і поглядаў, іх разумення. Гэты напрамак ані не засланяў бягучых праблем, усё сумяшчалася, дапаўняючы адно другое. Напрыклад, калі мы на пачатку нумара ставілі як вялікі клічнік Артыкул 6 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека (пра які я ўжо згадваў), далей развівалі гэтую тэму інтэрпрэтацыяй магчымага паўтарэння Чарнобыля праз будаўніцтва АЭС на сваёй, засмечанай радыяцыяй зямлі. Калі гэта былі КанвенцыіОрхуская, Рамсарская ці Аб біялагічнай разнастайнасці, то абавязкова ўводзілі ў кантэкст і сваемясцовыяпраблемы: удзел грамадскасці ў прыняцці экалагічна важных рашэнняў, захаванне балотаў або лясоў, стан запаведных тэрыторый.

На прыродзе
На прыродзе

Роля ў гісторыі, экалагічным руху? Лічу, яна досыць значная, хоць не мне пра гэта казаць. Але тут я зраблю сціплы жэст. Скразным героем газеты (у пэўным сэнсе і аўтарам) быў рэальны чалавек, і я аддаю гісторыі менавіта ягоную ролю як чалавека сумлення і праўды пушчы. Гэта карэнны пушчанец, арнітолаг, таксідэрміст, былы дырэктар музея прыроды Уладзімір Дацкевіч. Спачатку я ехаўу пушчу”, а пасля ўжо да ягосветлай памяці Уладзіміра Апанасавіча. Ён дапамог мне ў тэме запаведнасці на прыкладзе Белавежскай пушчы. Алярмічны і разам з тым рацыянальны, дасведчаны чалавек, Дацкевіч не пакідаў даводзіць, што пушча ўгроблена і, бадай, страчана для будучыні, што ўся яезапаведнасць”, нечапанасць і казкагэта вялікі міф. Калі нехта думае, што ён памыляецца, няхай прачытае ягоную кніжкуМаё жыццё ў Белавежскай пушчы. Роздум, падсумаванні” (Мінск, 2010, Монлітэра), якую я ўклаў і выдаў з дапамогай прафесара Багумілы Енджэеўскай (Польшча). А мой газетны праект, на жаль, мусіў перапыніцца з прычыны шматлікіх перашкод з боку дзяржавы. Гэта не былі нейкія адрасныя перашкоды, але была, і гэта дакладна, палітыка неспрыяння малой незалежнай прэсе. Ды што казаць пра малую, калі вялікая прэса знікала, сыходзіла цэлымі крыгамі. Зніклі ў Беларусі выданніСвабода”, „Пагоня”, „Навіны”, „Белорусская деловая газета”, „Імяі іншыя.

Не буду хаваць, спрычыніўся і пэўны асабісты фактар, не хапіла другога дыхання. Доўгі час я быў чалавекамрэдакцыяй. Не таму, што меў празмерныя амбіцыі, хоць праект, несумненна, амбітны, а хутчэй таму, што мусіў гэта рабіцьбыло як заданне зверху, загад нябёсаў. Браў на сябе і адказнасць, і пэўную смеласць, і рызыкаваў. Гэта была надзвычай ахвярная праца. Скажу больш. Ці не з першага нумара я шукаў паплечнікаў, каб пашырыць рэдакцыю, запачаткаваць калектыў. Усе мае спробы, як не дзіўна, натыкаліся наамбіцыі ці нерашучасць калегэкалагістаў. Большасць хацела заставацца ў сваёй нішы, не рызыкаваць, не браць на сябе зашмат. Дарэчы, толькі першыя тры нумары былі зробленыя за выйграны грант. Далей я шукаў грошы сам, займаўся прадпрымальніцтвам.

Я баюся перабольшыць ролю газеты. Але гэта было вельмі важна для мяне самога. На сваім прыкладзе я выхаваў сына, мне спрыяла сямя. І я зрабіў тое, на што быў здольны, можа, трошачкі больш. Аднак зусім не значыць, што выданне споўніла сваю ролю. Далёка не.

На тэлебачанні
На тэлебачанні

І апошняе. Напрыканцы года зноў, праз дзесяць гадоў перапынку, газета ўзнаўляе выхад, рыхтуецца свежы нумарБелавежскай пушчы”, праўда, у pdfверсіі. Эпізадычна будзем ладзіць і папяровыя прэзентацыі. Змакетаваны першыя старонкі. Сярод іншага друкуем фрагменты з будучай кнігі колішняга дырэктара запаведнапаляўнічай гаспадаркі Сцяпана Качаноўскага, бадай, самага апальнага кіраўніка, які не збаяўся супрацьстаяць машэраўскай уладзе, як мог ратаваў пушчу.

Мне здаецца сёння якраз не хапае ў Беларусі сурёзнага экалагічнага выдання, як Вы думаеце?

Гэта, напраўду, так. Не стае вельмі востра. Да сораму брыдка за гэта. Задавальняцца часопісамРодная прыродане выпадае. Ён страціў добрыя традыцыі, бадай, памёр як экалагічнае выданне. Звязваю гэта і з той яго абразлівай рысай, што з чытачом ён размаўляе пераважна паруску. Людзі, якія гэта робяць і не адчуваюць, што мова карэннага этнасу (жывая, добрая мова!) – арганічная частка той самай натуры, біяразнастайнасці, духоўны грунт узаемаадносін чалавека і наваколля, – у рэшце рэшт асуджаныя на марны вынік сваёй працы. Паглядзім. Нешта новае мусіць зявіцца. ЯкНаша нівапачала рабіцьНашу гісторыю”, гэтаксама пачне рабіць іНашу прыроду”, якой будуць зачытвацца. Але гэта не больш, чым маё асабістае прадчуванне. Што да гістарычнай тэмы, тут большы даробак, большы пласт папярэдняй працы, большая школа. У экалогіі інакш, інтэрпрэтацыя, выклад сучасных праблем, дый наогул самога прадмета з мноствам складнікаў, патрабуе яшчэ і вялікага густу, нейкай трапяткой чуллівай эстэтыкі, разумення цэласці і непарушнай сувязі, дзеўсё звязана з усім”. Але варта пачынаць і ўсё паціху знойдзецца.

Вы зяўляецеся стваральнікам брэндаМаляўнічая Бацькаўшчына”. Што гэта за брэнд?

Калі коратка, гэта каляндарная серыя. Спачатку пад такой назвай я сабраў на сваім родавым хутары першы дзіцячы экалагічны пленэр. Было гэта ў 2001 годзе. Акурат супала, што акцыянерная кампаніяМінскводбудпапрасіла зрабіць вялікафарматны шматстаронкавы каляндар, я даў згоду і прапанаваў экалагічны накірунак, родную мову, а неўзабаве і тэму – „Нясвіж. Воднапаркавы краявід”. Прапановы былі прынятыя. Так запачаткавалася каляндарная серыя. Час сімвалічны, стартавала ХХІ стагоддзе. Штосьці духаўздымнае было і ў гэтым часе, і ў нашай ідэі. Генеральны дырэктар Сцяпан Паўловіч выявіў сябе як прагрэсіўны і культурны кіраўнік, усё пайшло добра. Дзякуючы яму і калектывуМінскводбудая змог укласці ў каляндарныя выпускі такія тэмы якСвятыя крыніцы”, „Дубы і дубровы”, „Балоты і рэкі”, зрабіць юбілейныя календарыда 200-годдзя Напалеона Орды (2007) і 130-годдзя беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа (2011, 2012), паказаць выдатную пейзажную спадчыну з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея. Па выніках 10 экалагічных пленэраўМаляўнічая Бацькаўшчынавыйшаў каляндарспадарожнік і першы нумар часопіса дзіцячай пленэрыстыкі з аднайменнай назвай. Апошнія тры гады ладзім выпускі календароў нясвіжскай талакойудзельнікі, пераважна сябры Таварыства беларускай мовы, крэдытуюць даступны друк і затым атрымліваюць аплачаны асобнік. Я ахвотна назаву гэтыя календары: „Ідыліі. Самадзейны мастак Хведар Вініцкі”, „Невядомая НясвіжчынаіМаляванкі ў ваш дом”. На сёння серыя налічвае 17 календароў. Задум на столькі ж. Хапіла б гадоў

Гэта добра і дзякуй Вам, спадар Валеры! А што сабой сёння ўяўляе прырода Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад прыроды Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі? Чым і кім мы можам ганарыцца і за што перажываць?

На жаль, можна казаць пра тое, што засталося. Хутчэй гэта мікраўзровень, узровень вачэй. Вось я люблю травень. Сяджу на хутары, слухаю птушак, суцэльны рай, жыві і радуйся. Але гэта не для мяне. Бо ведаю, што ў гэты час, калі я любуюся на матылькоў, адбываецца нейкая брыдота ў адносінах да прыроды, нашых ваколіц. Няспынны колазварот знішчэння і руйнавання: спусташаецца лес, руйнуецца крыніцаПраектныя інстытуты не спяць. Я наведваўся ў іхнія кабінеты. Ведаеце, што яны кажуць? „Дык там жа людзей няма, вёскі пустыя…” Дактрына, аднак! Тое, што ўжо вышэй вачэй, тое, чаго мы не бачым.

У крэсле на заснежаным хутары
У крэсле на заснежаным хутары

Надзвычай адчувальны ўдар па нашым архетыпе быў зроблены так званай меліярацыяй 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Нечуваны здзек і гвалт. „Скальпаванневаколічнай мадэлі па ўсёй краіне, нашага першавобразу. Асушэнне і агаленне поймаў з сотнямі, тысячамі крыніц. Вялікі звод вады Беларусі. 80 адсоткаў рэчак былі каналізаваныя, спушчаныя ў каналы вышынёю ў дватры чалавечыя росты. У 2016 годзе аўтакратыя Лукашэнкі вырашыла паўтарыць прызабытае здзерства, дала адмашку натрэцюю меліярацыю”. Не паверыце, літаральна два месяцы таму разам з нашымбелавежскім брацтвамбаранілі ад гэтага чарговага нашэсця саму пушчу. Праект называўсярэканструкцыя меліярацыйных сістэм 1969 года”. Ды дзе! У Белавежскай пушчы, нацыянальным прыродным парку, сусветным біясферным запаведніку!.. Дайшлі чуткі, што зноў перакапаныя ды пераараныя ўлонкі на вытоку Нёмана на тэрыторыі Уздзенскага раёна. Маўчу пра асабістае: два гады я бараніў сваю рэчку Гавязнянку на роднай Стаўпеччыне. Дык вось, я што хачу сказаць? Калі асушальнаспусташальнаямеліярацыяпрыйшла ў Белавежскую пушчу з яе статусам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, дык чаго застаецца чакаць на астатняй нічым неахаванай тэрыторыі краіны. Яна зноў стала абектам самай нялюдскай і жорсткай гаспадарчай экспансіі, якую ведаем з 1960-х гадоў.

Я праехаў на ровары часткай Польшчы, пачынаючы з прыбужскіх берагоў, дзе Цярэспаль, і далей за Віслу, дзе Пулавы. Вандроўка доўжылася больш за тыдзень, я свядома абязджаў гарады, каб убачыць сельскі краявід: лес, рачулкі, рэльеф. Селішчы, хутары, пакінутыя сядзібы. Як людзі ставяцца да прыроды. Дзе будуюць храмы, школы. Якія дрэвы шануюць і гд. Мне важна было параўнаць. Тым самым я лепш спазнаў Беларусь, тое, што дома. Так было, калі меў магчымасць для параўнанняў у Швецыі, Нямеччыне, Злучаных Штатах. Не раз казаў і кажу: краявід краіны, раёна, мясцовасцігэта рынкавая каштоўнасць. Вы там лічыце залатыя запасы дзяржавы, а яны тутяк на далоні. Дарога, самотнае дрэва, прысады, рэльеф, сілуэтыПералік можна доўжыць. Я ўжо не кажу: лес, крыніца, багна, рачулка з чысцюткай вадой. Гэта першавобразы. Каля Міра расце ліпасем паверхаў вышынёю. Шэдэўр, мадонна Беларусі. Пра яе, апроч мяне, ведае хіба з дзесятак чалавек, апантаных краялюбаў, – не больш. І самае драматычнае тутшто ліпу могуць лёгка прыбраць як стратны чыннік для сельгасвытворчасці. Замінае! Прыклады ўжо ёсць.

Падчас адной з вандровак
Падчас адной з вандровак

Але з усіх прыродных прэзентацый для мяненайпершгэта наша беларуская раўніна. Захапляюся менавіта ёю, фатаграфую, малюю, паказваю. І нарадзіўся ў такой мясціне, а гэта Стаўпецкая Панямонь, дзе за секунды часу я магу зрабіцькругасветнаепадарожжамне адкрытыя ўсе бакі свету, злучаныя ў адну раўнюткую лінію гарызонта. На гэтай лініі пад сотню вёсак, з дзесятак ручаінаўпрытокаў, тры лясы, дуброва ды шмат іншага непаўторнага скарбу. Нават калі адедуся і бачу іншы пейзаж, за плячыма ўсё роўна мая раўніна.

Над чым сёння працуе эколаг і пісьменнік Валеры Дранчук?

З самага апошнягаса Станіславам Суднікам распачалі серыю паштовакАзбука экалогіі: краявід. Запомні мяне такім”. З ім жа рыхтуем трэці нумар краязнаўчага часопісаНясвіжскія каеты”. Пра газетуБелавежская пушчая ўжо сказаў. А зімой сяду за некалькі кніг. Пра след знішчальнай меліярацыі ў маім лёсе, назвы пакуль няма, і пра гісторыю адной забудовы ў Нясвіжы, эсэрасследаванне (тэкст гатовы, застаецца звярстаць і выдаць). На стале кнігі краязнаўцы Наталлі ПлаксыКунтуш Радзівіла” (дызайн, вёрстка) і згаданая вышэй кніга Сцяпана Качаноўскага (рэдагаванне, дызайн). Дыпаціху пачну рыхтаваць чарговыКаляндар-2021”. Гэты год у мяне юбілейны.

Гутарыў

Сяргей Чыгрын

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    455 – 12.03.1569 г. Падляшскае ваяводзтва, якoе знаходзілася ў межах Вялікага Княства Літоўскага, на моцы каралеўскага універсала было інкарпаравана (уключана) у межы Каралеўства Польскага. 455 – 17.03.1569 г. у Заблудаве быў закончаны друк „Евангельля вучыцельнага”. 230 – 24.03.1794 г. пачалося …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis