Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

80 гадоў таму

Трагедыя ў Азяранах на Дзятлаўшчыне

На азяранскіх могілках. Два помнікі ахвяр трагедыі з 1942 г. Фота аўтара
На азяранскіх могілках. Два помнікі ахвяр трагедыі з 1942 г.
Фота аўтара

Аб той трагедыі амаль ужо ніхто не памятае. Чалавек, які тады быў зусім малым хлопцам, добра памятаў полымя пажару, хаўтуры, і расказаў аб здарэннях, памёр некалькі гадоў таму. Засталіся, аднак, помнікі на вясковых могілках – адзінае матэрыяльнае сведчанне той жудаснай снежаньскай ночы 1942 года.

Здарылася гэта ў Азяранах. Зараз гэта малая вёска ў Дзятлаўскім раёне. Як і ў мінулым, яна з усіх амаль бакоў акружаная лесам. Вёска знаходзіцца ў аддаленні ад ажыўленых аўтадарог, таму туды рэдка зазіраюць падарожнікі і краязнаўцы. У Азяранах засталося зусім мала пастаянных жыхароў. У асноўным гэта пажылыя людзі, якія рэдка выходзяць на вуліцу. Таму калі ідзеш па вёсцы, асабліва позняй восенню ці ўзімку, можна ўвогуле не сустрэць жывой душы.

Калі ехаць у Азяраны з боку Дварца, трэба павярнуць налева і рухацца далей па лясной дарозе. Хутка будуць бачныя руіны вадзянога млына, які раней належаў  ўладальнікам Азяран. Гэта знак, што мэта падарожжа ўжо блізка.

Могілкі знаходзяцца ў лесе, у некалькіх кіламетрах ад вёскі. Раней там знаходзілася капліца Дамейкаў, вакол якой вяскоўцы пазней пачалі хаваць сваіх памерлых. У 1928 годзе была пабудавана новая капліца, якая стаіць да сёння. Стоячы каля капліцы, адразу звяртаеш увагу на два помнікі зялёнага колеру. Калі ўчытацца ў надпісы на іх, становіцца не па сабе, перад вачыма ўзнікаюць вобразы пахаваных тут людзей.

Падчас Другой сусветнай вайны ў Азяранах даволі працяглы час было ціха. Калі вёску акупавалі немцы, то прызначылі старастам-солтысам Мікалая Козака. Увогуле нямецкія салдаты ў тых мясцінах не лютавалі, да мясцовых ставіліся даволі паважліва. Былі ў суседніх лясах і партызаны, але і тыя не тэрарызавалі вяскоўцаў, бо многія мелі ў Азяранах сваякоў.

Дзень 6 снежня 1942 года прайшоў для сям’і Козакаў як звычайна. Нішто не прадвяшчала бяды. Калі сцямнела, у дзверы хаты пагрукалі. Гаспадар, 33-гадовы Мікалай Козак, напэўна здагадаўся, што гэта партызаны. Але, хаця і быў вясковым старастам, адчыніў дзверы, во ведаў, што яму не зробяць нічога дрэннага. У хаце ў гэты час знаходзіліся яго бацькі, 76-гадовая Таццяна і 75-гадовы Ларыён, 6-гадовы сын, таксама Мікалай, а таксама старонняя жанчына. Яна ці то зайшла ў госці, ці працавала ў доме Козакаў, расказчык гэтага ўжо не памятаў.

Мікалай Козак аднак не пазнаў людзей, якія ўвайшлі. Нейкі чужы партызанскі атрад у той дзень быў у рэйдзе і апынуўся ў Азяранах. Невядома, ці яны адразу ішлі, каб забіваць старасту за супрацоўніцтва з немцамі, ці патрабавалі ад яго чагосьці. Ніхто ўжо не раскажа, з-за чаго пралілася кроў.

Толькі надпіс на рускай мове на адным з помнікаў раскрывае некаторыя падрабязнасці трагедыі: „Ты моя деточка хотел умоленьем отца своего спасти”. Хлопчык умольваў чужакоў не забіваць бацьку і дзядулю з бабуляй. Не паслухалі. Забілі ўсіх, нават малога не пашкадавалі. Закончылі і падпалілі хату.

Козакаў потым хавалі ўсёй вёскай. Цудам ацалела жонка Мікалая, бо ў той дзень паехала ў госці. Пасля вайны яна з’ехала ў Польшчу. Яе нашчадкі за свае сродкі ўсталявалі на азяранскіх могілках два помнікі і зараз іх даглядаюць.

Віктар Пачук

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com