Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Суботнік у Беларусі

17 красавіка ў Беларусі прайшоў штогадовы суботнік. Такі ўсенародны пачын мае доўгую традыцыю яшчэ з савецкіх часоў, прыдумаў гэта сам Ленін. Падчас сёлетняга рэспубліканскага суботніка ўстановы і прадпрыемствы паслалі сваіх працаўнікоў, каб прыбіраць гарадскія паркі, парадкаваць месцы памяці Вялікай Айчынннай вайны ды іншыя гістарычна-культурныя каштоўнасці.

Удзельнікі пачыну палову заробленых у гэты дзень грошай перадалі на змаганне з COVID-19, а другую палову ў абласныя бюджэты. Суботнік нібыта быў добраахвотны, але хто не хацеў прыняць у ім удзелу, павінен быў унесці ўплату адпаведнай велічыні.

Як кожны год у суботу 17 красавіка на грамадскі пачын выйшлі працоўныя калектывы, а граблі і венікі ў рукі ўзялі нават высокія рангам чыноўнікі. Паколькі 2021 г. аб’яўлены ў Беларусі як Год малой айчыны, Аляксандр Лукашэнка ў гэты дзень разам з трыма сынамі садзіў дрэвы на ўскраю Дняпра на сваёй малой радзіме – у пасёлку Аляксандрыя ў Магілёўскай вобласці (на здымку). Тут штогод адбываецца Ноч Купалы, якая збірае заўсёды шмат удзельнікаў. Ганаровым госцем часта з’яўляецца і кіраўнік дзяржавы. Яго прэсавая служба ў камунікаце з суботніка выказала спадзяванне, што рэзультаты акцыі „напэўна парадуюць усіх гасцей летняга фестывалю”.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (200) – 7.06.1825 г. у Тургелях нар. Эдвард Паўловіч, мэмуарыст, мастак, асьветнік. Дзяцінства правёў на Наваградчыне, вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Слуцку. У Вільні вучыўся маляваньня ў Канута Русецкага і К. Рыпінскага, у 1853 г. закончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. З 1859 г. выкладаў у Наваградзкай гімназіі, у 1860 г. заснаваў самадзейны тэатр, пісаў карэспандэнцыі ў розныя газэты. За ўдзел у студзеньскім паўстаньні быў
  • (98) – 7.06.1927 г. Барыс Кавэрда (21.08.1907-18.02.1987), супрацоўнік „Беларускага Слова”, забіў у Варшаве савецкага пасла Пятра Войкова.
  • (49) – 7.06.1976 г. у Менску памёр Міхась Машара, беларускі паэт (нар. 5(18).11.1902 г. на хутары Падсосна Дзісенскага пав.). Дэбютаваў у 1927 г. у Вільні на старонках дзіцячага часопіса «Заранка».

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com