Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У Беларусь – без візаў. Ехаць туды аднак не рэкамендуюць

Нечакана 1 ліпеня ўрад у Мінску ўвёў бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы. Да 31 снежня каб уехаць у Беларусь, хопіць толькі пашпарт і медыцынская страхоўка, а калі на аўтамашыне, яшчэ зялёная карта. Такі ход упісываецца ў прапаганду Лукашэнкі. Падпісаў ён гэты ўказ, каб – як цынічна патлумачыў – „захаваць добрасуседскія адносіны”. Калі Польшча адгароджваеца ад Беларусі высокім жалезным плотам, тая запрашае да сябе палякаў – прыязджайце да нас, калі ласка. Прытым Лукашэнка адкрыта абвінавачвае ўлады ў Варшаве ў тым, што хочуць перасоўваць межы і прылучыць да сябе заходнюю частку Беларусі як перад другой сусветнай вайною.

Адзіны дарожны пропуск, праз які можна з Польшчы дабрацца ў Беларусь, гэта на сёння Баброўнікі – Бераставіца. За пяць дзён бязвізу перасячы мяжу адважыліся толькі крыху больш за 150 чалавек. З 15 красавіка беларускіх візаў не патрабуюць таксама ад Літвы і Латвіі. З іх боку зацікаўленне большае. На працягу трох месяцаў з безвізавага рэжыму скарысталі 68,7 тыс. грамадзян Літвы і 8,6 тыс. грамадзян Латвіі.

Спрошчаным ўездам у Беларусь карыстаюцца не турысты, толькі звычайныя пакупнікі таннейшых тавараў, перадусім паліва. Паколькі літр бензіну ў Польшчы каштуе недзе 7 зл., то там у пералічэнні толькі 3 зл.

Міністэрства замежных спраў Польшчы сваім грамадзянам не рэкамендуе паездак у Беларусь. Асцерагае, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі і напрыклад закрыцця межаў эвакуацыя адтуль палякаў можа быць складанай.

Ёсць іншая пагроза, асабліва для тых, якія на інтэрнэт-парталах і ў сацсетках жорстка атакуюць цяпер улады ў Мінску і на Крамлі. Тамтэйшыя спецслужбы, вядома, за гэтым дакладна сочаць. Як хтосьці пракаментаваў, у багажы аўтараў такіх допісаў, калі адважацца яны паехаць у Беларусь, раптам могуць знайсці падкінуты мяшочак наркотыкаў ці іншую кантрабанду. Можна сабе ўявіць, чым гэта можа кончыцца.

З магчымасці безвізавага ўезду ў Беларусь на пачатку жніўня скарыстаў Кшыштаф Талвінскі, былы намеснік міністра фінансаў у польскім урадзе і былы віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства. Быў ён з візітам – па бізнэсу, каб знайсці партнёраў – у Ваўкавыску, дзе сустрэўся з рэжымнымі мясцовымі ўладамі. Гэтым адразу пакарысталася беларуская прапаганда. Афіцыйны партал Ваўкавыска „Наш час” паінфармаваў (па-руску), што „Ваўкавыскі раён наведала дэлегацыя Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча”. Аспрэчваць гэта вымушаны быў падляшскі маршалак Артур Касіцкі, які пра скандальную сустрэчу Талвінскага ў ваўкавыскім райвыканкаме павядоміў міністра замежных спраў Польшчы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (323) – 13.06.1702 г. у Алыцы на Валыні нар. князь Міхал Радзівіл «Рыбанька» (пам. 22.05.1762 г. у Вільні), гетман ВКЛ, аднавіў нясьвіжскую сядзібу роду. Заснаваў на беларускіх землях шэраг мануфактураў (м. інш. па выпуску слуцкіх паясоў), прафэсіянальны тэатр, аркестр народных беларускіх інструмантаў. З 1760 г. атрымаў у спадчыну палац і зямлю у Белай Падляшскай.
  • (136) – 13.06.1889 г. у Цецяроўцы Слуцкага павету нар. Павел Жаўрыд, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Усебеларускага зьезду 1917 г., адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г. У 1923–1930  гг. працаваў у Мар'інагорскім  сельска-гаспадарчым тэхнікуме, Інбелкульце, рэдакцыі газэты

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com