Pa prostu / Па-просту

  • Szucman z Nowaj Wioski

    Z cyklu "Płacz zvanoŭ" (Cz. 25)

    – Trzeba, żeby wszyscy Polacy chwycili się za prawo, bo jeśli Białorusy wezmą władzę w swoje ręce, to wszystkim będzie źle… Usim wiadomo, szto kali wosieniaj 1939 roku sawiety zajmali Zachodniuju Biełaruś, z wielkaj radaściu prywitali ich asobienno prawasłaŭnyja. Heto mieło swaje pryczyny, bo pad…ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Hapčyna vnučka

    Siête stałosie v marciovi.

    Porankami šče trochi moroziło, ale dniom sonečko dobre hrêło, sniêh davno rozstav napreč. Posliêdnich para dion pohoda była vže vesnianaja.Agata šparko išła z dočkoju na prystanok, vony vybralisie do Biłostoku do dochtora. Marjola raz-po-raz pudbihała, starajučysie pospiêti za materoju, a siête ne było takoje proste…. ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Невядомы верш прысвечаны кампазітару

Антон Валынчык

З гарадзенскім паэтам і журналістам Уладзімірам Шурпам пазнаёміўся яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў. Ён працаваў на Гарадзенскім абласным радыё журналістам і часам бываў у Слоніме. Тут мы і пазнаёміліся. Невысокага роста, сціплы і шчыры чалавек распавядаў пра сваю працу на радыё, прасіў дасылаць інфармацыі, пісаць пра тыя падзеі, якія адбываюцца на слонімскай зямлі.

Зрэд часу Уладзімір Шурпа тэлефанаваў мне, нават некалькі разоў рабіў са мной гутаркі на радыё. Пазней я даведаўся, што родам ён быў з вёскі Савалёўка, якая знаходзіцца недалёка ад Гародні. І сёння заўсёды прыгадваю Уладзіміра, калі са Слоніма еду ў абласны цэнтр і прыдарожная шыльда паказвае на Савалёўку.

Пасля школы Уладзімір Шурпа працаваў у Скідзельскім МТС, потым на цукровым заводзе, а ў 1964 годзе скончыў філалагічны факультэт Гарадзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам, дырэктарам сельскіх школ, а з 1974 года – журналістам Гарадзенскага абласнога радыё.

Вершы Уладзімір Шурпа пісаў з маленства. А друкавацца пачаў з 1959 года. Яго паэтычныя творы змяшчаліся ў многіх калектыўных зборніках. У прадмове да зборніка літаратурнай Гарадзеншчыны „Краю мой – Нёман” (Мн., 1986) Васіль Быкаў аднёс Уладзіміра Шурпу да „вопытных майстроў паэтычнага слова”. Гэты вопытны майстар у 1996 годзе выдаў ў Гародні свой першы і адзіны зборнік вершаў „Перазвон адліг”.

Збіраючы звесткі пра свайго земляка кампазітара і музычнага педагога Антона Валынчыка (1896-1985), звярнуўся я ў 2009 годзе да гарадзенскага кампазітара Яўгена Петрашэвіча. Тады спадар Петрашэвіч перадаў мне шмат каштоўных дакументаў Антона Валынчыка, якія мне дапамаглі ў напісанні кнігі  „Жыў роднай песняй” (Мн., 2010). Гэта былі ноты і тэксты песень, запрашальныя білеты і фотаздымкі, скрыпка, граматы і дыпломы Антона Валынчыка. Сярод архіўных папер Антона Валынчыка я знайшоў і верш Уладзіміра Шурпы „Антону Валынчыку”. Ён быў напісаны паэтам да 85-годдзя Антона Валынчыка. Здаецца, гэты верш нідзе раней не публікаваўся. Таму прапаную яго „Czasopisu”.

Сяргей Чыгрын

 

Антону Валынчыку

 

Над сялянскім простым зрубам

Шчодра сонца прыгравала.

І зямля Айчыны любай

Песняра падаравала.

А зязюля кукавала…

Падрастаў Антон Валынчык

На нішчымнай, на галынцы,

Ліха зведана нямала.

А зязюля кукавала…

Ды заззялі для грамады

Промні новае улады.

Адыйшла ў нябыт навала.

А зязюля кукавала…

Расцвітае шчодра талент

Хлопца з слонімскай сядзібы,

Кім былі і кім мы сталі!

Век бы жыў і век свяціў бы.

На спачын пара настала.

А зязюля кукавала…

Ветэран не кажа – годзе.

Юбілеі хоць святкуе,

Ён з народам і ў народзе,

І натхненне не праходзіць,

Бо зязюля ўсё кукуе.

Уладзімір Шурпа,

1981 г.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

Календарыюм

Гадоў таму

  • у ліпені-жніўні

    – у ліпені 1000 г. памерла князёўна полацкая, вялікая княгіня кіеўская Рагнеда. Разам з сынам Ізяславам адрадзіла беларускую, крывіцкую дзяржаву – Полацкае Княства. Першая ігуменьня ў Беларусі, у манастве – Анастасія. – 13 ліпеня 1260 г. войскі старабеларускай дзяржавы – …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (456) – 1 ліпеня 1569 г. была падпісана ў Любліне унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Паводле рашэньня сойму была абвешчаная на аснове роўнасьці, фэдэратыўная дзяржава – Рэч Паспалітая. Вялікае Княства Літоўскае мела захаваць сувэрэнітэт, асобную дзяржаўную
  • (157) – 1(13).07.1868 г. у Менску памёр Канстанцін Тышкевіч, гісторык, археоляг (нар. 17.02.1806 г. у Лагойску). Закончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1828), у 1828-1836 гг. працаваў у Варшаве, удзельнічаў у паўстаньні 1930-1931 гг. З 1836 г. жыў у Лагойску, дзе ў 1842 г. з братам Яўстафіем заснаваў першы на Беларусі музэй старажытнасьцей. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага музэя старажытнасьцей. У 1856 г. арганізаваў экспэдыцыю па Віліі. Першы склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў і замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў. Пахаваны ў Лагойску.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Усе правы абаронены; 2025 Czasopis
Social Media Auto Publish Powered By : XYZScripts.com