Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    23. Zabytaja tragedia kala Krynak (1)

    U viosaczcy Trejgli niedaloka Krynak za sanacji żyli bahatyja haspadare Jurczeni, jakija mieli 23 ha ziamli. „Bahatyroŭ” u czerwcu 1941 r. enkavudzisty vyvieźli na Sibir (viarnulisa ŭ 1946 r.). Z hetaj pryczyny pośle pajszła ŭ vioscy i vakolicy nizhoda. Syn „kułakoŭ” Edzik za sanacji byŭ…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Kinoman

    11. Jabłyka i pomarančy

    Knižki i filmy podôbny do jabłyk i pomarančuv. Odny i druhi naležat do ovocuv, ale smakujut preč po-raznomu. (Steven King) To było tohdy, jak ja brontavsie hołodny po Krystijaniji, siêtum divovidnum miêsti, kotoroho čołoviêk ne pokine, poka vono ne nakłade na joho svojoji pôznaki… Siêty… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Праф. Лявон Тарасэвіч з пачэсным званнем

У чэрвені Універсітэт у Беластоку будзе адзначаць 25-годдзе свайго існавання як самастойнай вышэйшай навучальнай ўстановы. Раней была яна філіялам Варшаўскага ўніверсітэта.

З нагоды юбілею ўніверсітэцкі Сенат прыняў рашэнне прысвоіць званне doctor honoris causa свайму першаму рэктару праф. Адаму Ямрузу і мастаку праф. Лявону Тарасэвічу. Рэктар праф. Роберт Цібароўскі сказаў, што гэта вялікі гонар у юбілейным годзе ў такі спосаб ушанаваць іх вышэйшым акадэмічным званнем.

У выпадку Тарасэвіча падкрэслены былі яго заслугі ў грамадскай дзейнасці ў карысць шматкультурнасці Падляшша і польска-беларускага памежжа, што з’яўляецца ён старшынём Фонду Віла Сакратас, які прапагуе ідэі з творчасці і спадчыны Сакрата Яновіча.

Дагэтуль званне doctor honoris causa беластоцкага ўніверсітэту было прысвоена 21-й асобе. Варта згадаць, што разам з ператварэннем філіяла ў самастойны ўніверсітэт была ў ім паклікана таксама кафедра беларускай культуры. На жаль, дзесяць гадоў таму яе ліквідавалі.

Фота са старонкі Універсітэта ў Беластоку (аўтар – Міхал Грэсь)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў ліпені-жніўні

    710 – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам. 625 – 12 жніўня 1399 г. паражэньне войск Вялікага Княства Літоўскага на чале з князем Вітаўтам у бітве супраць войскаў Залатой Арды на рацэ Ворскла. 510 …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (597) – у 1427 г. Вялікае Княства Літоўскае падпарадкавала сабе Вярхоўскія княствы (у вярхоўях ракі Ака).
  • (114) – 27.07.1910 г. у Войнаве Наваградзкага пав. памёр Уладыслаў Дыбоўскі (нарадзіўся 18.04.1838 г. у Адамарыне Вілейскага пав.), заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фальклярыст. Закончыў Дэрпцкі унівэрсытэт, у якім працаваў з 1871 г., у 1878 г. пераехаў у Наваградчыну, дасьледаваў флёру і фаўну Наваградчыны, збіраў беларускі фальклёр.
  • (34) – 27.07.1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю Аб Дзяржаўным Сувэрэнітэце БССР. Дзяржаўнае сьвята Рэспублікі Беларусь да часу прыходу да ўлады А. Лукашэнкі.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2024 Czasopis