Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вайна па-суседску і мы

Дэманстрацыя перад беларускім консульствам у Беластоку супраць вайны ў Украіне. 27 лютага 2022 Радыё Рацыя
Дэманстрацыя перад беларускім консульствам у Беластоку супраць вайны ў Украіне. 27 лютага 2022
Радыё Рацыя

Украіну ад 24 лютага, калі напала на яе Расія, на працягу месяца пакінула ўжо звыш трох мільёнаў грамадзян. Каля двух мільёнаў бежанцаў – пераважна жанчыны і дзеці – апынулася ў Польшчы. Каб схавацца ад вайны, пэўная іх частка прыбыла таксама на Падляшша.

Улады ў Варшаве і гмінныя самаўрады адразу выйшлі бежанцам насустрач, аказваючы ім усякую дапамогу, перад усім ў раскватараванні і працаўладкаванні. Працягнулі да іх руку таксама звычайныя грамадзяне, аказваючы ім фінансавую і іншую дапамогу. Мы – беларусы на Падляшшы і ў іншых гарадах – зразумела, адгукнуліся на гэта ад усяго сэрца. Многія бежанцы з Украіны знайшлі прытулак у нашых дамах, а іх дзеткі пайшлі ў школу вучыцца разам з беларускімі і польскімі аднагодкамі.

Менавіта так паступаць і трэба – гуманна і па-хрысціянску. Тым больш, што, на жаль, ніхто не дасць поўнай гарантыі, ці часам мы не будзем вымушаны – не дай Бог – калісь так ратавацца як цяпер уцекачы з Украіны. Свет зрабіўся надта неспакойным, а мы на Падляшшы жывём вельмі блізка ваеннага тэатру з падаючымі на людзей бомбамі і ракетамі. З гэтай прычыны бежанцы з Украіны крыху пабойваюцца ехаць у Беласток і наш прымежны рэгіён. Кіруюцца пераважна ў глыб Польшчы, а то і далей – на захад у Еўропу.

Салідарызуючыся цяпер з Украінай мы так як увесь цывілізаваны свет рашуча супраць агрэсара – Расіі, таксама яго саюзніка – рэжыму Лукашэнкі. Таму ўлады гарадоў і гмінаў, у якіх пражывае наша меншасць, адразу спынілі супрацоўніцтва і кантакты з партнёрамі ў Расіі. Для прыкладу так вырашылі самаўрады Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Саколкі, Міхалова, а таксама соймік Падляшскеага ваяводства. У выпадку партнёрскіх дамоў з гарадамі ў Беларусі справа больш складаная. Некаторыя самаўрады (м.інш. сакольскі) звязаны яшчэ мільённымі кантрактамі ў рамках трансгранічнай праграмы Еўрапейскага Саюза.

За справай бежанцаў з Украіны, таксама палітуцекачоў з Беларусі, Польшча дэмаграфічна ўжо не так маналітная як дагэтуль. Вынікі мінулагодняга перапісу насельніцтва, якія неўзабаве стануць вядомымі, у гэтым выпадку будуць ужо ў значнай меры неактуальнымі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com