Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

У Беларусь – без візаў. Ехаць туды аднак не рэкамендуюць

Нечакана 1 ліпеня ўрад у Мінску ўвёў бязвізавы рэжым для грамадзян Польшчы. Да 31 снежня каб уехаць у Беларусь, хопіць толькі пашпарт і медыцынская страхоўка, а калі на аўтамашыне, яшчэ зялёная карта. Такі ход упісываецца ў прапаганду Лукашэнкі. Падпісаў ён гэты ўказ, каб – як цынічна патлумачыў – „захаваць добрасуседскія адносіны”. Калі Польшча адгароджваеца ад Беларусі высокім жалезным плотам, тая запрашае да сябе палякаў – прыязджайце да нас, калі ласка. Прытым Лукашэнка адкрыта абвінавачвае ўлады ў Варшаве ў тым, што хочуць перасоўваць межы і прылучыць да сябе заходнюю частку Беларусі як перад другой сусветнай вайною.

Адзіны дарожны пропуск, праз які можна з Польшчы дабрацца ў Беларусь, гэта на сёння Баброўнікі – Бераставіца. За пяць дзён бязвізу перасячы мяжу адважыліся толькі крыху больш за 150 чалавек. З 15 красавіка беларускіх візаў не патрабуюць таксама ад Літвы і Латвіі. З іх боку зацікаўленне большае. На працягу трох месяцаў з безвізавага рэжыму скарысталі 68,7 тыс. грамадзян Літвы і 8,6 тыс. грамадзян Латвіі.

Спрошчаным ўездам у Беларусь карыстаюцца не турысты, толькі звычайныя пакупнікі таннейшых тавараў, перадусім паліва. Паколькі літр бензіну ў Польшчы каштуе недзе 7 зл., то там у пералічэнні толькі 3 зл.

Міністэрства замежных спраў Польшчы сваім грамадзянам не рэкамендуе паездак у Беларусь. Асцерагае, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі і напрыклад закрыцця межаў эвакуацыя адтуль палякаў можа быць складанай.

Ёсць іншая пагроза, асабліва для тых, якія на інтэрнэт-парталах і ў сацсетках жорстка атакуюць цяпер улады ў Мінску і на Крамлі. Тамтэйшыя спецслужбы, вядома, за гэтым дакладна сочаць. Як хтосьці пракаментаваў, у багажы аўтараў такіх допісаў, калі адважацца яны паехаць у Беларусь, раптам могуць знайсці падкінуты мяшочак наркотыкаў ці іншую кантрабанду. Можна сабе ўявіць, чым гэта можа кончыцца.

З магчымасці безвізавага ўезду ў Беларусь на пачатку жніўня скарыстаў Кшыштаф Талвінскі, былы намеснік міністра фінансаў у польскім урадзе і былы віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства. Быў ён з візітам – па бізнэсу, каб знайсці партнёраў – у Ваўкавыску, дзе сустрэўся з рэжымнымі мясцовымі ўладамі. Гэтым адразу пакарысталася беларуская прапаганда. Афіцыйны партал Ваўкавыска „Наш час” паінфармаваў (па-руску), што „Ваўкавыскі раён наведала дэлегацыя Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча”. Аспрэчваць гэта вымушаны быў падляшскі маршалак Артур Касіцкі, які пра скандальную сустрэчу Талвінскага ў ваўкавыскім райвыканкаме павядоміў міністра замежных спраў Польшчы.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (511) – чарговая вайна Вялікага Княства Літоўскага з Масквой. У ліпені 1514 г. наступіў захоп маскоўскімі войскамі горада Смаленска.
  • (317) – у ліпені 1708 г. швэдзкія войскі занялі Магілёў.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com