Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Tutaka Festiwal? Прыгожая ініцыятыва

Старшыня фонду „Tutaka” Павел Станкевіч Радыё Рацыя
Старшыня фонду „Tutaka” Павел Станкевіч
Радыё Рацыя

Магчыма што адноўлены будзе, але ў змененым фармаце, фестываль Басовішча, які з- за арганізацыйных праблем скончыўся ў 2019 г. на юбілейным 30-тым выпуску. Вось беластоцкі фонд „Tutaka” – наша свежая і ўжо надзвычай дзейная беларуская арганізацыя – абвясціла нядаўна свае планы паклікання шматвектарнай культурнай імпрэзы ў тым жа месцы, у якім праходзіла Басовішча. У славутым Барыку ў Гарадку меліся б аднак адбывацца не толькі музычныя канцэрты.

У перадачы „Пад знакам Пагоні” ў Польскім радыё Беласток старшыня фонду Павел Станкевіч сказаў, што фестываль плануецца ў шырэйшым фармаце – каб паказваць розныя віды культуры і спадчыны блізкія беларусам і заадно суседзям палякам, украінцам, літоўцам… Мэтай мае быць папулярызацыя таксама мастацтва, літаратуры, а на гэтым фоне беларускай мовы, каб паказаць, якая яна прыгожая.

Магчыма ў назве паслябасовішчанскага фестывалю будзе слова „Tutaka” як марка-брэнд арганізатараў і надта адпавядаючае, як яны лічаць, яго ідэі. Мае быць гэта маштабная імпрэза не толькі для беларусаў – тутэйшых і з Беларусі – але таксама іх суседзяў. Каб яднаць іх і паказваць шматкультурнасць у спасылцы на традыцыі Вялікага княства Літоўскага.

Сябры фонду „Tutaka” намерваюцца ініцыяваць новы фестываль яшчэ ў гэтым годзе, калі толькі дазволіць на гэта сітуацыя, найперш каранавірусныя абмежаванні.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (762) – У 1263 г. паявілася першая пісаная зьвестка пра вядомы Ляшчынскі манастыр, які знаходзіўся на прадмесьці Пінска.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com