Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Вясковыя знаходкі

У сенцах

Калісь, каб паехаць да царквы ці па тэрміновых справах, каня запрагалі ў шыкоўны вазок. Такі бачыў я  аднойчы ў пэўнай вёсцы ў Брэсцкай вобласці. Калісьці ён быў, напэўна, прадметам і паказнікам дастатку ўласніка. А зараз, на жаль, стаіць пакінуты пад адкрытым небам. Як гэта не прыкра, але пад сонцам і атмасфернымі ападкамі ён хутка зусім разваліцца.

У даўнія часы неабходныя прадукты, такія як хлеб ці масла, вяскоўцы выгатаўлялі самастойна. Сенцы ў хаце часта былі падзеленыя на дзве часткі дашчаной перагародкай. Адна частка, з якой быў выхад надвор і ўваход у хату, так і называлася „сенцы”. Уваход у другую частку быў з сенцаў праз дзверы ў перагародцы. Там захоўваліся дзежкі, бойка (для збівання масла), кубелец, на паліцах стаялі слоікі і ляжала рознае начынне.

Такую, амаль стогадовую бойку, а таксама драўляную пасудзіну, у якой яшчэ да вайны трымалі паляндвіцу, паказаў аднойчы знаёмы з Гарадзеншчыны. Гэтыя прадметы дасталіся яму ад бабулі і ён іх збіраецца рэстаўраваць, але ніяк рукі не даходзяць. Пра пасудзіну для мяса – капаньку – ён кажа, што ў такіх нават дзяцей купалі, бо людзі тады былі не надта грэблівыя. А ці ў вашых вёсках таксама так было?

Сяргей Александровіч

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com