
Svoja.org
26 студзеня мінула 30 гадоў ад заўчаснай смерці незабыўнай Марылі Базылюк-Сасьнюк (1959–1996) з Бельска-Падляшскага. У беларускім асяроддзі была яна вядомая і вельмі шанаваная. Пакінула па сябе добрую памяць як сузаснавальніца беларускага студэнцкага руху, беларуская дзяячка, настаўніца (працавала ў бельскай «тройцы»), паэтка.
24 студзеня ў Міхайлаўскай царкве ў Бельску была адслужана літургія і паніхіда з памінаннем Марылькі. Сям’я, сябры, супрацоўнікі, вучні памалілся таксама на яе магіле на праваслаўных могілках па вуліцы Войска Польскага. На завяршэнне ў рэстаране „Cztery Pory Roku” ў падбельскіх Піліках адбылася ўспамінальная сустрэча.











