Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    24. Dochtar Maroz (6)

    U archiwie IPN kromie dakumentaŭ UB majuć jaszcze druhuju dakumentacju – z Wajskowaho rajanowaho sudu ŭ Biełastoku, dzie krychu bolsz infarmacjaŭ pra sprawu Wacława Maroza. Baraniŭ jaho adwakat Alaksandar Saroka z Warszawy. 26 kwietnia 1950 r. jak obrońca wojskowy pasłaŭ da suda ŭ Biełastoku piśmo,…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Няпоўная і крыху непадляшская ўжо актава

Пасля пандэмічнага гадовага перапынку 22-25 ліпеня прайшоў у Беластоку 13 выпуск Падляшскай актавы культур. Такую імпрэзу ў 2009 г. прыдумаў Анджэй Дырдал, тадышні дырэктар Ваяводскага асяродка анімацыі культуры, перайменаванага нядаўна ў Падляшскі інстытут культуры. Фестываль меў найперш паказваць шматукультурнасць рэгіёну. Дырдал далічыўся васьмі нацый, якіх культура прысутная на Падляшшы. Адтуль і назва фестывалю.

Дырэктарка Падляшскага інстытута культуры Барбара Баярын-Казберук памяняла формулу фестывалю, якая аднак не адпавядае ўжо яго назве. Сёлета ў Беластоку прэзентаваліся не ўсе культуры рэгіёну, перадусім не выступіў ні адзін калектыў ад найбольшай тут беларускай меншасці, якая папраўдзе вырашае пра шматкультурнае аблічча Падляшша, чым так ганарацца ваяводскія ўлады. Затое гледачы маглі пабачыць і паслухаць ансамблі з глыбіні Польшчы, якія прэзентавалі песні і танцы народаў з-па-за Падляшша – кашубаў, бойкаў, лэмкаў, а нават мадзяраў.

Такі фестываль – праўда, прыгожы – мог бы адбывацца ўсюды. Толькі слова „падляшская” тут ужо не пры чым. Маршалку ваяводства, якому падлягае Падляшскі інстытут культуры і яго дырэктарка, хтосьці павінен звярнуць на гэта ўвагу. А найперш на праігнараванне ў праграме сёлетняй „актавы культур” нашай беларускай меншасці.

Падчас „Прымацкай бяседы” на пачатку жніўня ў Міхалове са сцэны быў зачытаны ліст ад маршалка Артура Касіцкага, у якім між іншым было напісана, што działania promujące kulturę narodu białoruskiego to ważny element w życiu województwa podlaskiego – regionu charakteryzującego się wielokulturowością i otwartością na tradycje i zwyczaje zamieszkujących tutaj mniejszości narodowych…

Фота: Polskie Radio Białystok

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у чэрвені

    – у 1519 г. Францыск Скарына выдае ў Празе Кнігу Руф, Кнігу Эсфір, Кнігу Плач Іяэміі. – 28.06.1660 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага і польскія разбілі каля вёскі Палонка Слонімскага павету войскі расейскага агрэсара (камандуючы Іван Хаванскі). – 7.06.1825 г. …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (771) – перамога дружын Давыда Гарадзенскага у 1314 г. над войскамі крыжакоў пад Наваградкам.
  • (649) – у 1376 г. войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з князямі Кейстутам, Ягайлам, Любартам зваявалі Любліншчыну і Сандамершчыну і падышлі аж пад Кракаў. Вярнуліся зь вялікай здабычай дамоў.
  • (431) – 1494 г. – атрыманьне горадам Высокае самакіраваньня паводле магдэбургскага права.
  • (221) – 1.06.1804 г. у Наваспаскім на Смаленшчыне нар. Міхал Глінка, кампазітар, заснавальнік рускай клясычнай музыкі. Найбольш вядомыя яго творы: оперы „Жыцьцё за цара” (1836), „Руслан і Людміла” (1842), „Вальс-фантазія” (1839), скерца для аркестра „Камарынская” (1848). Памёр 15.02.1857 г. у
  • (132) – 1.06.1893 г. у Варшаве памёр Аляксандр Валіцкі (нар. 27.01.1826 г. у Вільні), кнігар, выдавец, музычны крытык і сьпявак, выканаўца песень Станіслава Манюшкі і першы ягоны бібліёграф (у 1873 г. выйшла яго кніга пра С. Манюшку).
  • (88) – 1.06.1937 г. з вакна будынку Народнага Камісарыята Унутраных Спраў БССР у Менску выкінуўся Мікалай Галадзед (нар. 21.05.1894 г. у Старым Крыўцы каля Новазыбкава), дзяржаўны дзеяч БССР, у 1927-1937 гг. старшыня СНК БССР. 14.06.1937 г. арыштаваны ў Маскве і накіраваны ў Менск.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com