Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Папулярная радыёперадача вярнулася ў эфір з новым вядучым

Айцец Георгій Рой Фота з Фейсбука
Айцец Георгій Рой
Фота з Фейсбука

Пасля некалькіх гадоў перапынку на хвалі Беларускага Радыё Рацыя вярнулася рэлігійная перадача „Крыначка”. Ад 9 ліпеня гучыць яна кожную нядзелю ў 7.05 раніцы (паўтор у 18.05). Гэтую адну з найбольш папулярных перадач у эфіры Радыё Рацыя вядзе цяпер праваслаўны святар Георгій Рой. Да ліпеня 2021 г. быў ён настаяцелем Пакроўскага сабора ў Гродне. Знялі яго і адправілі служыць у храме ў вёсцы Квасоўка пасля прымусовай адпраўкі на пенсію архіепіскапа Арцемія, які выступаў супраць рэпрэсіяў удзельнікаў масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. Тады ў верасні таксама а. Рой маліўся за „як найхутчэйшае вырашанне няпростай сітуацыі ў краіне”. У красавіку 2022 г. падпісаў ён зварот святароў Рускай Праваслаўнай Царквы з заклікам супраць вайны ва Украіне.

На весну 2023 г. а. Рой разам з матушкай і чацвярма дзецьмі пакінулі Беларусь і пачалі жыць у Вільні. Там разам з мінскім іерэем Аляксандрам Кухтам святар звярнуўся да патрыярха Варфаламея прыняць іх ва Усяленскі Канстанцінопальскі Патрыярхат, на што атрымалі згоду. Цяпер святар служыць у храме ў Вільні і кожную нядзелю адпраўляе два набажэнствы – адно для беларускай грамады, другое для ўкраінскай.

Калі раней вядучым „Крыначкі” быў а. Кастусь Бандарук, а. Георгій Рой супрацоўнічаў з праграмай, даваў для яе шмат каментароў і інтэрв’ю. 

Вяртанне ў эфір перадачы з пропаведдзю на біблейскія тэмы, весткамі з рэлігійнага жыцця і багаслоўскімі разважаннямі слухачы Радыё Рацыя ўспрынялі з задавальненнем. Сваю радасць выказаў таксама папярэдні вядучы, а. Кастусь Бандарук. Свайму пераемніку параіў, каб перадача не была „вузкаправаслаўнай”. Айцец Георгій Рой запэўніў пра сваю адкрытасць для слухачоў усіх канфесій. „Буду імкнуцца рабіць праграму ў агульна-хрысціянскім ключы,” – напісаў святар у Фейсбуку.

Праграма „Крыначка” з’явілася ў эфіры яшчэ пры „першай” Рацыі, гучала амаль тры гады на пераломе дзевяностых і двухтысячных. Тады кіраўніцтва вяшчання хацела, каб рыхтавалася яна ў супрацоўніцтве з Праваслаўнай царквой у Польшчы. На гэта не было аднак бласлаўлення іерархаў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (166) – 15.12.1859 г. у Беластоку нар. Людвік Замэнгоф, лекар, аўтар мовы эспэранта. Памёр 14.04.1917 г. у Варшаве. Пахаваны там на Жыдоўскіх могілках на Волі.
  • (134) – 15.12.1891 г. у в. Біты Камень на Сакольшчыне нар. кс. Янка Ляўковіч (пам. 26.03.1976 г.). Член гуртка беларускай моладзі ў Гародні, скончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні, дзе таксама быў членам беларускага гуртка. Шмат гадоў быў пробашчам у Янаве на Сакольшчыне.
  • (134) – 15.12.1891 г. у в. Біты Камень на Сакольшчыне нар. кс. Янка Ляўковіч (пам. 26.03.1976 г.). Член гуртка беларускай моладзі ў Гародні, скончыў духоўную сэмінарыю ў Вільні, дзе таксама быў членам беларускага гуртка. Шмат гадоў быў пробашчам у Янаве на Сакольшчыне.
  • (91) – 15.12.1934 г. у Менску нар. Станіслаў Шушкевіч, прафэсар радыёфізыкі, палітычны беларускі дзеяч, у 1991-1994 гг. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, зараз дзеяч апазыцыі. Віншуем з юбілеем!
  • (38) – 15.12.1987 г. памёр у Біскупцы Рашэльскім Віктар Ярмалковіч (нар. 23.12.1917 г. у Юшках на Віленшчыне), праўнік, дзеяч Беларускага Студэнцкага Саюзу, рэдактар „Хрысьціянскай Думкі”, вязень Картуз-Бярозы ў 1939 г. У час вайны працавыаў судзьдзёй на Лідчыне. Пасьля вайны пасяліўся з жонкай Аўгіньняй ў Біскупцы Рашэльскім. У 1949 г быў арыштаваны бяспекай і вывезены ў Сібір, адкуль у 1951 г. выехаў у родную вёску. Стаў дырэктарам школы ў Старым Сяле. У 1953 г. паўторна арыштаваны і сасланы ў Вятку. Вярнуўся ў 1956 г. і ў 1957 г. выехаў з сям’ёй у Біскупец, дзе займаўся дэнтыстычнай тэхнікай і пісаў гістарычныя, краязнаўчыя і біяграфічныя нарысы. Напісаў таксама ўспаміны „На хвалях жыцьця”, апублікаваныя ў томе „Лёс аднаго пакалення” (Беласток 1996). Пісаў допісы ў „Ніву” пад псэўданімам Станулевіч.
  • (31) – 15.12.1994 г. у Брэсьце памёр Уладзімер Калесьнік (нар. 17.09.1922 г. у Сіняўскай Слабадзе на Навагрудчыне), літаратуразнавец. Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1949), з 1954 г. працаваў у Брэсцкім пэдагагічным інстытуце; аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых прац, м. ін. дасьледаваў літаратуру Заходняй Беларусі.Пахаваны у Брэсьце на могілках «Плоска».

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com