Pa prostu / Па-просту

  • Płacz zwanoŭ

    13. Jak zhinuŭ „Tiszka”

    Szkoła ŭ Haradku ad 20 wieraśnia 1970 r. maje imia bratoŭ partyzantaŭ Michała i Alaksandra Chrenoŭskich z niedalokaha Dzierniakowa. Jak maładych jaszcze kawaleraŭ zastrelili ich Niemcy padczas abławaŭ u tutejszych lasach. Dla miascowych życielej stalisa jany hierojami. Na staroncy szkoły ŭ Internecie pra patronaŭ jest...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Po pudlaśki / По-пудляські

  • Ne može byti!

    Pameť na trochu dovš

    Тварь ли я дрожащая или право имею… (Ф.М. Достоевский) – Ja svoju mamu pometaju słabo, – tichim hołosom načała rozkazuvati Lila. – Dobre, što maju para zdymkuv, to choč znaju, jak vyhladała. Ale rozkažu tobiê jeji historyju, to može takim sposobom pameť ob jôj ostanetsie...ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

RSS і Facebook

Лірычная проза

Думкі

Галаву ахінаюць думкі. Прыплываюць усё новыя. Думкі – вобразы, матывы.

Яны з красак золку, барвовай восені, з просіні неба.

Яны – колеры нівы, сонечнага разводдзя.

Яны – шчаслівы звонкі голас жняі і штось з пацалунку. Не кожны здолее іх прасочыць у пратокі святла, у стужкі ветру.

Ім патрэбен сэнс і мелодыя, звон сталі і шэпт маладога лісця.

Не адна патухне ўдалечыні начная навальніца, не адзін мільгне дзень, месяц.

Словы патрабуюць гарту, каб краналі, як лемеш.

 

Пахі

З радасцю і болем кожны раз еду ў родныя аселішчы.

Пах каснікоў бяроз і жнівеньскай зямлі ў загрывачным калоссі – з грыбнымі зацішкамі і начлежнымі досвіткамі.

З вечнай аскомай недаспелых яблык…

О,  родныя мясціны!

Жыццё як сон – як пах майскай чаромхі і садоў. Вочы рады зямлі і сонцу і зіхатлівасці нябёс.

Гады прамінулі.

Здаецца чуеш, як звініць світальным клічам дрозд-перасмешнік у сасонніку, як пахнуць рамонкі на папарах і вецер-ліставей, і першы снег.

Гляджу шырокімі вачыма. І памяць гартае і гартае.

Янка Целушэцкі

Календарыюм

Гадоў таму

  • ў сакавіку

    520 – 4.03.1503 г. – памір’е (на 6 гадоў) паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Вялікім Княствам Маскоўскім, паводле якога да Масквы адышло 29 гарадоў і 70 валасьцей, у тым ліку Чарнігаў, Бранск, Старадуб, Гомель. 160 – 11.03.1863 г. – царскі …ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ / CZYTAJ DALEJ

Календарыюм / Kalendarium

Сёньня

  • (159) – 22.03.1864 г. быў павешаны ў Вільні Кастусь Каліноўскі.
  • (102) – 22.03.1921 г. у Вільні выйшаў першы нумар газэты „Беларускі Звон”, якога выдаўцом ды рэдактарам быў Францішак Аляхновіч. Газэта выдавалася да 24.02.1923 г.

Новы нумар / Novy numer

Папярэднія нумары

Copyright © 2023 Czasopis