Pa prostu / Па-просту

  • Milicjanty ŭ Krynkach 1944-1948 (1)

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 26)

    Kali letam 1944 r. krasnaarmiejcy wyhnali zhetul hitleraŭcaŭ, polskija kamunisty paczali adrazu arhanizawać swaju właść. U Krynkach wybarczy schod zrabili 29 aŭgusta, a 6 sienciabra skampletawali użond hminy. U Archiwum Państwowym u Biełastoku je ŭstanoŭczyja pratakoły. Naznaczyli tedy adzinaccać czynoŭnikŭ dla użendu (usie jany byli… ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS, Facebook i Telegram

Назіранні

Новае ў Саўлянах

Cаўляны даволі вялікая вёска пад Беластокам – налічвае 448 чалавек i ў ёй усё расце лік жыхароў. Яна адна з прыгажэйшых у Супрасльскай гміне Беластоцкага павета. Навокал яе шырокія палі, лугі з ручайком у даліне і сасновыя лясы на пясчаных узвышшах. У лясах восенню збіраюць бэткі і грыбы. Пятнаццаць гадоў таму на палях вяскоўцы аралі зямельныя ўгоддзі, сеялі жыта, грэчку, канюшыну і сырадэлю ды садзілі бульбу. Цераз поле бегла сцяжынка ў вёску. З боку яе ў далінцы часта стаяла вада, тут раслі купчастыя кусты і быў рыбны стаў. Па гэтай утаптанай пешаходамі прамой сцяжынцы ездзілі коннымі вазамі і хадзілі ў вёску ад аўтобуснага прыпынку пры былой гэтак званай шклярні (тут раней на 12 гектарах вырошчвалі раннюю агародніну, між іншым, салату, памідоры і радыску). Зараз усё разбурылі і вывезлі адсюль. Па шклярні няма ні следу. Ёсць толькі назва вуліцы з надпісам „Warzywna”. На колішніх агародах паставілі жылыя блокі.

Нядаўна пры асфальтавай дарозе з горада да сяла ў чыстым полі адкрылі і ў далейшым адкрываюць новыя і новыя фірмы ды будуюць вялікія магазіны-склады. Там, дзе зараз іх найбольш і працуе шмат людзей зрабілі прыпынкі для аўтобусаў гарадской пасажырскай камунікацыі дзвюх ліній „1” і „111” і пабудавалі дашкі-прыстрэшкі.

Дарога ў Саўляны вядзе цераз лясны масіў. Цяпер пабудавалі прамую ды шырокую асфальтавую дарогу і веласіпедную сцежку. Сцежкі для веласіпедыстаў тут ніколі не было.

За апошнія гады за вёскай і пры самым сасновым лесе пары вуліцы Алейкавай пабудавалі шмат мураваных аднасямейных дамоў і адразу прыбыло больш сотні новых жыхароў. Цяпер мураваныя дамы ставяць з другога боку вёскі – па вуліцы Вайсковай.

Многа гадоў у вёсцы добра працуе святліца. Яна ў прыгожым будынку, са сцэнай. Многа культурных і забаўляльных мерапрыемстваў арганізоўваюць перш-наперш дзецям. На пагорку, парослым травою, побач святліцы зрабілі пляцоўку для дзіцячых гульняў у цёплую пару года. Яе абгарадзілі драцянай сеткай. На ёй многа месца ды рознага новага абсталявання і дзеці ахвотна сюды прыходзяць самі і з бацькамі.

Зараз на дахах многіх дамоў у Саўлянах гэтак званыя саляры. Прыбыло новых платоў і брам на панадворкі, на якіх сцяжынкі будуюць з чырвонай брусчаткі. Тратуары на дзвюх галоўных вуліцах з шэрай брусчаткі. Яны роўныя і дагледжаныя. Цэлую ноч гараць лямпачкі вулічнага электраасвятлення. Перад сялом і ў пачатку сяла ёсць крутыя павароты. Тут зрабілі парог, каб аўтамабілі ездзілі з хуткасцю 30 кіламетраў у гадзіну . На дошцы аб’яў каля скрыжавання вуліц у цэнтры Саўлян можна прачытаць многа аб’яў ад ахвотных купіць тут сабе зямельныя ўчасткі для новых пабудоў. 

Тэкст і фота Янкі Целушэцкага 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у сьнежні

    – у 1595 г. казацкае паўстаньне С. Налівайкі ахапіла беларускія землі. Казацкія атрады занялі Слуцак, спалілі Магілёў. – ліквідацыя ў 1820 г. езуіцкага ордэна на беларускіх землях, Полацкай езуіцкай акадэміі ды іншых навуковых установаў. – 20.12.1840 г. у маёнтку Дэмбрава …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (737) – Пасьля больш чым дзесяцігадовай працы, у 1288 г., была закончана пабудова Камянецкай вежы (Белая вежа) на ўскраіне сучаснай Белавежскай пушчы.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары / Poprzednie numery

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com