Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Прапанова ганаровая, але…

Сакрат Яновіч, 2009 г. Фота Януша Корбеля
Сакрат Яновіч, 2009 г.
Фота Януша Корбеля

Без рэха астаўся акрыты ліст-заклік Дарыюша Жукоўскага, прыхільніка беларускай справы родам з Гарадка (пражывае ён пад Варшавай), каб хаця б адной бібліятэцы на Падляшшы прысвоіць імя Сакрата Яновіча. Такую заяву разаслаў ён самаўрадам 14 кастрычніка, у Дзень настаўніка. Гмінным уладам у Крынках, Гарадка і іншых мясцовасцей прапанаваў ён ушанаваць вядомага пісьменніка, які памёр у 2013 г., яшчэ ў назвах вуліц ці скверыкаў.

Дарыюш Жукоўскі не першы раз выступае з такой ініцыятывай. Некалькі гадоў таму напісаў войту і гміннай радзе ў Гарадку ліст, у якім звярнуўся з просьбай-прапановай імя Сакрата Яновіча прысвоіць гарадоцкай бібліятэцы. Паклікаўся на тое, што гэта быў „człowiek dużego formatu, wybitny polski Białorusin, piszący po białorusku i polsku” і меў цесныя сувязі з Гарадоччынай, а ў школьныя гады нейкі час жыў нават у сваякоў ў Валілах-Станцыі, скуль ездзіў цягніком штодзень у тэхнікум у Беластоку.

Гарадоцкім уладам няёмка аднак было разглядаць такую прапанову, паколькі імя Сакрата Яновіча пакуль не ўшанаванае нават у яго родных Крынках. Праўда, на пахаванні пісьменніка тадышні крынскі бурмістр Багуслаў Панасюк журналістам сказаў, што імем Сакрата Яновіча добра было б назваць парк, які ў самім цэнтры мястэчка. Пасля аднак ніхто ў Крынках пра гэта нават і не ўспомніў. Між іншым таму, што над вялікім імем Сакрата Яовіча звісае цень яго даўняга супрацоўніцтва з польскй службай бяспекі. Гэта не ёсць ажно вялікай перашкодай, таму мабыць такая прапанова стане яшчэ на павестку дня. Грамадству перш трэба аднак растлумачыць складанасці жыцця Яновіча і яго заслугі для культуры і літаратуры, якія ўсё поўнасцю апраўдваюць.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – у 1569 г. была распаўсюджвана выдадзеная ў сакавіку г.г. у Заблудаве першая друкаваная кніжка Беласточчыны “Евангельле вучыцельнае”.
  • (149) – 3.07.1876 г. у фальварку Пясчына на Лідчыне нар. Цётка (сапраўднае прозьвішча Алаіза Пашкевіч, пам. 5.02.1916 г. у Старым Двары на Лідчыне, дзе і пахавана), паэтка, празаік, нацыянальна-асьветніцкая дзеячка. Склала „Лемантар”, „Першае чытаньне для дзетак-Беларусаў”, была рэдактарам першага дзіцячага часопісу на беларускай мове „Лучынка”.
  • (146) – 3 ліпеня 1879 г. у в. Ачукевічы на Наваградчыне нар. Васіль Рагуля, грамадзка-палітычны дзеяч. Між іншым быў беларускім паслом ды сэнатарам у міжваеннай Польшчы. Пасьля вайны на эміграцыі. Памёр 16.06.1955 г. у Нью-Ёрку.
  • (115) – 3.07.1910 г. у вёсцы Міхнаўка каля Ляўкова Старога на Беласточчыне нарадзіўся Аляксей Грыцук, грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік. З 1948 г. жыў у Канадзе, з'яўляўся шматгадовым старшынёй Згуртаваньня Беларусаў Канады. Памёр 30.05.1976 г. у Кінгстон.
  • (81) – 3 ліпеня 1944 г. Савецкая Армія пасьля цяжкіх баёў вымусіла нямецкія войскі пакінуць Мінск. Беларуская сталіца ў выніку баёў была ўшчэнт зьнішчана, а пасьля вайны ўвесь горад пабудаваны наноў, у зьмененым соцрэалістычным выглядзе. 3 ліпеня штогод сьвяткуецца як „Дзень

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com