Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    Na dopyt uziaty byŭ miż inszym Ramuald Rajs „Bury”

    Pra toje, dzie buduć padłożany miny, kromie manciora wiedaŭ jaszcze jaho spolnik, jaki byŭ felczaram (sanitariuszam) u szpitali ŭ Staroj Wilejcy. Tolko ŭ listapadzie 1948 r. mancioru ŭdałoso zwiazacca z dochtaram Marozam. Ad peŭnaj kabiety, jakaja pryjechała da Biełagardu z Biełastoka, dawiedaŭso, szto leczyć jon…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Памілаванне забойцаў. Акт міласэрнасці ці крок у кірунку скасавання смяротнага пакарання?

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў
Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў

На пачатку траўня Аляксандрам Лукашэнкам памілаваны былі браты Станіслаў і Ілля Косцевы, прыгавораны да смяротнага пакарання. Гэта толькі другі такі выпадак ў гісторыі незалежнай Беларусі. Апошні раз такое здарылася каля дваццаці гадоў таму, напрыканцы 90-х.

19-гадовы Станіслаў і 21-гадовы Ілля атрымалі смяротныя прысуды 10 студзеня 2020 г. на выязным паседжанні Магілёўскага абласнога суда. Яны абвінавачаны ў забойстве настаўніцы і падпале яе дому, у якім недалёка ад іх пражывала.

Браты склалі апеляцыйную скаргу ў Вяроўны суд, які 22 мая 2020 г. яе адхіліў. Маці (бацька рана памёр) і сястра прысуджаных звярнуліся тады да кіраўніка дзяржавы з прашэннем памілавання. Іх падтрымалі ў гэтым каардынатары кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, таксама міжнародная арганізацыя Amnesty Internetional. Хаця надзея была невялікая, іхнюю просьбу Лукашэнка адобрыў. Гэта выклікала меркаванне, што такі акт міласэрнасці – пачатак адхілення ў краіне пасмяротнага пакарання. Беларусь астаецца адной з нямногіх краін у свеце, у якіх выконваюцца смяротныя пакаранні. Ужо паўтара года не было аднак такога выпадку. Апошні смяротны прысуд быў выкананы ў снежні 2019 года.

Магчыма браты Косцевы былі памілаваны з увагі на іх малады яшчэ ўзрост. Хаця, калі толькі іх арыштавалі, Лукашэнка публічна заявіў, што гэта бандыты, якія ўжо раней дапускаліся злачынстваў. Цяпер памілаваў іх, што абазначае змену смяротнага пакарання на пажыццёвае зняволенне. Але праз 20 гадоў будуць мець магчымасць звярнуцца з прашэннем выпусціць іх на волю.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.

Календарыюм

Гадоў таму

  • У красавіку

    – 9(21).04.1835 г. у Віцебску нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у  студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (211) – 18.04.1814 г. у Лагойску нар. Яўстафій Тышкевіч, археоляг, гісторык і краязнавец. Закончыў Менскую гімназію (1831), заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцяў і Віленскую археалягічную камісію, вывучаў курганы, гарадзішчы і
  • (122) – 18.04.1903 г. у Пабокавічах каля Бабруйска нар. Платон Галавач, пісьменьнік. Друкаваўся з 1921 г., аўтар зборнікаў „Дробязі жыцьця” (1927), „Хочацца жыць” (1930), „Апавяданьні” (1934). Расстраляны 29.10.1937 г., праўдападобна ў Курапатах.
  • (104) – 18.04.1921 г. афіцыйнае адкрыцьцё ў Менску Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту.
  • (59) – 18.04.1966 г. памёр у Кліўлендзе (ЗША) беларускі нацыянальны дзеяч Станіслаў Грынкевіч (народжаны 23.02.1913 г. у Новым Двары на Дуброўшчыне).

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis