Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Суботнік у Беларусі

17 красавіка ў Беларусі прайшоў штогадовы суботнік. Такі ўсенародны пачын мае доўгую традыцыю яшчэ з савецкіх часоў, прыдумаў гэта сам Ленін. Падчас сёлетняга рэспубліканскага суботніка ўстановы і прадпрыемствы паслалі сваіх працаўнікоў, каб прыбіраць гарадскія паркі, парадкаваць месцы памяці Вялікай Айчынннай вайны ды іншыя гістарычна-культурныя каштоўнасці.

Удзельнікі пачыну палову заробленых у гэты дзень грошай перадалі на змаганне з COVID-19, а другую палову ў абласныя бюджэты. Суботнік нібыта быў добраахвотны, але хто не хацеў прыняць у ім удзелу, павінен быў унесці ўплату адпаведнай велічыні.

Як кожны год у суботу 17 красавіка на грамадскі пачын выйшлі працоўныя калектывы, а граблі і венікі ў рукі ўзялі нават высокія рангам чыноўнікі. Паколькі 2021 г. аб’яўлены ў Беларусі як Год малой айчыны, Аляксандр Лукашэнка ў гэты дзень разам з трыма сынамі садзіў дрэвы на ўскраю Дняпра на сваёй малой радзіме – у пасёлку Аляксандрыя ў Магілёўскай вобласці (на здымку). Тут штогод адбываецца Ноч Купалы, якая збірае заўсёды шмат удзельнікаў. Ганаровым госцем часта з’яўляецца і кіраўнік дзяржавы. Яго прэсавая служба ў камунікаце з суботніка выказала спадзяванне, што рэзультаты акцыі „напэўна парадуюць усіх гасцей летняга фестывалю”.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (82) – 5.07.1943 г. у Менску падчас выбуху міны загінуў Іван Кушнер, праваслаўны сьвятар, адзін з удзельнікаў Усебеларускага Царкоўнага Сабору (30.08.– 2.09.1942 г.) у Менску, на якім абвешчана была аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Нарадзіўся ў 1908 г. у Лужках на Глыбоччыне, у 1930 г. закончыў Віленскую Духоўную Праваслаўную Сэмінарыю, у 1935 г. абараніў магістэрскую працу на багаслоўскім факультэце Варшаўскага Унівэрсытэту. З 1934 г. быў настаяцелем праваслаўнага прыхода ў Ятвеску на Гродзеншчыне, з 1941 г. у Менску ў Аляксандра-Неўскай царкве на Вайсковых могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com