Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    21. Samaabarona i śmierć Żyda Berszki (2)

    Savieckaje vojsko i pahraniczniki spaczatku ŭsich ludziej z hetych troch viosak vyvieźli za Śvisłacz na zborny punkt u Nieparożnicach. Zahadali im usio z saboju zabrać, szto tolko mahli ŭziać na furmanku. Pośle saviety mieli ich parassyłać dalej u Biełaruś. Raptam pryjszoŭ zahad, szto kali chto…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    8. Kuneć sielanki

    Nocami z pod ramion krzyżów na rozdrogach sypie się gwiazd błękitne próchno chmurki siedzą przed progiem w murawie to kule białego puchu dmuchawiec Księżyc idzie srebrne chusty prać świerszczyki świergocą w stogach czegóż się bać (Józef Czechowicz, „Na wsi”, 1927) Jak mniê diś dumajetsie, dekada… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Саколка – Гродна. На шляху Тызенгаўза

Такія помнікі Антонія Тызенгаўза паставяць у Саколцы і ў Гродне Sokółka.pl
Такія помнікі Антонія Тызенгаўза паставяць у Саколцы і ў Гродне
Sokółka.pl

За амаль два мільёны еўра з трансгранічнай праграмы Еўразвязу гэтыя памежныя гарады рэалізуюць праект „Шлях Тызенгаўза”. У яго рамках у абодвух гарадах праводзяцца рамонты па адной камяніцы, а неўзабаве злучыць іх яшчэ турыстычны роварны шлях.

У Саколцы рэстаўруюць камяніцу з канца XVIII cт. па вуліцы Пілсудскага 1, у якім размесціцца між іншым цэнтр турыстычнай інфармацыі. А ў Гродне рэстаўруецца былы будынак гістарычнага архіва на плошчы Тызенгаўза. У ім з’явіцца таксама кавярня. Будзе называцца „Ева”, у гонар бурмістра Саколкі Евы Кулікоўскай.

Якасная роварная сцежка будзе пабудаваная ўздоўж возера Юбілейнае ў Гродне і з беларускага боку працягнецца з Гродна да Брузгоў, перасячэ беларуска-польскую мяжу ў Кузьніцы і давядзе ў самую Саколку.

Назва праекту спасылаецца на Антонія Тызенгаўза, славутага рэфарматара з другой паловы XVIII ст. Быў ён тады падскарбім Гродзенскай эканоміі. Перабудаваў на еўрапейскі манеўр сёлы і мястэчкі на цяперашняй Сакольшчыне і Гарадзеншчыне, пабудаваў каля пяцідзесяці фабрык-мануфактур. Тады перабудаваны быў між іншым цэнтр Саколкі і недалёкія Крынкі вакол славутай кругавой вулічнай развязкі – «ронда». Каб ушанаваць памяць пра Тызенгаўза, у Саколцы і Гродне з’явяцца лавачкі з яго постаццю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў красавіку

    980 – у 1044 г. пачаў княжаньне ў Полацку Усяслаў Брачыслававіч, званы Чарадзеем. Яго славутая дзейнасьць была апісана ў паэме „Слова аб паходзе Ігаравым”. 920 – у 1104 г. адбыўся вялікі паход кааліцыі князёў Кіеўскай Русі, арганізаваны Уладзімірам Манамахам на …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis