Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Дзённік рэдактара

Польшча ўрбанізуецца. А Падляшша?

2 студзеня 2023 г.

Сёння Крынкі – соннае мястэчка Фота Юркі Хмялеўскага
Сёння Крынкі – соннае мястэчка
Фота Юркі Хмялеўскага

Стала вядома, што з 1-га студзеня ў Польшчы з’явілася пятнаццаць новых гарадоў. На гэты раз гарадскіх правоў не атрымала ні адна мясцовасць з Падляшша, не было тут такой ініцыятывы. Звычайна падымаюць яе мясцовыя самаўрады і самі жыхары, каб павысіць ранг свайго мястэчка – фармальна вёскі. Часта разыходзіцца пра аднаўленне гарадскіх правоў, страчаных даўней па розных прычынах. Канчатковае рашэнне прымае ўрад, канкрэтна Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі, калі прадстаўнікам новых польскіх гарадоў уручаў акты прысваення новых правоў і сімвалічныя ключы ад гарадскіх варот, сказаў, што гэта не толькі для гонару, але і забавязанне, каб развівацца. Кіраўнік ураду быў упэўнены, што новыя гарады, дзякуючы павышанаму прэстыжу, стануць прыцягваць новых інвестараў, прадпрымальнікаў і ствараць дадатковыя працоўныя месцы. Затым павінен павышацца таксама лік жыхароў.

У практыцы не заўсёды так бывае. Найчасцей такая змена толькі фармальнасць. Войт аўтаматычна становіцца бургамістрам, рада гміны ператвараецца ў гарадскую, так як і гмінная ўправа.

14 гадоў таму былі вернуты гарадскія правы маім Крынкам. З таго часу, на жаль, не бачу тут ніякага развіцця. Наадварот – ёсць рэгрэс. Новы статус мясцовасці дагэтуль не прынёс спадзяваных змен. За гэты час толькі адрамантавана шмат вуліц і гмінных будынкаў. Але ў суседнім Гарадку не менш, хаця фармальна гэта надалей вёска і калісь таксама з гарадскімі правамі.

Карысную змену відаць толькі ў Міхалове, якое стала горадам таксама 14 гадоў таму. Там пабудавалі адразу гарадскую ратушу з вежай з гадзіннікам і нават крыты басейн. Там таксама адрамантавалі вуліцы і камунальныя будынкі. Было за што, бо падатак ад адной толькі газакампрэсарнай станцыі ў Кандратках каля Ялоўкі гэта больш як палова бюджэту гміны Крынкі. Хаця ў Міхалове буйныя інвестары так і не з’явіліся, то горад яно крыху нават напамінае. Ёсць тут „Бядронка” і яшчэ дзве іншыя буйныя крамы, вялікая гаспода з гасцініцай і меншыя рэстаранчыкі. У Крынках гэтага няма.

У параўнанні з Міхаловам ці нават Гарадком цяперашнія Крынкі гэта сумнае і соннае мястэчка. Вечарком цалкам яно пусцее, нават у самім цэнтры. Прычына адна – Крынкі апынуліся на перыферыях, на канцы свету. Таму маладыя тут не застаюцца, рэдка хто. Пасля аднаўлення гарадскіх правоў колькасць жыхароў зменшылася на амаль 12 прац. Як ні дзіўна, у Міхалове гэты паказчык яшчэ большы, бо амаль 14 прац. Прыгадваецца мне, як бургамістр пераконваў, што дзякуючы гарадскім правам мясцовасць будзе разрастацца. Аказваецца, ёсць наадварот, бо Міхалова ўсё ж такі як і Крынкі невялікі перыферыйны горад. Маладыя таксама найчасцей згэтуль выязджаюць у большыя цэнтры, найбольш у Беласток.

Юрка Хмялеўскі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (82) – 5.07.1943 г. у Менску падчас выбуху міны загінуў Іван Кушнер, праваслаўны сьвятар, адзін з удзельнікаў Усебеларускага Царкоўнага Сабору (30.08.– 2.09.1942 г.) у Менску, на якім абвешчана была аўтакефалія Беларускай Праваслаўнай Царквы. Нарадзіўся ў 1908 г. у Лужках на Глыбоччыне, у 1930 г. закончыў Віленскую Духоўную Праваслаўную Сэмінарыю, у 1935 г. абараніў магістэрскую працу на багаслоўскім факультэце Варшаўскага Унівэрсытэту. З 1934 г. быў настаяцелем праваслаўнага прыхода ў Ятвеску на Гродзеншчыне, з 1941 г. у Менску ў Аляксандра-Неўскай царкве на Вайсковых могілках.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com