Pa prostu / Па-просту

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Waśkowa spowed’ (1)

    Nadworie Styczeń sioho roku buw tepły i niemorozny. W Ryhoruwciach uże po tradycji bołoto, zemla rozmerzła. W miastowych czerewykach rozmemłeny kaluży preskokowaty treba, kob bołotom botiki ne barzo pobrudyty. Abo wody w ich ne nabraty. Peredom ide mużczyna pożyły, zhorbiany, pałkoju podperajetsia i ide czerez… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Людзі дыяспары

Першая карта незалежнай Беларусі ўжо ў Польшчы

Ілля Андрэеў з Кракава з новым набыткам

Нядаўна пісаў я пра гісторыка і калекцыянера Іллю Андрэева, што набыў і прывёз у Кракаў партрэт беларускага грамадскага дзеяча, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Нядаўна яго калекцыя папоўнілася яшчэ адным унікальным артэфактам – арыгінальнай картай Беларускай Народнай Рэспублікі. – Ілля, наколькі ведаю, вы цікавіліся гэтай картай яшчэ,…

Я – чалавек Еўропы

Размова з Аленай Пятровіч, беларускай літаратурнай перакладчыцай з Варшавы

Сённяшняя гераіня рубрыкі, Алена Пятровіч, лінгвістка па адукацыі, у Беларусі працавала ў БДУ, выкладала калямоўныя дысцыпліны, а цяпер жыве ў Варшаве і займаецца сумежнымі прафесіямі – як журналістка, перакладчыца і рэдактарка. Як лаканічна кажа,дзяўчына, працуе з тэкстамі. У гэтым інтэрв’ю распавядае пра сваю прафесійную дзейнасць,…

У глыбінцы

Вясковыя знаходкі

Калодзежны журавель, вёска Моталь на Палессі

Калі трапляеш у беларускую вёску, асабліва ў невялікую, што знаходзіцца далёка ад чыгункі ці буйных дарог, то часам там можна ўбачыць унікальныя прадметы быту. У Польшчы такія сустрэнеш вельмі рэдка, у асноўным толькі ў музеях народнай культуры. Тут жа на ўсход ад граніцы імі ў…

У глыбінцы

Вясковыя знаходкі

Вяселле У цяперашнія часы ў вёсках на Гарадзеншчыне вяселле стала з’явай настолькі рэдкай, што на маладых мясцовыя глядзяць быццам бы на прышэльцаў з іншaй планеты. Бо збольшага адны старэчы засталіся, тыя, што маладзейшыя, амаль усе павыязджалі ў гарады працаваць. Хіба толькі ў буйных вёсках Міншчыны…

З жыцця дыяспары

Апынуліся ў цудоўным месцы на Падляшшы

Дом нашых герояў у Цялушках Фота з архіва Аксаны і Марка

У параўнанні з іншымі беларусамі, якія пераехалі жыць у Польшчу, сям’я нашых сённяшніх герояў, Марка і Аксаны шмат у чым незвычайная. Справа ў тым, што замест буйных гарадоў яны выбралі вёску на Падляшшы, дзе набылі драўляную хату і адбудоўваюць яе згодна з мясцовымі традыцыямі. Маладыя…

Вясковая адзінота

Майскія замаразкі

Па панядзелках на станцыі звычайна амаль няма людзей. Тыя, хто едуць да сваякоў на выходныя, вяртаюцца ўвечары ў нядзелю, бо трэба на заўтра быць у працы. Тым разам спазніўся быў на нядзельны цягнік, таму паехаў у горад наступнай раніцай. Ужо некалькі тыдняў стаяў незвычайны, як…

Вясковая адзінота

Дзед Язэп

Дзед Язэп ужо гадоў дзесяць як сышоў ад жонкі і жыве з іншай кабетай, хаця афіцыйна развёўся не так даўно. Ён заўсёды быў занадта гаваркі. У дзяцінстве вымаўляла яму за гэта маці, не трапі, казала, столькі языком. Потым тое самае казала былая жонка. Яны ўвогуле…

Людзі дыяспары

Набыты партрэт пэндзля Сергіевіча

Ілля Андрэеў з набытым на аўкцыёне партрэтам

Гутарка ідзе пра партрэт вядомага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. Карціну Пётры Сергіевіча, датаваную 1940 годам, нядаўна набыў на адным з аукцыёнаў беларускі гісторык, калекцыянер і сузаснавальнік выдавецтва „Гутэнберг” Ілля Андрэеў, які жыве цяпер у Кракаве. У гэтым горадзе з кожным годам…

Актыўны беларус-эмігрант з Макатова

Уладзімір Зуеў, беларускі вучоны-эколаг, ужо некалькі гадоў жыве ў Польшчы і займаецца навуковай дзейнасцю, што знаходзіцца на стыку геаграфіі, экалогіі і менеджмэнта. Але апрача галоўнай дзейнасці ён ладзіць экскурсіі па польскай сталіцы і здымаецца ў серыялах. У сябе на радзіме беларус узначальваў грамадскую арганізацыю „Неруш”,…

Вясковая адзінота

Размова з таксістам

Зараз у вёсцы стала дастаткова праблематычна абыходзіцца без аўтамабіля. Даўно ўжо мінулі часы, калі вёска сама вырабляла для сябе ўсё неабходнае для жыцця. Сёння далёка не ў кожнай хаце трымаюць не тое каб парася, але і нават курэй, бо корм дарагі дый у старыкоў здароўя…

Календарыюм

Гадоў таму

  • у лістападзе

    685 – у 1341 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага акружылі крыжацкую цьвердзь Баербург і прыступілі да яе здабыцьця. Падчас атакі загінуў вялікі князь Гедымін. 210 – 4.11.1816 г. у мястэчку Кублічы каля Лепеля нар. Арцём Вярыга-Дарэўскі (пам. у ссылцы ў Сібіры …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2026 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com